Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Абрад “Конікі” штогод ладзіцца ў Шчодры вечар 13 студзеня сярод жыхароў Давыд-Гарадка. Уяўляе сабой калядны абыход хат гуртамі начале з "Конікам". Жыхары города асобнымі групамі калядоўшчыкаў у традыцыйных і сучасных масках уваходзяць у кожны дом з песнямі-шчадроўкі і музыкай, добрымі пажаданнямі, разыгрываюць сцэнкі. Гаспадары шчодра іх адорваюць. Традыцыйныя маскі — гэта Дзед і Баба (сімвалізуюць продкаў), вершнік на Кані (ён носіць на сабе адмысловым чынам вырабленую канструкцыю з маскай Каня, сам апрануты ў шынэль, у руках шабля або іншыя атрыбуты), Мядзведзь, якога вядзе на ланцугу Цыган, Цыганка з лялькай-немаўлём варожыць, Воўк з трубой або горнам сігналіць пра падыход начных шчадроўнічкаў, Чорт, Смерць з касой — пужаюць дзяцей, а Бык, Казёл, Карова, Ліса, Баран, Заяц уключаюцца ў тэатралізаванае дзейства па сітуацыі. Прычым, многія маскі — з музычнымі і сігнальнымі інструментамі: ражок, горн, гармонік, акардэон, баян, барабан і іншыя. На чале кожнага гурта – традыцыйная маска Каня з вершнікам. У многіх сем’ях беражліва захоўваецца абрадная калядная атрыбутыка. Маладыя мужчыны самі ствараюцьь для сябе “Коніка” і іншыя маскі. Маскі робяць таксама ў школах і па месцы працы, там жа ствараюццца гурты, вучацца абыгрываць маскі і спяваць. Існаванне да сённяшняга часу абыходаў з каляднай зоркай, выканеннем шчадровак ў Давыд-Гарадку ў жывой традыцыі сведчыць пра яе каштоўнасць для мясцовай супольнасці, якая падтрымлівае і захоўвае яе як частку сваёй культуры
  • Традыцыя вясновых карагодаў у Пінкавічах складаецца з ваджэння кругавых гульнёвых карагодаў у першы дзень Вялікадня, у нядзелю праз тыдзень, называемую Праводнай, і ў панядзелак пасля Праводнай нядзелі. У панядзелак ладзяць «Провады зімы», падчас якіх кругавыя карагоды змяняюцца на карагод-шэсце: жанчыны рухаюцца за сяло з абрадавай песняй, бягуць і разрываюць «путы зімы», сімвалічна нацягнутыя праз вуліцу, варожаць на ўдачу ва ўсіх жаночых клопатах летам. Карагоды, якія на мясцовай гаворцы называюць «танкы», гэта старажытны від народнага мастацтва, у якім арганічна спалучаюцца песні, рух і гульнёвае драматызаванае дзеянне. Асноўныя ўдзельнікі – жанчыны вёскі Пінкавічы, цяперашнія і былыя ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Крыніцы». Па ходу шэсця да спявачак далучаюцца іншыя жыхары вёскі, жанчыны і дзяўчаты становяцца разам і водзяць карагоды. Вясновыя карагоды пачынаюцца ў першы дзень Вялікадня. Жанчыны пасля святочнай службы ў царкве і святкавання дома пачынаюць вадзіць танкі на вуліцах вёскі. Раней увесь Велікодны тыдзень вадзілі карагоды, але зараз гэтая частка традыцыі не практыкуецца, а становяцца жанчыны ў карагоды ў асноўныя дні, што абазначаюць пачатак і завяршэнне святочнага перыяду. Карагод «Траўка-мураўка» водзяць у два кругі, адзін унутры другога, «Скачэ горобэйко дай по юлоньцы» – гульнёвы карагод з «верабейкам» у крузе, «Тарасова жона» – своеасаблівая жартоўная замалёўка сялянскага побыту, дзе круг выконвае ролю сцэны. Нават такі старажытны кананічна-дыялогавы карагод «Проса», які ў асноўным вядомы сваёй харэаграфічнай формай «сценка на сценку», у Пінкавічах таксама мае кругавую форму. Танок-гульня «Пойдэмо в ляс» дэманструе дзяленне аднаго круга на два, рост яго па памеры ў залежнасці ад колькасці ўдзельніц і давядзенне да стану двух роўных колаў, якія зноў зліваюцца. Пасля ваджэння карагодаў спявачкі ідуць працягваць свята ў танцах і сямейным застоллі, захоўваючы спрадвечныя традыцыі вёскі. Праз тыдзень пасля Вялікадня ў Праводную нядзелю адбываюцца тыя ж дзеі, што і на Вялікдзень. У панядзелак пасля Праводнай нядзелі адбываецца абрад, прысвечаны выгнанню зімы з вёскі або «Провады зімы». Звычайна ў гэты дзень таксама адбываецца служба ў царкве, пасля якой водзяць танкі. Калі службы няма, спявачкі збіраюцца на пачатку вуліцы Якуба Коласа каля музея, або каля клуба і ідуць да ракі, на скрыжаваннях водзяць карагоды такія ж, як на Вялікдзень і Праводную нядзелю. Падчас шэсця па вуліцы спяваюць «Да проводымо зыму да за гай, за долыну». Крок пераходзіць на бег, жанчыны бягуць і рвуць сімвалічныя «путы зімы» – нацягнутыя ніткі, вяроўкі, шнуры, якімі перагароджана вуліца. Да карагодаў далучаюцца іншыя жыхары вёскі, а таксама дзяўчынкі ад мала да вяліка. Дзеці, мужчыны, іншыя дарослыя, якія не ўдзельнічаюць у карагодах, суправаджаюць шэсце і загадзя перагароджваць дарогу да ракі. Калі выходзяць за вёску, жанчыны выбягаюць на луг ля ракі, забягаюць у ваду і вырываюць якую-небудзь расліну з вады. Мераюцца: у каго даўжэйшая, тая будзе спраўнейшая і шчаслівейшая ў гэтым годзе. Пасля гэтага вясну ўжо не спяваюць і танкі не водзяць, а вяртаюцца ў вёску, спяваючы траецкія песні Галоўнымі носьбітамі традыцыі веснавых карагодаў з’яўляюцца сталыя жыхары в.Пінкавічы, удзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Крыніцы», які дзейнічае на базе Пінкавіцкага СДК, а таксама дзеці з калектыву-спадарожніка «Крынічанькі». Традыцыя веснавых карагодаў захоўваецца дзякуючы энтузіязму жыхароў і намаганням культработнікаў, якія ганарацца сваёй вёскай і яе культурнымі традыцыямі, таму беражліва іх захоўваюць і стараюцца перадаць маладому пакаленню
  • Абрад “Ваджэнне Сулы” ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці ўяўляе сабой адметнае праяўленне веснавой абраднасці, семантычна скіраванае на забеспячэнне добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі – маланкі. У ваджэнні Сулы аб’ядноўваюцца вёскі Гадзічава і Маркавічы і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі – мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзей – жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя, па-мясцоваму адметныя, самаробныя строі. “Сула” ў разуменні жыхароў Маркавіч і Гадзічава – гэта як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. Слова “сула” мае розныя трактоўкі значэння. Гэта і рух, плынь, рака (чалавечая рака, якая цячэ па русле вуліц), і від зброі (дзіда ці рагаціна). Апошняе збліжае па сэнсу словы “сула” і “страла” (і адпаведна варыянты назваў абраду “Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)”. Ваджэнне Сулы адбываецца на другі дзень Вялікадня. Пачынаецца ў вёсцы Гадзічава адразу пасля Велікоднай літургіі, што праходзіць у мясцовай Свята-Кацярынінскай царкве. Жанчыны і дзяўчаты выходзяць на скрыжаванне дарог ля царквы і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды (“танкí”) – колавы (“Як на нашай вуліцы шырокая возера”), змейкай (“крывы”: “А ў крывога танка, да не выведу канца”), карагоды-гульні “Чарнабрывы каралёк” і “Падшыбну кабыліцу”, падчас апошняга падкідваюць угору маленькіх дзяўчатак з воклічамі “Вялікае расці!”, “Здаровае расці!”. Пасля ўсе ўдзельнікі абраду становяцца ў шэрагі, узяўшыся пад рукі, і ідуць з песняй “Як ішла Сула” (лінейны карагод), а затым з прыпеўкамі і песнямі пад гармонік у бок вёскі Маркавічы, уздоўж Кацярынінскага шляху. У Маркавічах на ўсіх скрыжаваннях дарог, якія трапляюцца ўдзельнікам Сулы падчас абыходу вёскі, “танкí” паўтараюцца, а рух уздоўж дарогі суправаджаецца гульнёй “Гарэпня”, спевамі “Як ішла Сула”, прыпеўкамі і песнямі пад гармонік. На ўсім шляху да Сулы далучаюцца ўсе ахвотныя. Завяршаецца абрадавае шэсце каля сельскага дома культуры, дзе маркаўчанка з кулічом на ручніку сустракае прадстаўніцу Гадзічава і яны хрыстосуюцца. Свята заканчваецца сумесным частаваннем і гуляннем. Ваджэнне Сулы – лакальная праява рэгіянальнага абраду “Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)”, які мае багатую лакальную спецыфіку на такіх узроўнях, як назва, час і месца правядзення, структура, склад удзельнікаў, семантыка рытуальных дзеянняў, сімволіка прадметнай атрыбутыкі і г.д. Семантыка абраду “Ваджэнне Сулы” ў Гомельскім раёне сканцэнтравана ў магічнай прымеркаванасці абрадавых дзеянняў і песень да добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама засцярогі ад звышнатуральнага ўздзеяння і забеспячэння здароўя ўсіх вяскоўцаў. Лакальнай адметнасцю з’яўляецца пачатак рытуалаў у адной вёсцы і іх завяршэнне ў другой (Гадзічава і Маркавічы, Краўцоўка і Дзікалаўка), што садзейнічае яднанню супольнасцей. Ваджэнне Сулы ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна адрозніваецца дакладнай прымеркаванасцю да другога дня Вялікадня. Сула распачынае час моладзевых гулянняў на вуліцы пасля халоднай пары году і Велікоднага паста. Карагоды і гульні, якія выконваюцца ўдзельнікамі, уяўляюць лакальныя варыянты тыпавых прыкладаў, распаўсюджаных на тэрыторыі бытавання абраду “Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)”. Штогадовае правядзенне абраду “Ваджэнне Сулы” ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна было адноўлена ў 2007 г. пасля 40-гадовага перапынку (у 1967 г. традыцыя была прыпынена мясцовай уладай)
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі