Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Спевы ”ў перахлёст“ – гэта самабытная версія антыфонных спеваў, якія ў цэлым з’яўляюцца адной з універсалій сусветнай музычнай культуры. У народнай культуры Беларусі такі спосаб спявання замацаваўся ў паўночным гісторыка-этнаграфічным рэгіёне – Паазер’і, дзе ён таксама атрымаў назвы ”на дзве (тры) пары“, ”на дзве (тры) змены“,”на два (тры) пункты“, ”з перахватам“, ”песні з адпевам“, ”спяваць у расцяжку“ і інш. Для пяці другіх рэгіёнаў Беларусі аналагічны антыфон не характэрны. Спевы ”ў перахлёст“ адлюстроўваюць этнаграфічную асаблівасць паўночна-заходняга рэгіёну Беларусі, якую вызначае галоўным чынам аднагалоссе ў харавым спеве. Па словах носьбітаў – ”у перахлёст“ выконваюцца толькі асобныя жніўныя і купальскія песні, многія з якіх не маюць ўзросту, таму што запісаныя ад старэйшых носьбітаў, якія тыя перанялі іх ад сваіх маці і бабуль. Прызначаныя для выканання на адкрытым паветры, яны спяваюцца напружанымі, зычнымі галасамі, строфы заканчваюцца доўгім унісонам. Асаблівасць выканання – калі адную і тую ж музычную фразу па чарзе выконваюць некалькі груп спявачак. Песня спяваецца полузакрытым ротам, гук акругляецца. Звычайна існуе адзін напеў, на які распяваецца цэлы шэраг паэтычных тэкстаў. На працягу амаль пяці дзесяцігоддзяў (з 1975 г.) народны фальклорны ансамбль ”Галасы спадчыны“ Багатырскага сельскага Дома культуры ДУК ”Полацкі раённы Цэнтр культуры“ зберагае старадаўнія абрадавыя антыфонныя спевы, якія ўваходзяць у склад цыкла песень вёсак аднаго стылявога ”куста“: Скавародзіна, Дразды, Баяноўшчына, Скабы, Пазнякова Палатоўскага сельскага савета Полацкага раёна (былога Юравіцкага сельскага Савета). Вялікі ўнёсак у справу па вывучэнні песеннага фальклору рэгіёну і яго захаванні зрабіла былая кіраўніца калектыва Вера Уладзіміраўна Пісюкова (1936 – 2015г.г.), якая ў свой час пераняла манеру спеваў “у перахлёст” ад сваёй маці. З непасрэдным удзелам Пісюковай В.У. была створана фанатэка мясцовых абрадавых песень, якая выкарыстоўваецца ў рэпертуары калектыва. У манеры “ў перахлёст” гурт аднавіў і спявае пласт жніўных і купальскіх песень. Дзякуючы няспыннай дзейнасці народнага фальклорнага ансамбля ”Галасы спадчыны“ Багатырскага СДК, калектыву работнікаў установы па захаванню рэгіянальных традыцый Полаччыны, спевы ”ў перахлёст“ атрымалі другое жыццё сярод моладзевых фальклорных калектываў г. Полацка і Полацкага раёна, якія ўключылі ў свой рэпертуар песні ў гэтай манеры. Напрыклад, народны вакальны ансамбль”Вясна“ Полацкага каледжа УА ”Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. П.М.Машэрава“, фальклорны гурт ”Варган“ УА ”Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт“, узорны фальклорны калектыў ”Знічка“ ДУК ”Палатоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Полацкага раёна“. Носьбіты традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень ”у перахлёст“ вызначаюць яе як частку мясцовай культурнай спадчыны, якая перадаецца ад пакалення да пакалення, лічаць яе каштоўнай і вартай захавання
  • Вясельныя песні ў выкананні носьбітаў фальклору з вёскі Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці рэпрэзентую традыцыю Беларускага Падняпроўя і з’яўляюцца яркім паказальнікам спецыфічных асаблівасцей рэгіянальнай манеры выканання. Іх стылістычныя ўдметнасці заключаюцца ў дамінантнасці прыўзнятых святочных настрояў, маторным характары рытмікі, асобай яркай манеры выканання, перавазе ладоў мажорнага нахілення ў аб’ёме квінты, значнай ролі квінтавай інтанацыі, асаблівай гучнасці і эмацыйнай адкрытасці. Вясельныя песні суправаджаюць асноўныя этапы вясельнага абраду: сватанне, прыезд маладога да маладой, ад’езд маладой з бацькоўскага дому, вясельны пір, абрадавыя дзеі другога дня. Акрамя ўласна песен, прымеркаваных да ключавых момантаў вяселля, у выканальніцкую традыцыю ўключаны таксама і жартоўныя песні, дражнілкі, адрасаваныя свату, паджанішку, паджанішцам, гасцям. Носьбітамі песеннай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы фальклорнага гурта в. Клін, рэпертуар якога ўключае розныя жанры абрадавай і пазаабрадавай культуры. Адну з цікавейшых старонак гэтага рэпертуару прадстаўляюць менавіта вясельныя песні, якія з’яўляюцца паказальнікам унікальнай, багатай рэгіянальнай традыцыі
  • Самабытнасць спеўнай традыцыі міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён) раскрываецца праз непаўторнае жанравае аблічча. У гэтай мясцовасці захаваліся старажытныя напевы каляндарнага (калядныя, веснавыя, жніўныя) і сямейна-абрадавага (вясельныя) цыклаў. Другой асаблівасцю спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляецца раннефальклорнае інтанаванне з характэрным для яго комплексам (тэмбравая напружанасць, максімальны дынамічны ўзровень, спецыфічнае унісонна-гетэрафоннае спалучэнне галасоў). Носьбітамі спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляюцца жыхары вёсак Прусы і Баранава Старадарожскага раёна. Больш шырока дадзеную традыцыю прэзентуюць удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Набіліцы” Баранаўскага сельскага клуба і народнага фальклорнага калектыву "Прусаўчанка" Прускага сельскага дома культуры. Песенная спадчына міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы прадстаўлена як у традыцыйнай стыхійнай форме выканання (у час Вялікадня і Троіцы, провадаў у армію і заручынаў, традыцыйных “бясед”, выканання гаспадарчых прац), так і ў сучаснай канцэртна-арганізаванай форме. Гуртом "Прусаўчанка" адроджаны абрады “Гуканне вясны”, “Зажынкі”, “Радзіны”, “Заручыны”. Пераемнасці традыцыі спрыяе дзейнасць дзіцячага фальклорнага калектыву “Пралеска” Прускага сельскага дома культуры. Мясцовая супольнасць паважліва ставіцца да зберажэння і трансляцыі сваёй спеўнай традыцыі, спрыяе яе захаванню і лічыць яе сваёй духоўнай каштоўнасцю
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі