Навіны

RSS
Імпрэза, прысвечаная Еўрапейскім дням спадчыны 22/09/2014 Імпрэза, прысвечаная Еўрапейскім дням спадчыны
Урачысты вечар з нагоды чарговай акцыі «Дні еўрапейскай спадчыны» адбыўся 18 верасня ў сталічнай ратушы. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры, Інстытут беларускай культуры, Мінгарвыканкам і фонд «Культурная спадчына і сучаснасць» пры падтрымцы Музея гісторыі горада Мінска.
Фотаздымкі з фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” 2014 г. 19/09/2014 Фотаздымкі з фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” 2014 г.

У раздзеле “Фотагалерэя” сайта змешчаны фотаздымкі з фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, што праходзіў з 19 па 22 чэрвеня 2014 г. у г.п. Акцябрскі (Рудабелка) Гомельскай вобласці

Дні Еўрапейскай Спадчыны ў Беларусі 2014 г. 17/09/2014 Дні Еўрапейскай Спадчыны ў Беларусі 2014 г.
Дні Еўрапейскай Спадчыны 2014 г. праходзяць пад дэвізам «Прастора горада: пляцоўка для дзеяння». Святочная імпрэза ў гонар гэтай падзеі адбудзецца 18 верасня, а 17-й гадзіне, у будынку Мінскай гарадской ратушы (пл. Свабоды 2а).
Выстава “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях) 15/09/2014 Выстава “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях)

18 верасня а 15-й гадзіне ў Музеі старажытнабеларускай культуры (г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к.2) адбудзецца адкрыццё выставы “Гуляла пава…” (Неглюбскі строй у XIX і XX стагоддзях). Аўтар ідэі і куратар выставы – І.Ю. Смірнова. Выстава будзе экспанавацца з 19 верасня па 20 лістапада 2014 г.

Фэст "Багач" пройдзе ў Вязынцы 20 верасня 15/09/2014 Фэст "Багач" пройдзе ў Вязынцы 20 верасня
Ужо другім разам РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" і Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы запрашаюць адзначыць традыцыйнае свята Багач, якое сёлета адбудзецца ў Вязынцы 20 верасня. Пачатак – а 12-й гадзіне.
Фестываль "Покліч Палесся" пройдзе ў Ляскавічах 13 верасня 12/09/2014 Фестываль "Покліч Палесся" пройдзе ў Ляскавічах 13 верасня
13 верасня ў а/г Ляскавічы Петрыкаўскага раёна пройдзе трэці, гэтым разам міжнародны, фестываль "Покліч Палесся".