Навіны

RSS
Пяць адметных праяў НКС захоўваюцца ў Глыбоцкім раёне 28/10/2019 Пяць адметных праяў НКС захоўваюцца ў Глыбоцкім раёне
Глыбоцкая зямля славіцца не толькі сваімі краявідамі, шматлікімі помнікамі і архітэктурнай спадчынай, але і адметнымі праявамі нематэрыяльнай культуры. Нашы звычаі, традыцыі, абрады, культура харчавання па сённяшні дзень застаюцца жывымі і самабытнымі. Глыбоччына можа пахваліцца пяццю элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўвайшлі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Два элементы характэрны ўсяго гісторыка-этнгаграфічнага рэгіёна Паазер’я – гэта традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў і традыцыйная страва “клёцкі з душамі”, а тры элементы НКС захоўваюцца толькі ў нас – тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы “Масляны баран”, традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба і абрад “Насіць намётку”.
23/10/2019 Полацкі раённы цэнтр культуры стварыў сайт, прысвечаны спевам “ў перахлёст”
Падчас падрыхтоўкі прапановы для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці баў сабраны багаты матэрыял пра носьбітаў спеўнай традыцыі і амаль паўвекавую гісторыю дзейнасці калектыву “Галасвы спадчыны”.  Сёння ўсе гэтыя звесткі, а таксама разнастайныя фота-  і відэаматэрыялы можна пабачыць і паслухаць на адмысловым сайце “Спевы ў перахлёст” https://spevyuperahlyost.blogspot.com/, створаным Полацкім раённы цэнтрам культуры
Маляваныя дываны: захаванне і аднаўленне традыцыйнай тэхнікі на Браслаўшчыне 21/10/2019 Маляваныя дываны: захаванне і аднаўленне традыцыйнай тэхнікі на Браслаўшчыне
Аўтэнтычны роспіс па тканіне на Браслаўшчыне вядомы з сярэдзіны 1920-х гг. У фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў налічваецца каля 50 маляваных дываноў і макатак. Аналіз калекцыі пацвярджае бытаванне гэтай традыцыйнай тэхнікі да 1960-х гг. Вядома, што «маляванкі» выкарыстоўваліся для ўпрыгажэння інтэр’ераў дамоў сялян і местачкоўцаў, а пасля вайны сустракаліся амаль паўсюдна. Частка аўтэнтычнай калекцыі прадстаўлена ў экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея. А частка прац сучасных пераемнікаў традыцыйнай тэхнікі прадстаўлена ў экспазіцыі Музея традыцыйнай культуры. Пераемнікамі гэтай творчасці з’яўляюцца супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў. 
03/10/2019 Даследчыкі сучаснага паганства пра Беларусь
У Вільні 27 – 29 верасня прайшоў VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Больш за 400 ўдзельнікаў з 20 краін дзяліліся напрацоўкамі па розных гуманітарных дысцыплінах. Навукоўцы з’ехаліся з усёй Еўропы, а таксама з Канады, ЗША, Сярэдняй Азіі. Даклады гучалі на беларускай, англійскай, украінскай, рускай, польскай мовах. Кангрэс успрымаецца як форум “другой беларускай акадэміі”, то бок незалежных даследчыкаў.
20/09/2019 Летнік па традыцыйным ткацтве “Кросенцы” ў Неглюбцы
У вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна 21-25 жніўня праходзіла вельмі цікавае, пазнавальнае і займальнае мерапрыемства для аматараў беларускіх народных традыцый – летнік па традыцыйным ткацтве “Кросенцы”. У 2019 годзе летнік праходзіў ужо другі раз. Многія ўдзельнікі настолькі захапіліся ім у 2018 годзе, што зноў прыехалі ў Неглюбку і прывезлі з сабой сваіх сяброў і знаёмых.
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены элементам НКС Полацкага і Бярозаўскага раёнаў 10/09/2019 Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены элементам НКС Полацкага і Бярозаўскага раёнаў
Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены двум элементам НКС Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10.09.2019 № 46. Рашэнне аб неабходнасці надання статусу было прынята на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 4 верасня 2019 г. На разгляд рады былі прадстаўлены дзве прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека – "Спеўная традыцыя выканання купальскіх і жніўных “у перахлёст” у в. Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці і “Традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай ў печы на саломе, і страў на яе аснове” ў вёсках Здзітава, Пескі, Спорава, Хрыса Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці