Традыцыя выпякання хлеба у вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў. Некалькі семьяў гэтай мясцовасци ніколі не пераставалі выпякаць хлеб. Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды “пайшла замуж”.
Жораўскі хлеб стаў візітоўкай Любаншчыны, дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанаму ёю аматарскаму аб’яднанню “Клуб традыцыйнага хлебапекарства “Кулітка” пры Жораўскім Доме народных традыцый. Даследаванне з’явы дало магчымасць засведчыць наяўнасць яе жывога бытавання на радзіме ў вёсцы Кузьмічы. Роды каранных кузьмічанцаў ¬ Міхаленя, Пузевіч, Нагорныя ¬ выпякаюць хлеб для свайго харчавання, на вялікія святы для гасцей, на вяселлі, па замовах, у якасці гасцінцаў сваякам і знаёмым, на святы вёскі. Перыядычнасць выпякання розная, у залежнасці ад колькасці членаў сям’і і патрэб, але не радзей аднаго разу на тыдзень. Хлеб па мясцоваму рэцэпту мае асаблівую ўласцівасць - не чарсцвець на працягу двух тыдняў.
Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму “кулітка”, шэраватага колеру. Чым болей няроўнасцей мае форма куліткі, тым больш якасным лічыцца хлеб.Ккалі маюцца выпіраючыя ў бакі кавалкі, так званыя “пальцы” ці “цыцкі”, гэта адзнака добра выхадзіўшага цеста, гэтыя часткі заўжды былі прысмакай для дзяцей.
Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі. Інгрыдзіенты злучаюцца ў залежнасці ад віда выпякаемага хлеба. Іх існуе некалькі гатункаў: сітны ¬ штодзённы, пшанічны ¬ святочны, хлеб з прысмакамі, хлеб партызанскі, які ўтрымлівае інгрыдзіенты, якія выкарыстоўваліся ў ваенны час, ¬ размоланыя жалуды, саламяная церуха, кара дрэў, што надае хлебу не толькі незвычайны смак, але і пэўныя сэнсы, звязаныя з гісторыяй, мясцовай культурнай спадчынай.
Закваска ставіцца на ноч з адным гатункам мукі, раніцай падмешваецца другім гатункам, дадаюцца дадатковыя інгрыдыенты. Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмену, каляндры, укропу. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, “гарбузікі” – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба.
Пасля ўсіх дадаткаў цеста “выходжваецца” яшчэ на працягу некалькіх гадзін у залежнасці ад тэмпературы паветра. Затым цеста дзеліцца на кавалкі, з якіх фарміруюцца боханы, яны садзяцца на лістах (клёна, дуба, капусты, або на разасланым чароце) на вымецены под печы ці на патэльнях, у некаторых сем’ях выкарыстоўваюцца драўляныя кружочкі аббітыя бляшанкай.
Разам з боханамі хлеба выпякаюцца “скавароднікі” ці “перапечкі” – невялікія круглыя блінцы з хлебнага цеста, якія хутка гатуюцца. Цеста прымінаецца на патэльні і праколваецца пальцамі, каб “не ўставала”,яны могуць пячыся як “у духу” так і перад агнём, у той час як боханы-куліткі толькі “ў духу”.
Мясцовая супольнасць з павагай адносіцца да сваёй спадчыны. Веды і ўменні па выпяканню хлеба захоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням непасрэдна ад носьбітаў традыцыі ў сем’ях, а таксама пры непасрэдным удзеле клуба аматараў народнага хлебапекарства “Кулітка” Жораўскага Дома народнай творчасці, клуба сучаснай вясковай кулінарыі “Кузьміцкія прысмакі” Кузьміцкага сельскага Дома культуры. Жыхары вёсак Кузьмічы і Жораўка, удзельнікі клубных фарміраванняў Кузьміцкага СДК і Жораўскага ДНТ традыцыю выпякання хлеба лічаць каштоўнай і вартай захавання
Абрад “Конікі” штогод ладзіцца ў Шчодры вечар 13 студзеня сярод жыхароў Давыд-Гарадка. Уяўляе сабой калядны абыход хат гуртамі начале з "Конікам". Жыхары города асобнымі групамі калядоўшчыкаў у традыцыйных і сучасных масках уваходзяць у кожны дом з песнямі-шчадроўкі і музыкай, добрымі пажаданнямі, разыгрываюць сцэнкі. Гаспадары шчодра іх адорваюць. Традыцыйныя маскі — гэта Дзед і Баба (сімвалізуюць продкаў), вершнік на Кані (ён носіць на сабе адмысловым чынам вырабленую канструкцыю з маскай Каня, сам апрануты ў шынэль, у руках шабля або іншыя атрыбуты), Мядзведзь, якога вядзе на ланцугу Цыган, Цыганка з лялькай-немаўлём варожыць, Воўк з трубой або горнам сігналіць пра падыход начных шчадроўнічкаў, Чорт, Смерць з касой — пужаюць дзяцей, а Бык, Казёл, Карова, Ліса, Баран, Заяц уключаюцца ў тэатралізаванае дзейства па сітуацыі. Прычым, многія маскі — з музычнымі і сігнальнымі інструментамі: ражок, горн, гармонік, акардэон, баян, барабан і іншыя. На чале кожнага гурта – традыцыйная маска Каня з вершнікам.
У многіх сем’ях беражліва захоўваецца абрадная калядная атрыбутыка. Маладыя мужчыны самі ствараюцьь для сябе “Коніка” і іншыя маскі. Маскі робяць таксама ў школах і па месцы працы, там жа ствараюццца гурты, вучацца абыгрываць маскі і спяваць.
Існаванне да сённяшняга часу абыходаў з каляднай зоркай, выканеннем шчадровак ў Давыд-Гарадку ў жывой традыцыі сведчыць пра яе каштоўнасць для мясцовай супольнасці, якая падтрымлівае і захоўвае яе як частку сваёй культуры
Інсітнае (наіўнае) мастацтва з’яўляецца галіной выяўленчага мастацтва, творцы якога не маюць прафесійнай адукацыі і працуюць ў адпаведнасці з уласным разуменнем прыгажосці і патрэбай самавыказвання. “Іnsіtus” на лаціне азначае “дадзены ад прыроды”. У сусветнай мастацкай практыцы ўпершыню тэрмін “insita” у дачыненні да творчасці мастакоў-аматараў быў ужыты славацкім даследчыкам Штэфанам Ткачом у 1966 годзе.
Інсітнае (наіўнае) мастацтва з'яўляецца адной з яркіх з'яў мастацкай культуры ХХ стагоддзя, мадэрнізаванай формай народнай культуры. Прыкладам можа быць Хлебінская школа ў Харватыі, дзе інспіраваная мастаком Крышто Хегедышычам непрафесійная жывапісная творчасць сялян стала нацыянальным брэндам. У Віцебскай вобласці творчасць мастакоў-самавукаў мае карані ў гарадской народнай культуры ХVІІ-пачатку ХХ ст. (народны абраз, сценапіс, гарадская шыльда, драўляная скульптура, маляваны дыван) і звязана з мастацкай школай Ю. Пэна і сусветна-вядомага мастака М. Шагала. Да 1980-х гг.творчасць мастакоў-самавукаў развівалася на двух узроўнях: ў межах народнай вясковай культуры і арганізаванага аматарскага руху пры дзяржаўных установах культуры. На працягу 1960-1980-х гг.сталі вылучаць больш вузкі напрамак непрафесійнай творчасці, які атрымаў першапачаткова дэфініцыю “прымітыў”, а ў 1990-х – “іnsітa”. Менавіта з гэтай дэфініцыяй была праведзена ў 1991 г. ў Віцебску абласная выстаўка “Талент шчырага сэрца”. Прадстаўленыя на ёй творы сталі хрэстыматыйнымі ўзорамі інсітнага мастацтва. Эспазіцыя складалася з двух раздзелаў.Творчасць мастакоў сялянскага паходжання (Л. Каляга, В. Жарнасек, В. Цяцёркін, Б.Лабкоўскі, М. Юхно, П. Зеляўскі Ф. Максімаў) дэманстравала сувязь з традыцыйнымі сялянскімі рамеснымі тэхналогіямі, фальклорны пачатак і хрысціянскія іканаграфічныя вобразы. Творчасць гарадскіх мастакоў (П.Баранаў, Я.Ушал, М.Сайфугаліева, А.Печаніцын, А.Кузьмін, В.Плешкаў, М.Байцоў) выяўляла сваю ўкарэненасць у прастору Віцебска і яго ваколіц, паўсядзённае жыццё віцяблян.
У якасці духоўных каштоўнасцей інсітнага мастацтва вызначаюць яго непарыўную сувязь з жыццёвымі абставінамі творцы, інспіраванасць выклікамі яго лёсу, прымацаванасць творчасці да роднага краю з усімі яго рэаліямі. Глядацкую аўдыторыю інсітнага мастацтва прываблівае паэтыкарамесна-працоўнай, земляробчай, любоўна-сямейнайідыліі. У суб’ектыўнай наратыўнасці інсітнага творцы засўсёды прысутнічае агульнавыпрацаваныя народам адзнакі гістарычных падзей, каштоўнасці народнай этыкі, адметныя формы нацыянальнага жыцця.
Мастацка-стылёвыя вартасці інсітнага мастацтва, як першабытнага і дзіцячага, звязаны з першаснасцю творчага працэсу,цэласным і непасрэдным светаўспрыманнем, своеасаблівым для кожнага аўтара спосабам самавыяўлення. Ідылічна-казачная карціна свету і гратэскны рэалізм складаюць аснову інсітнага мастацтва, таксама могуць прысутнічаць вобразы экзістэнцыяльнага і візіанерскага характару. Ідэаграфічнасць, рэдукцыя вобразу да архетыпу, міфалагічная свядомасць заўсёды выдаюць інсітнага мастака. Яго творчы метад адзначаны элементамі мадэлявання вобразу па памяці, ці па ўяўленню. Інсітны творца працуе ў розных жанрах і з рознымі матэрыяламі, але пераважаюць графіка, жывапіс, дэкаратыўнае маляванне (дываны), пластыка (разьба па дрэву, мармуру, лепка з гліны, пластыліну, гіпсу, цэменту), брыкалаж (аб’екты з падручных матэрыялаў).
Творчая спадчына інсітных мастакоў захоўваецца ў фондах раённых гісторыка-краязнаўчых музеяў, раённых Дамах рамёстваў, ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” і УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”.
Інсітнае мастацтва Віцебшчыны вядома далёка за межамі краіны, творы мастакоў экспанаваліся на міжнародных выставах, у тым ліку “Insita-97” (Славакія) , “Фестнаіў” (Расія) , выстаўках народнага мастацтва ў Антрубах (Польшча)