Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Абрад «Варварынская свяча» вёскі Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца аброчным. Асаблівасць дадзенага абраду заключаецца ў тым, што аброк (рознакаляровыя стужкі, тканіна, ручнікі) могуць прыносіць выключна жанчыны. Гэта звязана з тым, што свяча зроблена ў гонар святой пакутніцы Варвары, якая была забіта ўласным бацькам за тое, што спавядала хрысціянства. Абракаючыся, жанчыны просяць у свячы дапамогі, вераць у яе сілу і ўпэўнены, што калі свяча з’явіцца ў хаце, то з сабой абавязкова прынясе дабрабыт, здароўе і шчасце. Свяча нагадвае чалавека з узнятымі ўгару рукамі і складаецца з «цела», «галоўкі» і «ручак». Раз у год напярэдадні дня святой Варвары ўвечары 16 снежня свячу «амаладжваюць» – прымацоўваюць новыя самаробныя свечы да старых – і пераапранаюць у новае адзенне (сподняя рубашка, сукенка, пояс, вяночак), а потым ладзяць святочную вячэру. На наступны дзень жанчыны адвозяць свячу ў царкву для асвячэння. Мінулагодняя «вопратка» свячы застаецца ў храме і любы жадаючы можа, ахвяраваўшы царкве, узяць яе частку для сваёй сям’і. Увечары жанчыны збіраюца зноў, каб ушанаваць свячу ў новай хаце. Свяча пераходзіць па замкнёнаму колу ў якасці абярэга сям’і, гаспадаркі кожны год з адной хаты ў другую па чарзе далучэння да абраду яго ўдзельніц. У выпадку, калі любая жанчына з вёскі захоча абракнуцца, то свяча ў гэты ж год трапляе ў яе хату. Большасць удзельніц абраду – жанчыны сталага ўзросту. Да іх час ад часу далучаюцца жанчыны сярэдняга ўзросту, часцей за ўсё гэта блізкія сваячкі. Кола носьбітаў з’яўляецца дастаткова вузкім і ўключае каля 10 прадстаўніц розных сем’яў
  • Па словах саміх удзельніц абрада – жыхарак вёскі Наркі, свята Пятра і Паўла правілі яшчэ іх бабулі. Абрад “Бразгун” звязаны з ушанаваннем іконы святых Пятра і Паўла (аброчнага абраза) і цудатворнай крыніцы. Святы абраз Пятра і Паўла на працягу многіх дзесяцігоддзяў знаходзіцца у мясцовых жыхарак: прыносячы яго дадому, гаспадыня такім чынам абракаецца на здароўе як сабе, так і сваім родным. Да абраза, як дапаўненне, далучаецца асобая свяча вялікіх памераў, якую кожны год жанчыны аднаўляюць, дадаючы да яе кавалкі царкоўнага воску і адзяваючы свячу ў новае адзенне. У абрадзе, які праводзіцца штогод 13 ліпеня, удзельнічаюць практычна ўсе насельнікі вёскі розных узроставых і сацыяльных груп, якія ў гэты дзень упрыгожваюць абраз рознакаляровымі стужкамі і ручнікамі, ставяць абрадавыя свечы і спяваюць перад ім псалмы, затым нясуць да цудатворнай крыніцы і асвячаюць. Завяршаецца абрадавая дзея абрадавай ежай і малітвай перад абразом, якія, згодна з перакананнем удзельнікаў абраду, павінны прынесці дабрабыт і спакой вёсцы і яе жыхарам. “Бразгун”, як і колісь, па-ранейшаму з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю
  • Спіральнае пляценне Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў і горада Віцебска – традыцыйнае рамяство, якое распаўсюджана на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Тэхналагічны спосаб заключаецца ў тым, што жгуты саломы, пачынаючы са дна вырабу, выкладваюцца па спіралі і сшываюцца паміж сабой гібкімі расчэпленымі пруткамі лазы, палоскамі лыка, яловымі ці сасновымі каранямі, раней – ніткамі з раслінных валокнаў (лён, крапіва, каноплі), а на сённяшні дзень – ніткамі прамысловай вытворчасці. Тэхналогія вырабу нагадвае не столькі пляценне, колькі сшыванне, тым больш што для гэтага выкарыстоўваецца спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе іголкі – кадычак, швайка з дубовай галінкі. Для фармавання саламянага жгута выкарыстоўваецца полая трубачка. Тэхніка пляцення забяспечвае розныя формы вырабаў. Зберагаючы прыродныя вартасці матэрыялаў, майстры ствараюць не проста карзіну, сумку, кораб, а прадуманыя да дробных дэталяў мастацкія вырабы. Сярод усёй разнастайнасці плеценых вырабаў з саломы вылучаецца група гаспадарчага начыння, здаўна і паўсюдна пашыранага ў народным побыце – карабы, карзіны, кублы, каробкі для рукадзелля і інш. Аб’ядноўваюцца гэтыя вырабы не толькі характарам прызначэння – для збору, пераноскі і захавання прадуктаў, але і спосабам вытворчасці – спіральным пляценнем. Пластыка гэтых вырабаў і да нашага часу захавала першапачатковую прастату і прадуманасць формаў, іх адпаведнасць прызначэнню вырабаў. Дзякуючы сваім спецыфічным якасцям, саламянае начынне не сустракала канкурэнцыі з боку стварэння вырабаў з іншых шырокадаступных матэрыялаў і таму бытавала практычна паўсюдна. Яно ўжывалася для захавання зерня, мукі і іншых сыпкіх прадуктаў, а таксама іх пераноскі. У некаторых выпадках плеценыя вырабы служылі для зберажэння адзення і іншых каштоўных рэчаў. Бо вырабы ў тэхніцы спіральнага пляцення былі гіграскапічнымі, іх не грызлі мышы. Характэрныя ўтылітарныя якасці плеценага начыння абумовілі яго выкарыстанне і ў якасці пчаліных вулляў. Плеценыя з саломы вырабы маюць выразную, дасканалую форму, а дробны дыяганальны ці спіральны ўзор лазовага перапляцення на жгутах саломы ажыўляе фактуру самаго вырабу, робіць яго паверхню прыгожай. Несумненна, пры стварэнні вырабаў у тэхніцы спіральнага пляцення ўлічвалася не толькі ўтылітарнае прызначэнне, але і іх мастацкі выгляд. На сённяшні дзень прасочваецца дэкаратыўна-прыкладное прызначэнне плеценых сучасных рэчаў: талеркі, каробачкі, ёмістасці для гарбаты і кавы, каробкі для рукадзелля, званочкі, калачыкі, пано і шмат іншых вырабаў
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома саломка, саламяныя жгуты, лаза, пляцёнка, лыка сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы спевы "у перахлёст"