Намінацыя “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” пададзена ў ЮНЕСКА

На працягу 2020 года вялася актыўная работа па падрыхтоўцы прапановы аб уключэнні беларускага мастацтва саломапляцення ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, які вядзе ЮНЕСКА ў межах Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Матэрыялы прапановы былі падрыхтаваны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў з удзелам экспертаў кафедры этналогіі і фальклору Сташкевіч А.Б., Лабачэўскай В.А., спецыялістаў ІПКіПК Каліноўскай А.Т., Гумінскай А.В. У пакет дакументаў увайшлі лісты падтрымкі ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і больш 10 устаноў культуры і адукацыі з усіх абласцей Беларусі, а таксама подпісы больш 200 майстроў саломапляцення, якія сёння з’яўляюцца носьбітамі традыцый беларускага рамяства.

Дакументы намінацыі “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” (Straw Weaving of Belarus: Art, Craft and Skills) накіраваны ў ЮНЕСКА ў сакавіку 2021 года і будуць разгледжаны на сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў канцы 2022 года.

У здымках відэафільма, які расказвае міжнароднай супольнасці пра беларускае саломапляценне, прынялі ўдзел:

Сахута Яўген Міхайлавіч, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці

Аўсяннікава Ала Аляксандраўна, народны майстар з аг.Замасточча Мінскага раёна, член праўлення Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнік студыі саломапляцення “Залаты снопік” Мінскага раённага цэнтра культуры

Раманеня Раіса Аляксандраўна, народны майстар з г.Салігорск, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнай дзіцячай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Беларускі сувенір” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна і ўдзельніцы студыі

Селівончык Любоў Іванаўна, кіраўнік майстэрні мастацкай апрацоўкі саломкі, кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

Таляронак Алена Аркадзьеўна, педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г.Мінска, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Чароўная саломінка” у студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вытокі”

Чэрнікава Святлана Сямёнаўна з сынам Чэрнікавым Андрэем Мікалаевіч і ўнукам Кірылам – сям'я рамеснікаў з г.Лепель Віцебскай вобласці.

Распачынае аповед пра мастацтва саломапляцення беларуская жніўная песня ў выкананні Полацкага фальклорнага гурта “Варган”.

Відэафільм “Straw Weaving of Belarus: Art, Craft and Skills” створаны Брэсцкай студыяй “Облако” па замове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Фільм апублікаваны на адпаведнай старонцы Інвентара НКС.

Выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам падрыхтоўкі беларускай намінацыі ў спісы ЮНЕСКА!

20201024_Раманеня ў студыі.jpg

На фота: удзельніцы народнай дзіцячай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Беларускі сувенір”
Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна па кіраўніцтвам Р.А.Раманені (24.10.2020)


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.