Навіны

RSS
Фэст «Пятровіца» запрашае на беларускі «танцавальны інтэнсіў»! 01/06/2018 Фэст «Пятровіца» запрашае на беларускі «танцавальны інтэнсіў»!

У восьмы раз на Любаншчыне 9-12 ліпеня пройдзе Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «Пятровіца». Напярэдадні фэсту 8 ліпеня арганізатары запрашаюць на «Пятроўскі танцавальны інтэнсіў» для пачаткоўцаў!

31/05/2018 Фальклорныя гурты Гомельскай вобласці прымуць актыўны ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ»
Канцэрт-прэзентацыя беларускіх аўтэнтычных фальклорных гуртоў падчас Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» адбудзецца 23 чэрвеня 2018 г. ў гарадскім скверы пасёлка Акцябрскі. З Гомельскай вобласці ў фестывалі сёлета прымуць удзел творчыя калектывы з Буда-Кашалёўскага і Акцябрскага раёнаў. Заканчэнне серыі публікацый, прысвечаных аўтэнтычным гуртам – удзельнікам «БЕРАГІНІ-2018». 
Майстр-клас па вырабу дудкі спосабам выкручвання з Ф.У.Муравейкам адбыўся 29 мая ў Салігорскім раёне 30/05/2018 Майстр-клас па вырабу дудкі спосабам выкручвання з Ф.У.Муравейкам адбыўся 29 мая ў Салігорскім раёне

Майстр-клас па вырабу дудкі спосабам выкручвання з Ф.У.Муравейкам адбыўся 29 мая ў Салігорскім раёне. У раздзеле Фотагалерэя глядзіце фотарэпартаж сустрэчы з майстрам. 

 

Як захоўваць казкі? 28/05/2018 Як захоўваць казкі?

Абласны семінар «Формы работы па захаванні і папулярызацыі элемента НКС «Казкавая традыцыя Уздзеншчыны ў рэпрэзентацыі Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці» адбыўся на радзіме вядомай казачніцы 24 мая 2018 г.

Адкрыты майстр–клас па вырабу палескай дудкі 25/05/2018 Адкрыты майстр–клас па вырабу палескай дудкі
Адкрыты майстр-клас па вырабу беларускай дудкі спосабам выкручвання адбудзецца ў Салігорскім раёне 29 мая. Традыцыю старажытнага майстэрства захоўвае адзіны вядомы на Беларусі майстар Фёдар Уладзіміравіч Муравейка з вёскі Тычыны. Ён імкнецца перадаць нашчадкам веды і навыкі па вырабу дудкі архаічным спосабам. Да удзелу ў майстр-класе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, якія хацелі бы пабачыць і пераняць старажытнае майстэрства вырабу музычнага інструмента. Майстар-клас арганізуе культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна. Па ўсіх пытаннях удзелу неабходна звярнуцца да Данілевіч Антаніны Рыгораўны па тэл. +375 29 658 4507
ЯК АДЗНАЧЫЛІ Ў БЕЛАРУСІ СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПЧОЛ 20 МАЯ 24/05/2018 ЯК АДЗНАЧЫЛІ Ў БЕЛАРУСІ СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПЧОЛ 20 МАЯ
Многія краіны свету, закліканыя ААН, упершыню ў гэтым годзе адзначылі Сусветны дзень пчол.  У Беларусі да гэтага закліку далучыліся Гродзеншчына і Гомельшчына — спрадвечныя пчалярскія рэгіёны архаічнага пчалярства. У Лельчыцкім раёне адбылася прэзентацыя архаічнага промыслу ляснога бортніцтва, напярэдадні якой была праведзена грунтоўная экспелыцыя па вывучэнню традыцыі, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра вынікі і перспертывы гэтай акцыі распавядае Рэгіна Гамзовіч.