Традыцыі выпякання хатняга хлеба ў Інвентары НКС

На працягу многіх стагоддзяў хлеб, печаны быў адным з асноўных прадуктаў у традыцыйнай культуры харчавання беларусаў. Да яго ставіліся з вялікай павагай і любоўю. Ім пачыналіся і заканчваліся сняданак, абед і вячэра. Хлеб шырока выкарыстоўваўся ў святочна-абрадавай культуры беларусаў.

Традыцыі выпякання хатняга хлеба захаваліся да нашага часу. Старадаўнія рэцэпты, веды і ўменні, звязаныя з тэхналогіяй выпечкі, перадаюцца непасрэдна ў сем’ях “ад маці да дачкі, ад бабулі да ўнучкі”, ў вясковай супольнасці “ад суседкі ці аднасяльчанкі, а таксама праз аматарскія клубы і аб’яднанні: хлеб гатуюць гаспадыні розных узростаў і ў розных рэгіёнах краіны. У Інвентары НКС можна азнаёміцца з тэхналогіяй выпечкі жытняга хлеба ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, якая ў 2016 г. атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба_в. Дзеркаўшчына_Глыбоцкага р-на_Віцебскай вобл._Носьбітка Лупач Сцепаніда Аляксандраўна 

Боханы жытняга хлеба Сцепаніды Аляксандраўны Лупач 
з в. Дзеркаўшчына Глыбоцкага р-на 
 

Нягледзячы на даволі тыповую для тэрыторыі Беларусі тэхналогію прыгатавання хлеба ў хатняй печы, назіраюцца пэўныя лакальныя асаблівасці, якія звязаны з выкарыстаннем розных гатункаў мукі, ужываннем дадатковых кампанентаў. пэўных адрозненняў у спосабах і прыёмах у час выпечкі і інш. У Інвентары НКС апублікаваны матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі, экспертныя заключэнні, у якіх можна даведацца пра адметнасці выпякання “кулітак” ў Любанскім раёне і “грачанікаў” у Маларыцкім раёне. Рэгіянальныя традыцыі гатавання хлеба таксама маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, яны ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ў 2020 г.

Традыцыя выпякання грачанага хлеба_ Носьбіт традыцыі_Аляксандра Андрэеўна Алесік_ аг.Арэхава_ Маларыцкі р-н

Маларыцкія грачанікі. Выпякала Аляксандра Андрэеўна Алесік з аг.Арэхава

Тэхналогія і традыцыія выпякання хлеба ў в. Жораўка_і_Кузьмічы_Любанскага р-на_ Накрываецца хлеб на лаве

Жораўскія "куліткі" ад кіраўніка клуба традыцыйнага хлебапекарства
 
Ірыны Міхайлаўны Жудрык


Алена Гумінская,
адміністарар базы даных


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.