Навіны

RSS
Апублікаваны зборнік артыкулаў “Актуальныя аспекты аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей” 24/02/2021 Апублікаваны зборнік артыкулаў “Актуальныя аспекты аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”
Зборнік падрыхтаваны па матэрыялах рэспубліканскага навукова-практычнага семінара «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей» (2020) і рэспубліканскага круглага стала «Выкарыстанне элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў мэтах развіцця ўнутранага і ўязнога турызму» (2020), праведзеных Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»
Вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя НКС у музейнай дзейнасці 29/01/2021 Вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя НКС у музейнай дзейнасці


Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» у 2020 годзе быў праведзены збор і аналіз звестак аб вывучэнні, выкарыстанні і папулярызацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у музейнай дзейнасці. Аналіз матэрыялаў анкетавання «Вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у музейнай дзейнасці» апублікаваны на сайце «Жывая спадчына Беларусі» ў раздзеле «Рэсурсы / Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы»

Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці 26/01/2021 Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці


У раздзеле «Рэсурсы / Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы» сайта «Жывая спадчына Беларусі» апублікаваны аналіз матэрыялаў анкетавання «Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці», праведзенага Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ у межах маніторынга дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у турыстычную дзейнасць
22/01/2021 Аб ахове нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у 2020 годзе
Незвычайна плённым аказаўся 2020 год для сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У Дзяржаўны спіс гістрыка-культурных каштоўнасцей былі ўключаны 17 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, сярод іх 11 адметных мясцовых рамёстваў, 3 традыцыі беларускай кухні, 2 традыцыйныя цырымоніі і 1 карагодная традыцыя. Усяго ў Дзяржспісе на сённяшні дзень знаходзяцца 145 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, з іх 94 элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) і 51 геральдычны або тапанімічны аб’ект
16/01/2021 Носьбіты НКС сярод лаўрэатаў прэміі дзеячам культуры і мастацтва за 2020 год
Лаўрэатамі спецыяльанй прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2020 год сталі калектыў Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці – за выдатныя дасягненні ў справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, адраджэнне традыцыйнай тэхналогіі вырабу гліняных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і майстар народных інструментаў Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці Гродзенскага раёна Мар'ян Скрамблевіч  – за значны асабісты ўклад у адраджэнне традыцый вырабу музычных інструментаў
Традыцыя шчадравання “Конікі” ў Інветары НКС 12/01/2021 Традыцыя шчадравання “Конікі” ў Інветары НКС

У Нацыянальным інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны апублікаваны матэрыялы фіксацыі і навуковай апрацоўкі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Традыцыя шчадравання “Конікі” ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці”