Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Ігрышча «Ката пячы» у Скірмантаве праводзіцца 27 лістапада вечарам, напярэдадні перадкаляднага посту. Жанатыя і нежанатыя пары збіраюцца ў адной хаце на вясёлую гулянку ўскладчыну, асноўная падзея якой – абрадавая гульня «Ката пячы». Галоўным дзеяннем гульні з’яўляецца выраб фігуры “ката” са спецыяльна выпечаных булак пэўнай формы, якія адмысловым чынам злучаюцца паміж сабой, галава “ката” аздабляецца вушкамі з сала, вочкамі з чарніц, далучаецца хвост са свойскай каўбасы. Вырабленага такім чынам “ката” урачыста выносяць на цэнтр хаты і прывязваюць да столі. Пасля пачынаецца жартоўнае спаборніцтва паміж удзельнікамі, хто якую частку ката здолее адкусіць, дзеля чаго кожны па чарзе “едзе” на вілках да ката і падскоквае, імкнучыся адкусіць яго частку. Пры гэтым неабходна пераадолець перашкоды, якія ствараюць іншыя ўдзельнікі і выканаць пэўныя ўмовы (не ўсміхацца, не чапаць ката рукамі і інш.). Тыя, хто не справіўся, атрымоўваюць розныя жартоўная заданні. Пераможцам лічыцца той, хто адкусіў хвост, пасля чаго “ката” дзеляць паміж усімі прысутнымі. Усе этапы гульні суправаджаюцца традыцыйнымі песнямі, прыпеўкамі, танцамі пад гармонік, жартоўнымі гульнямі, анекдотамі, вячэрай з пачастункамі, якія ўдзельнікі прыносяць з сабой. Ежа падкрэслена тлустая і багатая, а ўжо 28 лістапада пачынаецца перадкалядны пост «Піліпаўка» з забаронамі не толькі на скаромнае, але на гульні ды забавы. Ігрышча “Ката пячы” уключае шэраг цікавых ўзораў спеўнай, музычнай, гульнявой народнай традыцыі, зьяўляецца яркім прыкладам культуры баўлення вольнага часу на аснове мясцовай спадчыны, якую захавалі жыхары Скірмантава, аб’яднаныя ў самадзейныя творчыя калектывы “Сваякі” і “Весялуха”. Яны штогод ладзяць гульню, лічаць яе цікавай, важнай часткай культурнай спадчыны сваёй мясцовасці, перадаюць веды аб мясцовых традыцыях маладым ўдзельнікам калектываў
  • Народная гульня “Яшчар” была распаўсюджана сярод моладзі на Пастаўшчыне яшчэ ў сярдэдзіне ХХ ст. У перыяд адрадджэння нацыянальнай традыцыйнай культуры ў канцы ХХ ст. моладзь зноў пачынае ладзіць гульню “Яшчар” у сваім асяроддзі, якая на сённяшні дзень актыўна практыкуецца ў вёсцы Гута ўдзельнікамі фальклорнага гуртка пры сацыяльна-культурным цэнтры. Гульня “Яшчар”, на думку навукоўцаў, мае вельмі старажытнае паходжанне, аб гэтым сведчыць як назва гульні, што ўвасабляе архаічную міфалагічную істоту, так і асноўныя сэнсатворныя прыкметы – выбар на ролю Яшчара хлопца, якога пераапранутым садзяць у цэнтры, і рух карагода дзяўчат з песняй вакол яго. Падчас карагоду Яшчару прапануецца выбраць сабе “панну”. У яе, як і ва ўсіх астатніх дзяўчат, ён забірае хустку або вянок, пасля кожная дзяўчына спявае Яшчару песню і выконвае розныя яго заданні, каб вярнуць сваю рэч. Гульня заахвочвае да творчага самавыяўлення, кемлівасці, дасціпнасці, эмацыянальнай экспрэсіі, развівае майстэрства выбудоўвання ўзаемаадносін, выкарыстання музычных, песенных, вершаваных, танцавальных складнікаў. Гульня на Пастаўшчыне традыцыйна ладзіцца ў калядны, купальскі і велікодны перыяд падчас правядзення вячорак з разнастайнымі народнымі гульнямі (гл.дадатак), песнямі і танцамі пад акампанемент мясцовых музыкаў. Старэйшыя школьнікі пераймаюць гульнёвыя традыцыі падчас сустрэч са старэйшымі жыхарамі навакольных вёсак і з вялікай ахвотай актуалізуюць іх пры падтрымцы кіраўніка гуртка, мясцовых музыкаў, спецыялістаў устаноў культуры раёна. Паглядзець на гульні моладзі прыходзяць бацькі, настаўнікі, старэйшыя жыхары вёсак, якія рады бачыць, што іх культурная спадчына пераймаецца маладымі
  • У вясельнай традыцыі Дубровеншчыны да нашага часу захаваліся некаторыя звычаі ў выглядзе гульняў, песняў, жартаў, прымеркаваныя да розных этапаў традыцыйнага вяселля. Усе яны закліканы запраграмаваць жыццё маладой сям’і ў ладзе, дабрабыце, ўзаемаразуменні і павазе паміж сабой, са сваякамі і з усёй супольнасцю. Дзеля гэтага ў першы дзень вясельны поезд вітаюць не толькі ўдзельнікі ўрачысасці, але і чужыя людзі. Звычай мае мясцовую назву “Драць зайца” і ўключае сустрэчу маладых з кветкамі і хлебам-соллю на перагароджанай дарозе, жартоўныя песні з патрабаваннем выкупу, спрэчкі са сватам. Вясёлыя стасункі ўдзельнікаў вяселля і тых, хто жыве побач выбудоўваюцца падчас звычаю наступнага дня “Ганяць маладую на ваду”, калі ўсе з жартамі і гульнямі ходзяць да бліжэйшага вадаёма. Сімвалічнае пазбаўленне ад усяго злога адбываецца падчас гульні “Ганяць сучку”, у якую перапранаецца адна са здольных да пераўвасаблення жанчын. Усё лепшае, што павінна атрымаць маладая сям’я, сімвалізуе “рагаты” каравай, якім адорваюць маладых, а дадатковыя “рогі” (яблыневыя галінкі, упрыгожаныя цестам, папяровымі кветкамі, слодычамі) хросная маці “прадае” гасцям за шчодрае ўзнагароджанне або дасціпныя зычэнні. Вяселле часта завяршаюць “пабряхушкі”, вясёлыя спеўныя спрэчкі гасцей, і “пасахі”, невялікія булачкі з макавым начыннем, што дораць гасцям на развітанне. Комплекс вясельных звычаяў, які захаваўся ў Дубровенскім раёне ў жывой форме даносіць архаічныя сэнсы вяселля, мае багата прадстаўлены смехавы тэатральна-гульнёвы пачатак, цесна звязаны з вераваннямі і перакананнямі, якія аказалі ўплыў на духоўнае развіццё беларускага народа. Звычаі практыкуюцца многімі жыхарамі раёна падчас правядзення вяселляў. Носьбіты перакананы ў неабходнасці зберажэння мясцовых традыцый вясельных звычаяў, перадачы іх наступным пакаленням, лічаць іх цікавай і важнай часткай сваёй культурнай спадчыны
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі