Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў (в. Гудзевічы, Мастоўскі р-н, Гродзенская вобл.)Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 43АК000068
Дата ўключэння: 12/09/2011
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 22.12.2010 № 176. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12.09.2011 № 1214
Шыфр (у Інвентары): НКС-131029/01
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Выяўленне элементаў НКСНазва: Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў (в. Гудзевічы, Мастоўскі р-н, Гродзенская вобл.) Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): – Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): в. Гудзевічы, Гудзевіцкі с/с, Мастоўскі р-н, Гродзенская вобл. Арэол распаўсюджвання:
Гродзенская вобласць
» Мастоўскі раён
» в. Гудзевічы;
Кароткае апісанне элемента: Вызначэнне тыпу тканін “гродзенскія дываны” звязана з дзейнасцю Юзафа Ядкоўскага (1928 г., "Стан народных промыслаў у Сакольскім павеце"), які набыў для музея падвоеныя дываны і апісаў – цэнтры, асаблівасці кампазіцыі, арнаменту, каляровых спалучэнняў. Пазней на падставе матэрыялаў яго калекцыі і запісаў “гродзенскія дываны” па мастацкіх якасцях былі вылучаны ў асобны тып двуасноўных тканін. Перавагу Панямонню пры вывучэнні мастацкага ткацтва Ю. Ядкоўскі надаваў, бо сам нарадзіўся і жыў у Гродна. Сабраўшы каштоўны этнаграфічны матэрыял, ён меў падставы вылучыць тканіны, зробленыя двухасноўным спосабам з падвойнай структурай палатна, якія былі распаўсюджаны ў наваколлі, у асобную групу і назваць “гродзенскімі дыванамі”. Рукапісы яго не захаваліся, апублікаваны быў толькі кароткі агляд промыслаў Гродзенскага рэгіёна, але яго напрацоўкамі карысталіся іншыя даследчыкі. Што дакладна можна сцвярджаць па матэрыялах Ядкоўскага – дывановыя вырабы, якія называюць “гродзенскімі дыванамі”, на тэрыторыі Панёманскага краю сапраўды былі з’явай распаўсюджанай. У гродзенскіх дыванах прысутнічае камбінацыі сіняга і карычнева-бурачковага колераў. Часта сустракаецца спалучэнне колераў чырвона-зялёнага або ружова-зялёнага, характэрнага для тэкстыльных вырабаў польскага рэгіёна Пажонды. Каларыстыка ў залежнасці ад рэгіёну характарызуе так званы “польскі стыль”. Рэгіянальная прыналежнасць з’яўляецца больш значным крытэрыем вартасці тканін, чым індывідуальны густ заказчыка або аўтара твора. Тэндэнцыя мастацтва Пажонды захоўвае гэту якасць і ў пазнейшы час. А вось вызначэнне гродзенскіх адметнасцяў колеравых спалучэнняў такой сувязі не дэманструе Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Ткацтва Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Паходжанне элемента: Стан бытавання: Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Ключавыя словыПрыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА– Відэафіксацыя2010_Традыцыя ткацтва падвойных дываноў в.Падбела Камянецкага раёна_РМС №3.mp4 |