Сустрэча па спадчыне каталіцкіх храмаў Слонімшчыны

Сустрэча па спадчыне каталіцкіх храмаў Слонімшчыны

Беларускі камітэт ІКАМОС, Нацыянальны Гістарычны музей і Польскі інстытут у Мінску запрашаюць на сустрэчу з польскай даследчыцай храмавай архітэктуры, гісторыкам мастацтва Марыяй Каламайскай-Саед.

Пані Марыя Каламайская ўжо шмат год займаецца вывучыннем каталіцкіх храмаў Беларусі. Яна аўтарка грунтоўных даследаванняў па гісторыі старажытнцых касцёлаў у Гродна, Мсцібаве, Гнезна, Песках, Зельве, Свіслачы, манаграфіі прысвечанай Востарай Браме ў Вільні.

У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя 3 і 4 тамоў выдання «Koscioły i klasztory rzymskokatolickie dawniego wojewódstwa nowogródskiego» прысвечаных 4 слонімскім храмам і 11 касцёлам былога слонімскага павета.

Даследаванні Марыі Каламайскай-Саед прадстаўляюць шмат новых архіўных дакументаў і раскрываюць некаторыя таямніцы старадаўніх святыняў Слонімшчыны.

Сустрэча адбудзецца 2 снежня ў 17.30 у Нацыянальным Гістарычным музеі.

Уваход вольны.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.