Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Масляны баран» у вёсцы Мацюкова Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці – гэта тэхналогія прыгатавання хатняга масла і яго эстэтычнага афармлення ў выглядзе «барана» па традыцыйнай рэцэптуры, характэрнай для кухні мясцовай вясковай супольнасці. Прыгатаванне гэтай стравы пачынаецца са збору смятаны. Затым у спецыяльнай драўлянай бойцы ўзбіваецца масла. Калі масла збілася, зліваецца маслёнка, прамываецца масла ў некалькіх водах, абавязкова соліцца; масла сціскаюць у камок прадаўгаватай формы, і выразаюць фігуру барана. Пры дапамозе марлі ці бінта робіцца авечая поўсць (воўна), якая ножыкам лёгка прыціскаецца да выразанай фігуры. З воску робяцца рожкі, з гарошку перцу – вочкі. Апошнім штрыхом з’яўляецца ўпрыгожванне «Маслянага барана» рознай зелянінай (рутай, шпарагусам, пятрушкай). «Масляны баран» – святочная страва, але сёння яна выкарыстоўваецца і ў штодзённым хатнім ужытку, гатуецца на розныя мерапрыемствы і ўрачыстасці, для прыезджых гасцей. Элемент перадаецца ад пакалення да пакалення ў сям’і Струй, члены якой транслююць веды, звязаныя з элементам, у форме вуснага тлумачэння і практычнага паказу ўсім жадаючым вяскоўцам. «Мясляны баран» з’яўляецца адметнай праявай лакальнай культуры харчавання в. Мацюкова і ўспрымаецца супольнасцю як каштоўнасць
  • Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца жывой унікальнай праявай лакальнай культуры. У вёсцы старажытную рэцэптуру і тэхналогію захоўваюць і практыкуюць некалькі сем’яў. Носьбіты традыцыі выпякаюць хлеб для ўласнага ўжывання, а таксама па замове аднавяскоўцаў, для розных свят і мерапрыемстваў. Працэс прыгатавання жытняга хлеба складаецца з некалькіх стадый: прыгатаванне квасніка (закваскі), квасу, на якім расчыняецца хлеб, замескі і выпечкі хлеба. Традыцыя перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях в. Дзеркаўшчына, а таксама праз мясцовую сістэму адукацыі. Яна прызнаецца носьбітамі ў якасці іх спадчыны
  • Лакальная традыцыя роспісу велікодных яек у г. п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят. Для роспісу вырыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент – «шпілька»– палачка з убітым у тарэц цвічком, пчаліны воск, натуральны фарбавальнік чорна-карычневага колеру з настою кары дубу, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза. Найбольш пашыраны і любімы матыў Сапоцкінскіх майстрых – круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтру яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Нярэдка цэнтры разетак пападаюць на канцы яйка. Такая кампазіцыя дыктуецца асаблівасцямі тэхналогіі: майстрыха вялікім і ўказальным пальцамі трымае яйка на канцах і па крузе наносіць узор з кропелек. Трыдыцыйным малюнкам на яйках у Сапоцкіна з’яўляецца нанясенне старажытных матываў: птушкі (курыцы), кветкі (рамонкі, дзмухаўцы), яловыя галінки. Мясцовая майстрыха Юрчэня Антаніна пераняла традыцыю ад маці і перадала сваім вучаніцам – Ларысе Касіцкай і Алене Лашэвіч. Жанчыны карыстаюцца традыцыйнай тэхналогіяй роспісу, дзеляцца сакрэтамі «пісанак» з дзецьмі мясцовай школы, унукамі, жыхарамі і гасцямі г. п. Сапоцкін праз майстар-класы і семінары, фестывалі, заняткі ў гуртках раённага Дома рамёстваў. Жыхары пасёлка Сапоцкін ганарацца і стараюцца зберагчы гэту старажытную традыцыю
"сучка", "заяц", "рагач" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вяселле, гульні, песні, вада, каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камяні каравай каравайніцы карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод тэхналогія узоры ушэсце фальклор фарбы фэст хлеб хлопец-яшчар хрэсьбіны царква цары