Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Абрад “Намскі Вялікдзень” праводзіцца штогод у чацвер Велікоднага тыдня і з’яўляецца адметным праяў¬леннем лакальнай культурнай традыцыі в. Аброва Івацэвіцкага раёна. Ён належыць да так званых «заветных празнікаў» ці аброчных дзён, свят, якія былі ўстаноўлены як падзяка або аброк Богу за дапамогу жыхарам вёскі пры ўзнікненні эпідэмій, мору, засухі і інш. Першапрычынай жа ўстанаўлення свята ў Аброва з’явілася збаўленне вёскі ад хваробы і смерці дзяцей, якое здарылася на пачатку ХХ ст. Тады, каб выратаваць сваіх дзяцей, жыхары вырабілі за адну ноч аброчны ручнік і разам з іконай Божай Маці здзейснілі хрэсны ход вакол вёскі, пасля чаго хвароба адступіла. З той пары ў чацвер на велікодным тыдні абраз Маці Божай – Храніцелькі аброўскай, у спецыяльнай хатцы (ківоце) выносіцца з Міхайлаўскай царквы і разам з харугвамі і крыжам “абыходзіць” у святочнай працэсіі двары вёскі. Абрад «Намскі Вялікдзень» аброўцаў з’яўляецца жывой і актуальнай традыцыяй, якая спалучае народныя абрадавыя элементы з хрысціянскай духоўнасцю, адлюстроўвае спецыфічна вясковую ментальнасць і сістэму каштоў¬насцей лакальнай вясковай супольнасці
  • Традыцыя выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, прадстаўленая ў творчасці аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка“ (в. Ямінск), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), “Павалякі“ (в. Обчын), з’яўляецца выбітнай з’явай музычнай культуры вуснай традыцыі. Музычна-этнаграфічныя гурты – носьбіты адметнага выканальніцкага стылю і мясцовага ўнікальнага песеннага рэпертуару, прэзентуюць песенныя традыцыі аднаго арэала ў паўночнай частцы Беларускага Палесся, але пры гэтым маюць яўныя адрозненні песеннай культуры. У рэпертуары гуртоў знаходзяцца старажытныя ўзоры песень каляндарнага і сямейна-радавога цыклаў, пазаабрадавая (гістарычна больш позняй традыцыі), сучасная песнятворчасць і, нават, танцы. Лакальная спецыфіка выканальніцкага стылю гуртоў найбольш яскрава раскрываецца на прыкладзе каляндарных і вясельных песень. Пры іх выкананні спявачкамі захоўваецца сфарміраваны стагоддзямі этнафанічны комплекс сродкаў: тэмбрава-дынамічная яскравасць, зычная напружаная падача гуку. Тэксты песень гуртоў захоўваюць мясцовы лексічны і музычны дыялект, непаўторнасць моўных гаворак Любаншчыны. Гуртавому гучанню ўласціва насычаная гетэрафонная фактура са шчыльнай пераплеценасцю галасоў, тэмбравая цэльнасць. Вясельныя песні вызна¬чаюцца стылёвай маналітнасцю старажытных рытуальных інтанацыйных практык. У вв. Обчын і Закальное пашырана дыяфанія на бурдоннай аснове. У в. Ямінск спалучэнне галасоў у гурце адзначана большай спантаннасцю. Пры выкананні пазаабрадавых песень (пакосных, «гасцявых», казацкіх, любоў¬ных і інш.) характэрна для ўсіх гуртоў адасабленне партый ніжняга і верхняга галасоў. Самабытны выканальніцкі стыль песеннай традыцыі Любаншчыны беражліва захоўваецца і перадаецца ўдзельніцамі гуртоў
  • Традыцыя ткацтва паясоў на Валожыншчыне адметная тэхналогіяй ткацтва “на ніту” – раней распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але менавіта ў Валожынскім раёне захаваная носьбітам традыцыі Марыяй Мікалаеўнай Стасяловіч. Цікавы спосаб замацавання нітак падчас ткання: аснова не прывязваецца да нерухомага прадмета для стварэння нацяжэння, а замацоўваецца на таліі і выцягнутай назе ткачыхі. Гэта дазваляе ткаць там, дзе няма зручнага прадмета для мацавання асновы. Валожынскія паясы – гэта вузкія ўзорыстыя “тасёмкі”. Шырыня паяскоў не перавышае 2 см. Яны рознакаляровыя і выраблены як з ільняных і шарсцяных нітак хатняга прадзення, так і з пакупных баваўняных нітак. Пераважаюць адценні барвовага, белага альбо шэрага і ружовага колераў. Дапаўненнем служаць ніткі чорнага, зялёнага, жоўтага, фіялетавага колераў і інш. Арсенал арнаментальных элементаў валожынскіх паясоў мае шмат агульнага з паясамі суседняй Гродзенскай вобласці (гісторыка-культурны рэгіён Панямонне), аднак ён з’яўляецца вузейшым. Канцы паясоў аздабляюцца прыгожымі кутасамі, кароткімі ці доўгімі махрамі. Валожынскія паясы актыўна выкарыстоўваюцца мясцовай супольнасцю: адноўлены мясцовы строй у сладзе якога важнае месца займае пояс, з выкарыстаннем паяскоў здзяйсняюцца вясельныя абрады, дзейнічаюць 2 гурткі па ткацтве для дзяцей. Носьбіт традыцыі – Марыя Мікалаеўна Стасяловіч, яе вучні і іншыя жыхары Сакаўшчыны і Ракава з пашанай і гонарам ставяцца да дадзенай традыцыі і лічаць яе неад’емнай часткай мясцовай культуры, якую трэба захоўваць і перадаваць нашчадкам
"сучка", "заяц", "рагач" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вяселле, гульні, песні, вада, каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта запусты ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод тэхналогія узоры ушэсце фальклор фарбы фэст