Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі "Журавушка", "Глыбокія крыніцы", "Павалякі" (вв. Ямінск, Закальное, Обчын, Любанскі р-н, Мінская вобл.)

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 63БК000054
Дата ўключэння: 03/09/2008
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Навукова-метадычнай рады ад 27.03.2008 г. № 141. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03.09.2008 г. № 1288.
Шыфр (у Інвентары): НКС-131021/03

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі "Журавушка", "Глыбокія крыніцы", "Павалякі" (вв. Ямінск, Закальное, Обчын, Любанскі р-н, Мінская вобл.)

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Фальклорныя аўтэнтычныя гурты ”Журавушка“ в. Ямінск Ямінскага с/с,”Глыбокія крыніцы” в. Закальное Рачэнскага с/с, “Павалякі” в. Обчын Рачэнскага с/с Любанскага раёна Мінскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Мінская вобласць » Любанскі раён » в. Обчын Рачэнскага с/с;   Мінская вобласць » Любанскі раён » в. Закальное Рачэнскага с/с;   Мінская вобласць » Любанскі раён » в. Ямінск Ямінскага с/с;  

Кароткае апісанне элемента:

Традыцыя выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, прадстаўленая ў творчасці аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка“ (в. Ямінск), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), “Павалякі“ (в. Обчын), з’яўляецца выбітнай з’явай музычнай культуры вуснай традыцыі. Музычна-этнаграфічныя гурты – носьбіты адметнага выканальніцкага стылю і мясцовага ўнікальнага песеннага рэпертуару, прэзентуюць песенныя традыцыі аднаго арэала ў паўночнай частцы Беларускага Палесся, але пры гэтым маюць яўныя адрозненні песеннай культуры. У рэпертуары гуртоў знаходзяцца старажытныя ўзоры песень каляндарнага і сямейна-радавога цыклаў, пазаабрадавая (гістарычна больш позняй традыцыі), сучасная песнятворчасць і, нават, танцы. Лакальная спецыфіка выканальніцкага стылю гуртоў найбольш яскрава раскрываецца на прыкладзе каляндарных і вясельных песень. Пры іх выкананні спявачкамі захоўваецца сфарміраваны стагоддзямі этнафанічны комплекс сродкаў: тэмбрава-дынамічная яскравасць, зычная напружаная падача гуку. Тэксты песень гуртоў захоўваюць мясцовы лексічны і музычны дыялект, непаўторнасць моўных гаворак Любаншчыны. Гуртавому гучанню ўласціва насычаная гетэрафонная фактура са шчыльнай пераплеценасцю галасоў, тэмбравая цэльнасць. Вясельныя песні вызна¬чаюцца стылёвай маналітнасцю старажытных рытуальных інтанацыйных практык. У вв. Обчын і Закальное пашырана дыяфанія на бурдоннай аснове. У в. Ямінск спалучэнне галасоў у гурце адзначана большай спантаннасцю. Пры выкананні пазаабрадавых песень (пакосных, «гасцявых», казацкіх, любоў¬ных і інш.) характэрна для ўсіх гуртоў адасабленне партый ніжняга і верхняга галасоў. Самабытны выканальніцкі стыль песеннай традыцыі Любаншчыны беражліва захоўваецца і перадаецца ўдзельніцамі гуртоў

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Выканальніцкія мастацтвы » Спевы

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Адметны выканальніцкі стыль традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень і песенны рэпертуар аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка”, “Глыбокія крыніцы”, “Павалякі” Любанскага раёна адлюстроўваюць багацце рэгіянальнай спеўнай традыцыі, таму яна можа быць цікавай з пункту гледжання прэзентацыі народнай песеннай культуры Любаншчыны мясцовымі гуртамі або гуртамі, зарыентаванымі на фальклор з іншых населеных пунктаў рэгіёна. Акрамя таго, можа развучвацца ў навучальных установах музычнай скіраванасці, у тым ліку – мясцовай музычнай школе; выкарыстоўвацца сучаснымі кампазітарамі як узор народнай творчасці

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Носьбіты спеўнай традыцыі бяруць удзел у правядзенні абрадаў. Песенны рэпертуар жанчыны-носьбіты збераглі ў аўтэнтычным гучанні, захаваўшы і выкарыстоўваючы пры гэтым мясцовы дыялект, таму ён шануецца і старанна зберагаецца мясцовай супольнасцю, аб’ядноўвае яе з мэтай зберажэння і захавання мясцовай традыцыі. Актуальнымі для дадзенага элемента з’яўляюцца камунікацыйная, а таксама інфармацыйная і забаўляльная функцыі. Важным аспектам функцыянальнасці спеўнай традыцыі выступае лакальная і этнакультурная самаідэнтыфікацыя лакальнай супольнасці

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел культуры Любанскага райвыканкама

Паходжанне элемента:

Выканальніцкая манера і песенны рэпертуар аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка”, “Глыбокія крыніцы”, “Павалякі” з’яўляецца традыцыйнай для дадзенай мясцовасці і сфарміравалася не адно пакаленне назад. Таму аб часе яе ўзнікнення меркаваць складана. Сённяшнія носьбіты спеўнай традыцыі – аўтэнтычныя фальклорныя гурты “Журавушка”, аўтэнтычны фальклорны гурт “Павалякі”, аўтэнтычны фальклорны гурт “Глыбокія крыніцы” ўзніклі ў 1974 г., 1975 г. і 1991 г. адпаведна

Стан бытавання:

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

спевы, абрады, лірыка

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

беларускі_фальклор_Журавушка.pdf

беларускі_фальклор_журавушка.pdf

беларускі_фальклор_Крыніцы.pdf

беларускі_фальклор_крыніцы.pdf

голаc_любаншчыны_крыніцы.pdf

голаc_любаншчыны_крыніцы.pdf

ноты_Глыбокія крыніцы.pdf

ноты_глыбокія крыніцы.pdf

ноты_Журавушка.pdf

ноты_журавушка.pdf

ноты_Павалякі.pdf

ноты_павалякі.pdf

Павалякі_публікацыя.pdf

павалякі_публікацыя.pdf

публікацыя_Журавушка.pdf

публікацыя_журавушка.pdf

публікацыя_Крыніцы.pdf

публікацыя_крыніцы.pdf

публікацыя_Павалякі.pdf

публікацыя_павалякі.pdf

рэпертуар_Глыбокія_крыніцы.pdf

рэпертуар_глыбокія_крыніцы.pdf

рэпертуар_Журавушка.pdf

рэпертуар_журавушка.pdf

рэпертуар_Павалякі.pdf

рэпертуар_павалякі.pdf

фота_Глыбокія крыніцы.pdf

фота_глыбокія крыніцы.pdf

фота_Журавушка.pdf

фота_журавушка.pdf

фота_Павалякі.pdf

фота_павалякі.pdf

характарыстыка_Журавушка.pdf

характарыстыка_Журавушка.pdf

характарыстыка_Глыбокія_крыніцы.pdf

характарыстыка_глыбокія_крыніцы.pdf

характарыстыка_Павалякі.pdf

характарыстыка_павалякі.pdf

Фотафіксацыя

Аўдыёфіксацыя

Glybokija_krynicy_12.mp3:

Glybokija_krynicy_12-converted.mp3

Glybokija_krynicy_13.mp3:

Glybokija_krynicy_13-converted.mp3

Glybokija_krynicy_14.mp3:

Glybokija_krynicy_14-converted.mp3

Glybokija_krynicy_15.mp3:

Glybokija_krynicy_15-converted.mp3

Glybokija_krynicy_16.mp3:

Glybokija_krynicy_16-converted.mp3

Glybokija_krynicy_17.mp3:

Glybokija_krynicy_17-converted.mp3

Pavaliaki_10.mp3:

Pavaliaki_10-converted.mp3

Pavaliaki_11.mp3:

Pavaliaki_11-converted.mp3

Pavaliaki_6.mp3:

Pavaliaki_6-converted.mp3

Pavaliaki_7.mp3:

Pavaliaki_7-converted.mp3

Pavaliaki_8.mp3:

Pavaliaki_8-converted.mp3

Pavaliaki_9.mp3:

Pavaliaki_9-converted.mp3

Zhuravushka_1.mp3:

Zhuravushka_1-converted.mp3

Zhuravushka_2.mp3:

Zhuravushka_2-converted.mp3

Zhuravushka_3.mp3:

Zhuravushka_3-converted.mp3

Zhuravushka_4.mp3:

Zhuravushka_4-converted.mp3

Zhuravushka_5.mp3:

Zhuravushka_5-converted.mp3