Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • На Слонімшчыне існуе шмат рэцэптаў абрадавага печыва, якія скарыстоўваюць старэйшыя жанчыны, рыхтуючыся да святаў. Велікодныя пірагі выпякаюць толькі ў гарачую (Чырвоную) пятніцу. Яны круглай формы і маюць свае ўпрыгожванні: пірог “Пасха” – на версе літары “ХВ”, выпякаецца для асвячэння, разгаўлення; пірог “Крыжык” – на версе выява крыжа, выпякаецца для памерлых родзічаў; пірог “Мазурка” – выпякаецца для прыёму гасцей, вельмі здобны; пірог “Пляцёнка” – аздоблены пераплеценымі жгутамі з ягадамі, прызначаецца для частавання валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” –аздоблены фігуркамі жывёл, кветачкамі, выпякаецца для частавання дзяцей; “Чырвоная горка” – пірог з замочанага аўса, у які кладуцца чырвоныя яйкі, прызначаецца для жывёл як засцярог ад сурокаў і хвароб. У вёсках Новікі і Прырэчча на Сёмуху выпякаюць “Траецкі пірог” з дабаўленнем тварагу. Традыцыя выпякаць вясельныя караваі і караваі для сустрэчы гасцей звязана як з выкананнем мясцовых звычаяў і павер’яў, так і прытрымліваннем канкрэтнай рэцэптуры. Выраб вясельныях караваяў самы працаёмкі, звязаны з дэкарыраваннем шматлікімі фігуркамі з цеста (“шышкамі”): нізкай цеставых пацерак, птушкамі (сімвалам будучых дзяцей), калоссямі (сімвалам дабрабыту), кветкамі – для радаснага жыцця, падкоўкамі (“брамкамі”), “васьмёркамі” (“какардамі”). Звычайна іх пякуць не менш за пяць чалавек. Сярод каравайніц існуе прымаўка:“Спячы каравай – як нарадзіць дзіця”. У аздабленні гасцявога караваю скарыстоўваюць яркія стужкі, а з прэснага цеста складаюць надпісы або сімвалы святаў. Носьбітамі, захавальнікамі і транслятарамі традыцыі выпечкі слонімскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” філіяла Навасёлкаўскага цэнтра культуры. Ад старэйшых жанчын маладзейшыя перанялі веды і ўменні. Праз практычныя заняткі ў школах, раённыя святы-кірмашы народнай творчасці, публікацыі каравайніцы вучаць дзяцей і моладзь шанаваць і практыкаваць мясцовую традыцыю
  • Тэкстыльныя традыцыі в. Неглюбка і навакольных пасёлкаў – унікальная з’ява беларускай народнай творчасці: амаль паўстагоддзя знакамітыя неглюбскія ручнікі з’яўляюцца візітнай карткай Беларусі. Багацце і разнастайнасць тэхнік ткацтва і вышыўкі, складаная паліхромія, вялікі арнаментальны фонд з’яўляюцца асноўнымі прыкметамі элемента. У ткацтве выкарыстоўваюцца браная (аднаўточнае і двухуточнае), пераборная (перабор “пад палатно”, двухбаковы і аднабаковы перабор), выбарная, закладная і шматнітовая тэхнікі. У вышыўцы шырока распаўсюджаны набор, крыжык, лікавая і адвольная гладдзь, «строчка па выразах», тамбурны шоў, двухбаковы шоў-“роспіс”. Апроч таго, шырока выкарыстоўваюцца складаныя злучальныя швы (“неглюбская мярэжка”) і тэкстыльнае пляценне. Неглюбскія ручнікі выконваюцца ў бела-чырвонай, бела-чырвона-чорнай гаме, а таксама маюць складаную паліхромію (да 25 колераў і адценняў у адным вырабе). Тканыя ручнікі вылучаюцца багаццем арнаментыкі: люстэркава-сіметрычнае размяшчэнне арнаментаў (на кожным канцы 3-9 узорных арнаментаваных палос), выкарыстанне некалькі дзясяткаў відаў складаных геаметрычных і раслінных арнаментаў, аздабленне канцоў ручнікоў пяцельнымі махрамі з чырвоных, белых, чорных нітак. Высокімі мастацкімі якасцямі, адметнай паліхроміяй і складанасцю арнаментацыі вызначаюцца шматлікія вырабы мясцовых майстрых: шматкаляровыя посцілкі, настольнікі, фіранкі, накутнікі і іншыя прадметы інтэр’ера Неглюбскі строй – адзін з найбольш архаічных і складаных строяў беларускага народнага адзення (старадаўні панёўны комплекс), у якім гарманічна спалучаюцца белая арнаментаваная сарочка, дробнаклятчастая панёва-плахта, суконны фартух, нагрудны фартух (“запіна”), шырокі чырвоны пояс, узорная тканая хустка. Пры стварэнні традыцыйнага касцюма сёння выкарыстоўваюцца практычна ўсе пералічаныя вышэй тэхнікі ткацтва і вышыўкі. Сучасныя майстры ажыццяўляюць перадачу характэрных для неглюбскай традыцыі тэхналогій праз навучанне ў гуртках, арганізаваных пры Неглюбскім сельскім цэнтры ткацтва, у гуртку “Юныя ткачыхі” Неглюбскай СШ, гуртку ткацтва Веткаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
  • Абрад гукання вясны “Чырачка”, што праводзіцца ў апошні дзень Масленіцы, адметная этнічная рыса жыхароў Тураўшчыны. Назва абраду паходзіць ад назвы дробнай качкі “чырачкі” (“чырок”), выяву якой выпякаюць з цеста ў якасці абрадавага пачастунку ў выглядзе коржычкаў, бо лічыцца, што качкі на сваіх крылах прыносяць вясну. Гэтае печыва ўдзельнікі абраду раздаюць аднасяльчанам, якіх сустракаюць па дарозе на самае высокае месца ў ваколіцы – Чарнычовы Горы – узвышшы на ўскрайку сяла, куды ідуць, каб раскласці вогнішча і спаліць ляльку Зімы, з песнямі-вяснянкамі пагукаць вясну і заклікаць чырачку-качачку. На гары таксама водзяць карагоды, спажываюць абрадавыя стравы, качаюцца з гары, а на самае высокае дрэва ўмацоўваюць упрыгожаную ёлачку – сімвал дзявоцтва і вясны жыцця. Традыцыя з’яўляецца дзявочай, асноўныя яе ўдзельнікі – маладыя дзяўчаты, але ім на дапамогу прыходзяць жанчыны сярэдняга і сталага веку. Мужчынскі ўдзел дастаткова абмежаваны. Адметным элементам тонежскага гукання вясны з’яўляюцца песні-вяснянкі (“Чырачка”, “Грушка”, “Арынка”, “Перапёлачка” і інш.) і карагодныя спевы (“Яшчур”), што выконваюцца ў традыцыйнай манеры. Цяпер, калі ў Тонежы значна зменшылася колькасць насельніцтва, абрад спраўляюць мясцовыя спявачкі з гурта “Танежанка” і іх пераемніцы — удзельніцы гурта-спадарожніка “Верас”, падлеткі і моладзь. Абрад перадаецца ў вясковай супольнасці, у сем’ях ад пакалення да пакалення, а таксама праз клубную работу са старэйшым, сярэднім і малодшым пакаленнем жыхароў вёскі, праз пераемнасць спеўных і танцавальных, іншых традыцый ад старэйшых захавальнікаў спадчыны, работу з таленавітымі дзецьмі праз навучанне іх традыцыйным спевам, танцам, вусным формам фальклору, абрадавай практыцы падчас святаў народнага календара
"сучка", "заяц", "рагач" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вяселле, гульні, песні, вада, каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта запусты ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод тэхналогія узоры ушэсце фальклор