Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 33Б0000090
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 22.01.2014 № 210. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-040814/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Раённы цэнтр фальклору аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама. Адрас: вул. імя К. Маркса, 9, 247960, г. Жыткавічы, Гомельская вобласць;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары аг. Рычоў Рычоўскага c/c Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, удзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры

Арэол распаўсюджвання:

Гомельская вобласць » Жыткавіцкі раён » аг. Рычоў;  

Кароткае апісанне элемента:

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі прэзентуецца песнямі аграгарадка Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Гэтыя песні па традыцыі перадаюцца ў спадчыну ад пакалення да пакалення мясцовымі жыхарамі праз многія дзесяцігоддзі. Носьбітамі спеўнага стылю з’яўляюцца жыхары аг. Рычоў старэйшага і сярэдняга пакаленняў, больш шырока прэзентуюць дадзеную традыцыю ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры. Песенная спадчына аграгарадка Рычоў прадстаўлена як у традыцыйнай стыхійнай форме выканання (у час разнастайных свят, традыцыйных “бясед”), так і ў сучаснай канцэртна-арганізаванай форме (канцэртная дзейнасць ансамбля «Дубравіца»). Самабытная мясцовая песенная культура раскрываецца найперш праз шырокую жанравую разнастайнасць. Акрамя жанраў традыцыйнага каляндарна-земляробчага цыклу (калядныя, веснавыя песні), надзвычай поўна прадстаўлены вясельны цыкл, у тым ліку каравайныя песні. З традыцыйных меладыйных стыляў прадстаўлены і адзіночныя, і сумесныя спевы, у сумесных спевах – аднагалосныя ў сваёй аснове формы ўнісонна-гетэрафонных спеваў і формы шматгалосных ў сваёй аснове спеваў з падводкай. Аднагалосныя ўнісонна-гетэрафонныя спевы прадстаўлены песнямі каляндарна-абрадавымі і вясельнымі. Для іх характэрныя формульнасць напеваў, вузкі гукавы дыяпазон, для некаторых таксама наяўнасць рэфрэна – словаў, якія паўтараюцца пасля кожнага радка. Да гэтага ж стылю выканання адносяцца “лесавыя” песні, што выконваюцца ў лесе пры зборы грыбоў, ягад, калі грабуць сена– у адпаведную пору года. Спевы з падводкай прадстаўлены песнямі, якія адносяцца да пазабрадавага жанру. Асаблівасцю спеўнага стылю выканання з’яўляецца яшчэ і тое, што песні спяваюцца сумесна жанчынамі і мужчынамі. Лакальная супольнасць паважліва ставіцца да зберажэння і трансляцыі сваёй спеўнай традыцыі, спрыяе яе захаванню і лічыць яе сваёй духоўнай каштоўнасцю

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Выканальніцкія мастацтвы » Спевы

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі, прадстаўлены песенным фальклорам аг. Рычоў, з’яўляецца цікавым для спажыўцоў музычнай культуры розных сацыяльных груп.Шырокі інтарэс выклікаюць канцэрты, якія праходзяць з удзелам народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры, які рэпрэзентуе дадзены элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны.Матэрыялы, праз якія прэзентуецца элемент, можна выкарыстоўваць у вучэбных праграмах мясцовых навучальных устаноў, спецыяльнасцей профільнага напрамку сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў краіны, што будзе спрыяць развіццю ў дзяцей і моладзі нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да культуры свайго рэгіёну. Таксама дадзеныя матэрыялы могуць быць карыснымі для напісання навуковых прац адпаведных накірункаў.Дадзены песенны стыль могуць пераймаць сучасныя постфальклорныя выканаўцы. Песні, праз якія прэзентуецца элемент, і сам песенны стыль могуць быць выкарыстаны ў разнастайных накірунках сучаснага мастацтва, у тым ліку ў творчасці сучасных кампазітараў як узор самабытнай народнай творчасці

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Сацыяльная і культурная функцыі элемента рэалізуюцца ў адносінах паміж людзьмі – працоўных, любоўных, стасунках, звязаных з фарміраваннем узаемадапамогі і падтрымкі пры наяўнасці агульнай справы. Праз выкананне “сваіх” песень супольнасці-носьбіты рэгулююць унутранае жыццё, перадаюць наступным пакаленням мадэлі паводзін, сваё стаўленне да жыцця. Таму аспектам функцыянальнасці элемента выступае лакальная і этнакультурная самаідэнтыфікацыя, што ініцыіруе спрычыненне да векавой традыцыі. І, такім чынам, стварае ўнікальна-знакава-сімвалічны кантэкст жыцця яе носьбітаў і вылучае лакальную культуру мікрарэгіёна. З пераходам традыцыйных спеваў у сферу аматарскай творчасці эстэтычная функцыя іх выканання стала значна пераважаць. Яна з’яўляецца характэрнай і для спеўнай традыцыі аг. Рычоў. Песні працягваюць сваё жыццё і ў натуральным асяродку – у абрадах, у бяседзе. У песенных жанрах каляндарнай абраднасці ярка праследжваецца аграрна-магічная функцыянальнасць, скіраваная на добры, багаты ўраджай і, адпаведна, на добрую долю для гаспадароў. Так, песню “Пане-гаспадар” з рэфрэнам “Добры вечор, шчодры вечор” спяваюць падчас абыходу двароў на Шчодры вечар (пярэдадзень Старога Новага году). На свята Юр’я з абрадавымі спевамі ідуць у поле і абыходзяць двары. Жанрам сямейнай абраднасці характэрныя праграміраванне шчаслівага сямейнага жыцця, тэматыка прадаўжэння роду, засцярогі ад шкодных удзеянняў. Багата прадстаўлены песнямі вясельны абрад, у тым ліку яго каравайная частка. Перш за ўсё гэта тлумачыцца актуальнасцю і вялікай запатрабаванасцю дадзенага абраду, бо абрад скіраваны непасрэдна на сямейны дабрабыт – адну з найвялікшых каштоўнасцей у традыцыйным грамадстве. Ва ўсіх жанрах, у тым ліку і пазаабрадавых, праяўляецца імкненне спраўдзіць адвечнае жаданне чалавека быць шчаслівым, здаровым і багатым, каб усе блізкія жылі ў згодзе і любові

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел культуры Жыткавіцкага райвыканкама; Раённы цэнтр фальклору аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама; Цэнтралізаваная клубная сістэма аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкам; Рычоўскі сельскі Савет дэпутатаў; Рычоўскі цэнтр традыцыйнай культуры; Установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”; Гомельская маладзёвая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака”

Паходжанне элемента:

Гісторыю спеўнага стылю Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі можна прасачыць праз фарміраванне народнай песеннай сістэмы. Жанры каляндарна-абрадавага і сямейна-абрадавага цыклаў, па меркаванні даследчыкаў, склаліся да XVI стагоддзя. І сёння яны працягваюць захоўваць свае важнейшыя старажытныя функцыі – аграрна-магічную, прадуцыравальную, бо па-ранейшаму актуальныя для мясцовых жыхароў такія традыцыйныя святы, як Шчодры (Стары Новы год), Юр’я (дзень святога Георія Перамоганосцы) і іншыя. На сучасных вяселлях выкарыстоўваюцца такія старажытныя абрадавыя складовыя элементы, як каравай, развітанне з родным домам, сустрэча маладых. Пазаабрадавыя песні, як і многа гадоў таму, гучаць у вольны ад працы час, пры застоллях, на прызбах. Новы этап гісторыі элемента пачынаецца ад 1950-х г. Тады ў Рычове пры мясцовай установе культуры (цяпер – Рычоўскі цэнтр традыцыйнай культуры) быў створаны фальклорны ансамбль “Дубравіца”, дзякуючы чаму да традыцыйных формаў спеваў дадалося канцэртнае выканальніцтва. Заснавальнікам і кіраўніком ансамбля доўгі час з’яўляўся Васіль Пятровіч Лукашэвіч, настаўнік мясцовай сярэдняй школы. У 1989 г. ансамбль запісваўся ў рэспубліканскім Доме радыё, у 1991 г. удзельнічаў у здымках перадачы “Крыніцы” абласнога тэлебачання, у 1998, 2004 і 2012 гг. – у здымках рэспубліканскага тэлебачання. У 2005 г. ансамбль атрымаў найменне “народны непрафесійны (аматарскі) калектыў”. З 1999 г. кіруе ансамблем Ганна Мікалаеўна Бурак. Як расказвае Ганна Мікалаеўна, “Это было где-то семдзесят восьмы год. Мы насабіралі былі дваццаць восем чалавек, у нас было, можа, дзевяць ілі адзінаццаць адных мужчын. У два рады на сцені. …Трэба ж по хозяйству: дзве каровы, чэцверо свіней, целята, усе дзело поробіць, чалавека ўгаварыць. А калі не угаворыш, і пад плотам будзеш бегаць ноч, у хату не пусціць. Но абходзім усе сяло, з каждае хаты вырываем. Не то ж: еслі мужчына – жонка не пускае, еслі жонку – чалавек не пускае. Трэба ўгаварыць, трэба выплакаць, трэба выпрасіць, і з каждае хаты выцягалі людзей, і прыходзілі сюды к дзесяці вечара, і рэпеціцыя да двух часоў ночы. І сабіралі, вот тады мы сабралі этот калекціў і пашло, і пашло, і паехало. І папрывыкалі мае людзі, і пахварэлі этой хваробаю, і цяпер усе ото” [Зап. І.В. Глушэц, К.М. Міхнавец у 2012 г. ад Ганны Мікалаеўны Бурак, 1947 г. н.]

Стан бытавання:

менш распаўсюджаны

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі пераканаўча прадстаўляе традыцыю арэала Цэнтральнага Беларускага Палесся. Гэты рэгіён славіцца багатымі спеўнымі традыцыямі, у тым ліку мужчынскімі спевамі. Спеўны стыль развіваўся ў арганічным асяроддзі. Выкананнем песень на адкрытай прасторы (вуліца, поле), на шумных святах (вяселле) тлумачыцца характэрныя для яго голасныя спевы адкрытым гукам

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Мазырскаz групf гаворак Паўночна-заходняга дыялекту

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Касцюмы, у якіх выступае народны фальклорны ансамбль «Дубравіца», адносяцца да турава-мазырскага строя. Складовыя часткі жаночага (дзявочага) касцюма:- спадніца – з чорнага саціну, штапелю, даўжыня крыху ніжэй калена, з прышытымі стужкамі і карункамі, акрамя ўчастку, які трапляе пад фартух, верх, акрамя пераду, сабраны ў адпрасаваныя буйныя рабрыстыя складкі;- блузка – сучасныя пакупныя белыя блузкі, вышываныя гладдзю спераду і па рукавах;- фартух – шыты з белай тканіны, вышыўка гладдзю, па краі абшыты фальбонкай;- кабат – безрукаўка даўжынёй да пояса, спераду абшытая стужкамі, зашпільваецца спераду на гузікі;- хустка – у замужніх жанчын падвязваецца пад падбародкам, у дзяўчын – ззаду, пад заплеценай касой;- боты.Складовыя элементы мужчынскага касцюма:- белая вышываная сарочка;- чорныя штаны;- тканы пояс;- чорныя боты

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мясцовая песенная спадчына адзначаецца добрай захаванасцю вясельных каравайных песень, выкананне якіх у традыцыі неаддзельнае ад працэсу прыгатавання каравая. Каравай, які рыхтуецца і ў нявесты, і ў жаніха, расчыняе і месіць хросная маці, у якой склалася шчаслівае сямейнае жыццё. Калі хросная засталася ўдавой, то каравай робіць жанчына з блізкай радні, у якой добрая доля. Расчыняюць каравай з вечара. Усе складовыя (вада, мука, масла і інш., без солі, без цукру) можна пакласці толькі адзін раз, дадаваць нельга. Раніцай цеста вымаюць з міскі, прыдаюць форму круглага пірага, упрыгожваюць шышачкамі, вылепленымі з цеста, кветкамі, крыжыкамі і ставяць выпякаць у печ. Усе дзеянні хроснай суправаджаюцца спевамі жанчын з блізкай радні.Таксама каравай прысутнічае ў каляндарнай абраднасці – на свята Юр’я (6 мая па н.ст. – дзень святога Георгія Перамоганосцы). У прыгатаванні адрозніваецца ад вясельнага тым, што складовыя кампаненты можна дадаваць у працэсе замешвання цеста. Для свята Юр’я характэрныя і іншыя атрыбуты. Так, наперадзе святочнага шэсця разам з упрыгожаным караваем нясуць граблі, на якія начэпленыя фартухі – ружовы і зялёны. Ружовы фартух – калі ідуць да жытнёвага поля, зялёны – калі вяртаюцца. Калі шэсце вяртаецца ў Рычоў, яго ўдзельнікі з карагодамі і пажаданнямі ўраджаю абыходзяць кожны двор, за што гаспадары адорваюць іх пірагамі, яйкамі, іншай ежай, а таксама грашыма.Традыцыйная культура па сваім характары сінкрэтычна, таму абрадавыя песні шчыльна знітаваныя з канкрэтнымі дзеяннямі. Так, у нядзелю на масленічным тыдні дзеці залазілі на стогі сена і гукалі вясну. Спевамі часта суправаджаюцца гульні. Напрыклад, на Вялікдзень гулялі ў “Варота”, спяваючы “Сею я лён”, у “Перепёлку”, калі абраная “перепёлка” ў цэнтры кола паказвае тое, пра што спяваюць. Спевы суправаджаюцца карагодамі – напрыклад, “Ой, не росці, кропе”

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Адметны стыль песеннага выканальніцтва перадаецца ў Рычове на працягу многіх дзесяцігоддзяў натуральным чынам – ад пакалення да пакалення, калі малодшыя чуюць выкананне мясцовых песень падчас каляндарных свят, вяселляў, хрэсьбін, святочных застолляў. Гэтак жа адбываецца перадача ў сям’і. Пры такім шляху навучанне ідзе вельмі паступова, амаль незаўважна – малодшыя напачатку прыслухоўваюцца, потым спрабуюць далучацца да старэйшых.Са стварэннем фальклорнага ансамбля «Дубравіца» далучыўся больш актыўны метад трансляцыі традыцыі, калі песенныя творы, зафіксіраваныя ад старэйшых носьбітаў, сталі арганізавана развучваць і выконваць у калектыве. Праз гэты шлях рычоўскі песенны стыль стаў папулярызавацца як сярод мясцовых жыхароў, так і на значна большай тэрыторыі. Адметная перадача традыцыі мужчынскіх спеваў, якімі славіцца дадзены рэгіён. Мужчыны, якія ўваходзяць у склад ансамбля, маюць як асобны мужчынскі песенны рэпертуар, так і выконваюць разам з жанчынамі пазаабрадавыя песні. Каштоўна, што ў калектыве ёсць таксама моладзь, шчыра захопленая роднай спадчынай. Маладыя ўдзельніцы перанімаюць ад старэйшых жанчын складаную тэхніку выканання падводкі – верхняга саліруючага голасу ў пазаабрадавых песнях.Ёсць у ансамбля «Дубравіца» калектыў-спадарожнік – дзіцячы вакальны калектыў «Усмешка». У гэтым калектыве дзеці ўзросту 8-15 год навучаюцца мясцовым песням і танцам.Таксама перадача адбываецца апасродкавана – праз удзел ансамбля «Дубравіца» на радыё і тэлебачанні

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

У цяперашні час існуе рызыка паступовага знікнення элемента. Гэта звязана са зменай жыццёвага ладу і зменай сістэмы каштоўнасцей сучасных людзей. Атрыманне Рычовам статуса аграгарадка можна разглядаць як станоўчы момант – населены пункт будзе мець насычанае жыццё, будзе развівацца інфраструктура. Але ж пры гэтым мяняецца традыцыйны вясковы ўклад, які з’яўляецца падмуркам для традыцыйнай культуры, у тым ліку песеннага фальклору. Адыходзяць у нябыт традыцыйныя заняткі, якія суправаджаліся спевамі, – ручное земляробства, ткацтва.Пагрозамі выступаюць працэсы глабалізацыі і ўрбанізацыі. Моладзь з большага арыентавана на гарадскую культуру, імкнецца пераязджаць у буйныя гарады

Ключавыя словы

песні, спевы, карагоды, Палессе

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

01 Пане-гаспадар.pdf

01 Пане-гаспадар.pdf

02 Гу, весна.pdf

02 Гу, весна.pdf

03 Сею я лён.pdf

03 Сею я лён.pdf

04 Ой, не росці, кропе.pdf

04 Ой, не росці, кропе.pdf

05 Перапёлка.pdf

05 Перапёлка.pdf

06 На заручынках былі.pdf

06 На заручынках былі.pdf

07 Да ніхто не ўгадае.pdf

07 Да ніхто не ўгадае.pdf

08 Наша печка рогоча.pdf

08 Наша печка рогоча.pdf

09 Ой, вішу, мой вішу.pdf

09 Ой, вішу, мой вішу.pdf

10 Наша печэнька гіча.pdf

10 Наша печэнька гіча.pdf

11 Як мы свойго коровая радзілі.pdf

11 Як мы свойго коровая радзілі.pdf

12 Каменная печэнько.pdf

12 Каменная печэнько.pdf

13 Да не наступай, Літва.pdf

13 Да не наступай, Літва.pdf

14 Чый, чый коровай вышэй.pdf

14 Чый, чый коровай вышэй.pdf

16 Ой, выйду я на вуліцу погуляць.pdf

16 Ой, выйду я на вуліцу погуляць.pdf

17 Шырокая ніва.pdf

17 Шырокая ніва.pdf

18 Ой, на горэ сухой дуб.pdf

18 Ой, на горэ сухой дуб.pdf

19 Ой, за яром, яром.pdf

19 Ой, за яром, яром.pdf

20 Туман-туманочок.pdf

20 Туман-туманочок.pdf

21 Каліна-маліна.pdf

21 Каліна-маліна.pdf

22 Раскопаю гору высокую.pdf

22 Раскопаю гору высокую.pdf

23 Зайшло сонцэ за аконцэ.pdf

23 Зайшло сонцэ за аконцэ.pdf

24 Гусонькі на стаў.pdf

24 Гусонькі на стаў.pdf

Вытрымкі з інтэрв’ю з носьбітамі cпеўнага стылю Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі.pdf

Вытрымкі з інтэрв’ю з носьбітамі cпеўнага стылю Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі.pdf

Вянок вясельных песень_калектыву «Усмешка»і.pdf

Вянок вясельных песень_калектыву «Усмешка»і.pdf

Гісторыя народнага фальклорнага ансамбля “Дубравіца” .pdf

Гісторыя народнага фальклорнага ансамбля “Дубравіца” .pdf

Расшыфроўкі песень.pdf

Расшыфроўкі песень.pdf

Удзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца».pdf

Удзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца».pdf

Удзельнікі фальклорнага ансамбля «Дубравіца».pdf

Удзельнікі фальклорнага ансамбля «Дубравіца».pdf

аўтарск_пр_спевы_міжрэчча_Прыпяці-Сцвігі.pdf

аўтарск_пр_спевы_міжрэчча_Прыпяці-Сцвігі.pdf

аўтарск_права_спевы_міжрэчча_Прыпяці-Сцвігі.pdf

аўтарск_права_спевы_міжрэчча_Прыпяці-Сцвігі.pdf

Фотафіксацыя

Аўдыёфіксацыя

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Да не наступай, Літва—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Да не наступай, Літва—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Да ніхто не ўгадае—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Да ніхто не ўгадае—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Зайшло сонцэ за аконцэ—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Зайшло сонцэ за аконцэ—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Каліна-маліна—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Каліна-маліна—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Каменная печэнько—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Каменная печэнько—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—На заручынках былі—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—На заручынках былі—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Наша печка рогоча—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Наша печка рогоча—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Наша печэнька гіча—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Наша печэнька гіча—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Ой, выйду я на вуліцу погуляць—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Ой, выйду я на вуліцу погуляць—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Ой, вішу, мой вішу—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Ой, вішу, мой вішу—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Раскопаю гору высокую—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Раскопаю гору высокую—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Чый, чый коровай вышэй—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Чый, чый коровай вышэй—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Як мы свойго коровая радзілі—г_Жыткавічы.mp3:

2012-01-22—Спевы_Рычоў—Як мы свойго коровая радзілі—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-03-16—Спевы_Рычоў—Туман-туманочок—г_Жыткавічы.mp3:

2012-03-16—Спевы_Рычоў—Туман-туманочок—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-03-16—Спевы_Рычоў—Шырокая ніва—г_Жыткавічы.mp3:

2012-03-16—Спевы_Рычоў—Шырокая ніва—г_Жыткавічы-converted.mp3

2012-05-06—Спевы_Рычоў—Гусонькі на стаў—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-05-06—Спевы_Рычоў—Гусонькі на стаў—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-05-06—Спевы_Рычоў—Ой, за яром, яром—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-05-06—Спевы_Рычоў—Ой, за яром, яром—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-05-06—Спевы_Рычоў—Ой, свашэчко—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-05-06—Спевы_Рычоў—Ой, свашэчко—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Гу, весна—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Гу, весна—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Ой, на горэ сухой дуб—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Ой, на горэ сухой дуб—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Ой, не росці, кропе—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Ой, не росці, кропе—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Пане-гаспадар—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Пане-гаспадар—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Перапёлка—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Перапёлка—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Сею я лён—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-10-12—Спевы_Рычоў—Сею я лён—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3

2012-11-29—Спевы_Рычоў—Вянок_вясельных_песень—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н.mp3:

2012-11-29—Спевы_Рычоў—Вянок_вясельных_песень—аг_Рычоў_Жыткавіцкі_р-н-converted.mp3