Навіны

RSS
03/08/2020 Гаворка пра Інвентар НКС ў тэле- і радыёпраграмах
У тэлепраекце "Суразмоўцы" на канале “Беларусь 3” 1 жніўня 2020 г. ішла гаворка пра пра сучасную канцэпцыю аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, яе рэалізацыю ў нашай краіне, ролю Нацыянальнага інвентара НКС і спісаў ЮНЕСКА. Госцем праграмы была Алена Каліноўская – вядучы спецыялістам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Размова пра Інвентар НКС у праграме "Дыялогі пра культуру" на канале Беларускім радыё адбылася 22 мая 2020 г.
Юбілейны выпуск тэлепраграмы "Жывая культура" 09/07/2020 Юбілейны выпуск тэлепраграмы "Жывая культура"

Тэлеканал "Беларусь 3" 28 сакавіка 2020 года прапанаваў гледачам 50-ы выпуск праграмы "Жывая культура". На гэты раз здымачная група вандравала па гарадах Віцебскай вобласці, каб зафіксаваць адзін з элементаў спіса нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі традыцыю спіральнага саламянага пляцення, захаваную ў Гарадоцкім, Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах, а таксама ў самім абласным цэнтры. У пачтку ліпеня на афіцыйным youtube-канале "Беларусь 3" сталі дасяжны гэтая і шэраг новых тэлепраграм з цыклу “Жывая культура”:

Секцыя “Захаванне нематэрыяльнай спадчыны” працавала ў межах анлайн-канферэнцыі “Права на спадчыну” 06/07/2020 Секцыя “Захаванне нематэрыяльнай спадчыны” працавала ў межах анлайн-канферэнцыі “Права на спадчыну”
Канферэнцыя аб сістэме ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі “Права на спадчыну” і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні” адбылася 19 – 20 чэрвеня 2020 г.. Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце ў рамках ініцыятывы “Права на спадчыну”, зладжанай Беларускім камітэтам ICOMOS. Асобная секцыя на канферэнцыі была прысвечана захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Выйшла кніга, прысвечаная народнай танцавальнай спадчыне Віцебшчыны 17/04/2020 Выйшла кніга, прысвечаная народнай танцавальнай спадчыне Віцебшчыны
Выданне “Прыдзвінскія карункі (Народная танцавальная спадчына Віцебшчыны)” дае агульны малюнак бытавання танцавальнага фальклору ў Віцебскай вобласці, прадстаўляе матэрыялы па беларускаму народна-сцэнічнаму танцу і па развіцці народнай харэаграфіі, дэманструе яе адметныя асаблівасці. У кнізе прадстаўлены мясцовыя адметныя карагоды, танцы, традыцыйныя фальклорныя найгрышы, запісаныя ад непасрэдных носьбітаў падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый на працягу не аднаго дзесятка гадоў.
02/04/2020 Круглы стол па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны адбыўся ў ІПКіПК БДУКМ
У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў 25 сакавіка 2020 г. адбыўся круглы стол «Актуальныя напрамкі дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх выкарыстанню ў турыстычнай сферы»
19/02/2020 Чатыром элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў лютым 2020 года
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 12 лютага 2020 г., было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці чатыром элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны: “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”, “Традыці інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны”, “Традыцыя выпякання грачанага хлеба” на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, “Тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба” ў в. Жораўка і в. Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці.