Міжурадавы камітэт па захаванні НКС

Асноўныя функцыі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны заключаюцца ў прасоўванні мэтаў Канвенцыі, ажыццяўленні кансультацый адносна лепшых практык і падрыхтоўка рэкамендацый аб мерах па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Камітэт разглядае намінацыі, пададзеныя дзяржавамі-ўдзельніцамі для ўключэння элементаў нематэрыяльнай спадчыны ў Спісы ЮНЕСКА, а таксама прапановы па лепшых праграмах і праектах аховы. Камітэт таксама адказвае за міжнародную дапамогу. Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны рыхтуе рэалізацыю Канвенцыі, галоўным чынам, шляхам распрацоўкі шэрагу аператыўных дырэктыў і плана выкарыстання рэсурсаў Фонду аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны згодна артыкулу 25 Канвенцыі. Ён прадстаўляе гэтыя дакументы на зацвярджэнне Генеральнай Асамблеі.

Functions of the Intergovernmental Committee for the Safeguarding of Intangible Cultural Heritage

Fourteenth session of the Committee Чатырнаццатая сесія Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны пройдзе з 9 па 14 снежня ў Багаце, Калумбія.