Навіны

RSS
Выйшла кніга "Беларускія народныя паясы" 20/12/2014 Выйшла кніга "Беларускія народныя паясы"
У снежні 2014 г. у выдавецтве "Беларуская навука" выйшла кніга манахіні Васы (Веры Іванаўны Селівончык) "Беларускія народныя паясы. Тэхнікі вырабу. Арнамент". 
Справаздача па народным танцы кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ 18/12/2014 Справаздача па народным танцы кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ

23 снежня 2014 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбудзецца справаздача 503 гр. кафедры этналогіі і фальклору па народным танцы (выкладчык – Мікола Козенка). 

 

У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей прыняты 3 новыя элементы 15/12/2014 У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей прыняты 3 новыя элементы

10 снежня было прынята рашэнне ўключыць у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; Велікодныя вербы на Гродзеншчыне; Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер'я.

У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей прыняты абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы 15/12/2014 У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей прыняты абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы
Куставая лакальна-рэгіянальная парадыгма беларускай каляндарна-абрадавай культуры, у якую ўваходзіць абрад “Ваджэнне Кусты”, — унікальная з’ява, знак нацыянальнай адметнасці народнай культуры беларусаў у кантэксце славянскай традыцыі.
Сустрэча па спадчыне каталіцкіх храмаў Слонімшчыны 28/11/2014 Сустрэча па спадчыне каталіцкіх храмаў Слонімшчыны

Беларускі камітэт ІКАМОС, Нацыянальны Гістарычны музей і Польскі інстытут у Мінску запрашаюць на сустрэчу з польскай даследчыцай храмавай архітэктуры, гісторыкам мастацтва Марыяй Каламайскай-Саед.

Катрушніцкі лемезень 26/11/2014 Катрушніцкі лемезень

У раздзеле “Публікацыі” сайта змешчаны “Катрушніцкі лемезень” – унікальны слоўнік дрыбінскіх шапавалаў, у які ўключаны словы з сакрэтнай мовы невялікага асяродка майстроў валяльнага промыслу.