Навіны

RSS
Фэст "Зялёныя святкі" ў Магілёве 1 чэрвеня 2014 г. 02/06/2014 Фэст "Зялёныя святкі" ў Магілёве 1 чэрвеня 2014 г.

Фэст “Зялёныя святкі” прайшоў на сядзібе «Этнахутар» у Магілёве. Арганізатарамі выступілі РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Магілёўскі гарвыканкам.

Абрад "Пахаванне стрялы" на Ушэсце ў в. Пералёўка Веткаўскага р-на 29 мая 2014 г. 30/05/2014 Абрад "Пахаванне стрялы" на Ушэсце ў в. Пералёўка Веткаўскага р-на 29 мая 2014 г.
Гурт жанчын прайшоў са стрэльнымі песнямі па вёсцы ў поле. У Пералёўцы ў якасці “стрялы” хаваюць ляльку з травы, “апранутую” ў жаночае адзенне: кашульку, хустачку, фартушок.
Фэст "Зялёныя святкі" ў Магілёве 1.06.2014 г. 23/05/2014 Фэст "Зялёныя святкі" ў Магілёве 1.06.2014 г.
1 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца свята традыцыйнай культуры "Зялёныя святкі".
Фальклорны фестываль "Сугалоссе" 8.06.2014 г. 23/05/2014 Фальклорны фестываль "Сугалоссе" 8.06.2014 г.
8 чэрвеня ў в. Ананчыцы Салігорскага раёна пройдзе фальклорны фестываль "Сугалоссе".
19/05/2014 навуковы семінар “Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны”
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску, Музей Беларускага Палесся (г. Пінск) арганізуюць Міжнародны навуковы семінар “Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны” (да 200-годдзя з дня нараджэння Оскара Кольберга), які адбудзецца 25-27 чэрвеня 2014 г.
Брашура “Фальклор Прыпяцкага запаведніка” 08/05/2014 Брашура “Фальклор Прыпяцкага запаведніка”

Пабачыла свет брашура “Фальклор Прыпяцкага запаведніка”. Работнікі ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” сумесна з аддзелам культуры Жыткавіцкага райвыканкама і жыткавіцкім цэнтрам фальклору даследавалі вёскі Азяраны, Перароў, Перароўскі Млынок, Хваенск, Хлупін Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці з мэтай вывучэння розных форм быавання мясцовых каляндарна-земляробчых і сямейна-бытавых святаў і абрадаў, фальклорных твораў