Канвенцыя 2003

«Нематэрыяльная культурная спадчына» азначае звычаі, формы падачы і выражэння, веды і навыкі, – а таксама звязаныя з імі інструменты, прадметы, артэфакты і культурныя прасторы, – прызнаныя супольнасцямі, групамі і, у некаторых выпадках, асобнымі людзьмі ў якасці часткі іх культурнай спадчыны. Такая нематэрыяльная культурная спадчына, якая перадаецца ад пакалення да пакалення, пастаянна ўзнаўляецца супольнасцямі і групамі ў залежнасці ад навакольнага ім асяроддзя, іх узаемадзеяння з прыродай і іх гісторыі, і фарміруе ў іх пачуццё самабытнасці і пераемнасці, садзейнічаючы тым самым павазе да культурнай разнастайнасці і творчасці чалавека. Для мэт дадзенай Канвенцыі прымаецца да ўвагі толькі тая нематэрыяльная культурная спадчына, якая стасуецца з існуючымі міжнародна-прававымі актамі па правах чалавека і патрабаваннямі ўзаемнай павагі паміж супольнасцямі, групамі і прыватнымі асобамі, а таксама ўстойлівага развіцця.

МІЖНАРОДНАЯ КАНВЕНЦЫЯ АБ АХОВЕ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ (працоўны варыянт)

МЕЖДУНАРОДНАЯ КОНВЕНЦИЯ ОБ ОХРАНЕ НЕМАТЕРИАЛЬНОГО КУЛЬТУРНОГО НАСЛЕДИЯ