Апублікаваны зборнік артыкулаў “Актуальныя аспекты аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”![]() У 2020 годзе Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (ІПКіПК БДУКМ) у мэтах навукова-метадычнага і інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу падрыхтавана некалькі выданняў у межах серыі “Дадатковая адукацыя дарослых у сферы культуры”. Сярод іх – зборнік артыкулаў “Актуальныя аспекты аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”. Друкаваныя асобнікі прадстаўлены ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў і чытальнай зале ІПКіПК, электронная версія размешчана ў рэпазіторыі БДУКМ. Зборнік артыкулаў падрыхтаваны па матэрыялах рэспубліканскага навукова-практычнага семінара «Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей» (2020) і рэспубліканскага круглага стала «Выкарыстанне элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў мэтах развіцця ўнутранага і ўязнога турызму» (2020), праведзеных Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, галоўных спецыялістаў упраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў, экспертаў, кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў культуры, якія маюць вопыт дзейнасці ў сферы аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У зборнік увайшлі матэрыялы спецыялістаў ІПКіПК, экспертаў, кіраўнікоў абласных цэнтраў народнай творчасці, спецыялістаў устаноў культуры Круглянскага, Слаўгарадскага, Лідскага, Гродзенскага, Пастаўскага, Брэсцкага, Акцябрскага раёнаў. Выказваем шчырую падзяку за актыўны ўдзел у абмене вопытам па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны! . Зборнік у рэпазіторыі БДУКМ: Кожны артыкул мае асобную публікацыю ў адпаведных раздзелах рэпазіторыя: Уступ І. Аналіз дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Шляхі захавання вусных традыцый Віцебскай вобласці (Лабука К. П.) Захаванне і падтрымка рамесных традыцый у Гродзенскай вобласці (Мурэня А. У.) Асноўныя падыходы да вывучэння і захавання традыцыйных абрадаў на Брэстчыне (Пракаповіч Г. В.) Вопыт захавання спеўных традыцый у Магілёўскай вобласці (Глуздаў А. М.) Іі. Выкарыстанне элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў мэтах развіцця музейнай і турыстычнай дзейнасці Фестывальны фальклорны рух "Берагіня" як крыніца пераемнасці народных традыцый у рэгіёне (Курсевич В. В.) Арганізацыя экскурсійна-турыстычнай дзейнасці Брэсцкага раённага Дома рамёстваў (Мартыновіч Ф. А.) На вокладцы: удзельнікі летніка традыцыйнага ткацтва «Кросенцы» ў аг. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Фотаздымак Анатоля Кляшчука Форум для отзывов 1 не существует. |