Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Казкавы рэпертуар Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай, 1927 г. н., жыхаркі вёскі Магільнае Удзенскага раёна ўключае казкавыя сюжэты ў асноўным шырока вядомыя па ўсёй Беларусі, але якія на сённяшні дзень практычна зніклі з жывога бытавання. У выкананні Лідзіі Міхайлаўны ўсе гэтыя сюжэты набываюць свае гучанне, трактоўку, мастацкі выгляд, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыйнасць і імправізацыйнасць. Унікальнасць апавядальнай манеры Лідзіі Міхайлаўны ў тым, што казкі перанятыя ёй ад сваіх бацькоў вусным шляхам, да таго ж засвоены не толькі казкавыя сюжэты, але і народная апавядальная манера. Казкі выконваюцца спакойна-разважліва, павольна, але, разам з тым, інтанацыйна выразнай і эмацыянальна насычанай. У Л. М. Цыбульскай няма раз і назаўсёды зададзенага канона расказвання аднаго і таго ж сюжэта. Пры нязменнай фабуле, казка ў яе вольна вар’іруецца ў дэталях, дапаўняецца песеннымі ўстаўкамі (Лідзія Міхайлаўна выдатная спявачка), этнаграфічнымі замалёўкамі, заўсёды вельмі арганічнымі для кожнага тэксту. Казкі ў выкананні Лідзіі Міхайлаўны, пабудаваныя па законах казкавай архітэктонікі (зачын, канфлікт, кульмінацыя, канцоўка, рытміка-меладычныя медыяльныя формулы), ім уласціва строгая паслядоўнасць у перадачы сюжэта, уключэнне рытмічна арганізаваных формул, своеасаблівая распрацоўка мастацкіх дэталей, якія запавольваюць казкавае дзеянне, эпізуюць сюжэт. Мясцовая супольнасць ганарыцца казкамі Лідзіі Міхайлаўны, яны з’яўляюцца своеасаблівым брэндам Уздзеншчыны. Дзеці ў школах раёна з задавальненнем чытаюць мясцовыя казкі, яны ўвайшлі ў рэпертуар дзіцячага фальклорнага гурта "Калыханка" Міханавіцкага дома фальклору Мінскага раёна
  • Калядны абрад «Куры» звязаны з правядзеннем так званых Святак – зімовых свят ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча і праводзіцца штогод на Шчодры вечар 13 студзеня. Абрад унікальны тым, што ўдзельнічаюць у ім толькі дзеці (ва ўзросце ад 6 да 14 год). Яшчэ адна цікавая асаблівасць традыцыі – у калядным гурце няма традыцыйных для калядавання масак-персанажаў – тут не водзяць ні казу, ні мядзведзя, ні каня. Дзяўчынкі і хлопчыкі апранаюцца ў абрадавае адзенне, упрыгожваюць калядную зорку, з песнямі ідуць па вёсцы і, падыходзячы да хат, пяюць калядныя святочныя песні, сярод якіх ёсць спецыяльная песня «Куры». Гаспадары хаты ў сваю чаргу частуюць удзельнікаў гурту ежай – смажанымі блінамі, салам і цукеркамі. Абрад завяршаецца з заходам сонца. Абрадавая дзея звязана з спецыяльнымі абрадавымі атрыбутамі: касцюмам, каляднай зоркай і свячой, якая гарыць у каляднай зорцы каля абраза Божай Маці. Удзельнікамі абраду ў свой час у дзяцінстве было не адно пакаленне жыхароў вёсак Дзмітраўка, Віркаў і Нясета. Многія з іх сёння – бабулі і дзядулі, бацькі, старэйшыя сёстры – з энтузіязмам распавядаюць сучасным удзельнікам каляднага гурту як трэба калядаваць, перадаюць ім песні, расказваюць парадак дзеянняў. Калядны абрад «Куры» па-ранейшаму з’яўляецца актуальнай культурнай з’явай, перадаецца з пакалення ў пакаленне і прызнаецца супольнасцю сваёй нематэрыяльнай каштоўнасцю
  • Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы» праводзіцца падчас народнага свята Макавей, які вядомы як Мядовы Спас, а таксама звязана з ушанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў. У свяце, якое штогод праводзіцца 14 жніўня, удзельнічае практычна ўсё насельніцтва розных узроставых і сацыяльных груп бліжэйшых да крыніцы вёсак Слаўгарадскага раёна і раённага цэнтра. Жыхары Прысожжа – Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама сумежных тэрыторый Расіі і Украіны (Смаленшчыны, Браншчыны, Чарнігаўшчыны) у гэты дзень ужо больш за 1000 гадоў збіраюцца да святой «Блакітнай крыніцы», каб набраць вады з хрысцільні Вадохрышча сваіх продкаў. Людзі, якія прыходзяць на свята бяруць удзел у хросным ходзе, малебне, асвячэнні крынічнай вады і купанні ў ёй. Cвятары хрысцяць малых дзяцей і дарослых. Завяршаецца свята наведваннем і пакланеннем асвячоным старажытным каменным валунам, што знаходзяцца на нерукатворнай паляне, дзе крыніца размешчана. Сама крыніца – цікавы і незвычайны прыродны аб’ект. Вада ў ёй мае пастаянную тэмпературу +8º С, не замярзае зімой і не награваеццца летам. Паломніцтва да «Блакітнай крыніцы» і свята 14 жніўня з’яўляюцца шырокамаштабнай культурнай з’явай, і з года ў год прыцягваюць увагу не толькі мясцовай супольнасці, якая лічыць гэту традыцыю сваёй нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю, перадае яе ад пакалення да пакалення, але і для насельнікаў іншых рэгіёнаў краіны
"сучка", "заяц", "рагач" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вяселле, гульні, песні, вада, каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта запусты ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод тэхналогія узоры ушэсце фальклор