Навіны

RSS
Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы ўключана ў спіс ЮНЕСКА 17/12/2020 Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы ўключана ў спіс ЮНЕСКА
На пасяджэнні ХV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая адбылася з 14 па 19 снежня 2020 года, у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ўключаны элемент “Культура бортніцтва", падрыхтаваны супольна Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча. Лясное бортніцтва — гэта старажытны промысел, заснаваны на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол у штучных дуплах — борцях. Бортніцтва ўяўляе сабой шырокі пласт ведаў, навыкаў і практык, якія датычацца гэтага промысла, захавалася ў Беларусі, як комплексны элемент культурнай спадчыны, які ўвабраў не толькі матэрыяльную, але і духоўную частку культуры
Практычныя заняткі ў «Этналабараторыі» 02/12/2020 Практычныя заняткі ў «Этналабараторыі»
У спецыялізаванай вучэбнай аўдыторыі «Этналабараторыя» прайшлі практычныя заняткі па выкарыстанню і папуляпызацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на прыкладзе Пастаўскага раёна. Заняткі для групы павышэння кваліфікацыі «Музейны менеджмент і стратэгія прыцягнення наведвальнікаў» правяла Чатовіч Людміла Яўгенаўна, метадыст Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна
Персанальная выстаўка майстра па ткацтве Алены Шунейка адкрылася ў Гродне 10/11/2020 Персанальная выстаўка майстра па ткацтве Алены Шунейка адкрылася ў Гродне
У красавіку знакамітая гродзенская мастачка, майстар па такацтве Алена Феліксаўна Шунейка адсвяткавала 70-годдзе, а ў снежні родны для яе Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, у якім Алена Феліксаўна працуе ўсё жыццё, будзе адзначаць 80-годовы юбілей! Дзве святочныя падзеі сталі важкай нагодай для адкрыцця персанальнай выстаўкі ўнікальнага майстра “Мой любы горад”, наведаць якую ў метадычным цэнтры можна з 26 кастрычніка па 18 снежня 2020 года.
Два элементы НКС Віцебшчыны атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 16/10/2020 Два элементы НКС Віцебшчыны атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 14.10.2020 было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка гісторыка-культурнай каштоўнасці двум элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны: "Абрад ”Розгары” ў аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці" і  “Традыцыйныя вобразы гліняных народных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння і тэхналогіі іх вырабу” 
Купальскі варыянт народнай гульні ”Яшчар“ у вёсцы Гута 11/09/2020 Купальскі варыянт народнай гульні ”Яшчар“ у вёсцы Гута
У пачатку жніўня ў Пастаўскім раёне адбылася цікавая падзея прыехалі супрацоўнікі тэлеканала ”Беларусь 3“, каб падрыхтаваць новую перадачу ”Жывая культура“, якая цалкам прысвячаецца нематэрыяльным гісторыка-культурным каштоўнасцям нашай краіны. Каманда спецыялістаў на чале з прадзюсерам Надзеяй Габец ставілі сваёй мэтай асвяціць у сваёй вераснёўскай перадачы найбольш рэдкі  з вядомых на Беларусі купальскі варыянт  народнай гульні моладзі ”Яшчар“ у вёсцы Гута, якая ў 2018 г. набыла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Гісторыі жывая ніць: як нараджаўся рукатворны цуд у Гродне 14/08/2020 Гісторыі жывая ніць: як нараджаўся рукатворны цуд у Гродне
У ткацкай лабараторыі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці сёлета нарадзілася ідэя стварэння незвычайнага габелена. 75-я гадавіна Вялікай Перамогі стала сапраўднай крыніцай натхнення для адораных творцаў