Навіны

RSS
26/03/2019 Дэмбраўскай кадрылі і абраду “Сула” нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Мясцовы танец “Дэмбраўская кадрыля” са Шчучынскага раёну і абрад “Ваджэнне Сулы” на другі дзень Вялікадня ў Гомельскім раёне атрымалі статус  нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аб гэтым сведчыць Пастанова Мінстэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19.сакавіка 2019 г. № 16, якая прынята на падставе рашэння  Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, паседжанне якой адбылося ў Міністэрстве культуры 5 сакавіка 2019 г.
Ой ты, чырачка-пташачка, прынясі нам вясну! 15/03/2019 Ой ты, чырачка-пташачка, прынясі нам вясну!
Старажытны абрад гукання вясны “Чырачка” праводзіцца з даўніх часоў жыхарамі аг. Тонеж. Сярод іх – удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Таняжанка” і яго спадарожніка – дзіцячага калектыву “Верас” Тонежскага СДК Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Веснавое свята, прысвечанае прылёту і сустрэчы птушак як сімвала вясны, адсвяткавалі сёлета 10 сакавіка. У 2016 годзе традыцыя была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
06/03/2019 Абраду “Ваджэнне Сулы” ў Гомельскім раёне будзе нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры.5 сакавіка 2019 г., прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці абраду “Ваджэнне Сулы” на другі дзень Вялікадня ў Гомельскім раёне.
12/02/2019 Традыцыйным ткацкім тэхнікам Воранаўшчыны нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 19 снежня 2018 г., прынята рашэнне аб неабходнасці надання стутусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйным ткацкім тэхнікам вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў, якія захоўваюцца майстрамі аг. Пагародна Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. 
Новы Запавет па-палеску 09/01/2019 Новы Запавет па-палеску
23 студзеня на прэзентацыі перакладу Новага завету на заходнепалескую гаворку выступяць гурты "Кудмень", "Рада", калектыў сясцёр Лук'яновіч з Драгічынскага раёна і сямейны дуэт Быцко з батлейкай.
18/12/2018 Даследаваць і перадаваць спадчыну – мэты сустрэчы спецыялістаў ў Хойніцкім раёне!
Вядучыя метадысты аддзела народнай традыцыйнай культуры ўстановы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці"  падчас працоўнай паездкі ў Хойніцкі раён прынялі ўдзел у семінары работнікаў клубных устаноў культуры па тэме “Моладзь і традыцыйная народная культура”