Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • У народнай культуры Віцебскага Паазер’я маляваныя дываны маюць характар адметнай мастацкай традыцыі з адмысловымі прыёмамі выканання, кампазіцыйнымі схемамі і высокім узроўнем стылізацыі раслінных форм. Маляваныя дываны з'яўляюцца відам народнага жывапісу, у якім сфарміравалася паэтыка ідылічнай карціны свету з характэрнымі для яе маляўніча-пластычнымі метафарамі раю. Малюнак, як правіла, мае раслінна-арнаментальнае акаймленне. Абавязковы кампанент дыванковых пейзажаў захаду Віцебскай вобласці – водная стыхія, што звязана з асаблівасцямі прыроднага ландшафту локусу фарміравання дадзенага віду мастацтва. На маляванках шмат расліннай арнаментыкі, выяў гісторыка-культурных помнікаў Віцебшчыны. Дыванковы вобраз альбо сюжэт таксама можа запазычвацца з класічнага мастацтва і набываць спрошчаны архетыповы характар. Традыцыі маляванага дывана склаліся ў 1920-я гг. і развіваліся да 1960-х гг. У гэты час маляванкі сталі абавязковай дэталлю вясковых інтэр’ераў. Працэс аднаўлення традыцый маляванага дывана распачаўся ў 2-й палове 1980-х гг. шляхам правядзення выставак, конкурсаў, навучальных урокаў, збірання калекцый. У мерапрыемствах бралі ўдзел носьбіты традыцыі, якія дзяліліся сваімі навыкамі з маладымі мастакамі. Непасрэдныя стасункі з пакаленнем сталых майстроў мелі Г. П. Таляронак, С. А. Скавырка, А. А. Выжыкоўская, А. Г. Таляронак, Л. М. Маяк, В. У. Беласлудцава, В. М. Гукава, Я. Б. Ліманоўская. Сёння яны з’яўляюцца паўнавартаснымі пераемнікамі сакрэтаў рамяства, працуюць у класічных формах маляванкі з адметнымі вобразамі і сюжэтамі, характэрнымі для індывідуальнай творчасці. Майстры з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі шматлікіх выставак і свят народнай творчасці, іх работы заўсёды ацэньваюцца на высокім узроўні. Сучасныя носьбіты традыцыі ажыццяўляюць перадачу свайго майстэрства праз правядзенне майстар-класаў, вядуць гурткі па маляванцы, бо лічаць свае ўменні каштоўнасцю, якая павінна жыць і перадавацца ад пакалення да пакалення
  • Абрад пераносу свячы адбываецца ў а/г Вяляцічы Барысаўскага раёна у дзень Святога Міхаіла 21 лістапада. Абрад складаецца з уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу. “Свячой”, “Міхайлаўскай свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза святога Міхаіла і ручніка, якім пакрыты абраз. У апошнія гады да абраднага комплексу дадаўся вялікі драўляны крыж. Свяча знаходзіцца ў хатах 7 жыхароў вуліцы Цэнтральнай вёскі Вяляцічы па чарзе, па адным годзе. У дзень святога Міхаіла свяча ўрачыста пераносіцца ў новую хату. Адпаведна ўспамінам жыхароў, абрад узнік у 1-ай палове ХХ ст., калі ў Вяляцічах прадстаўнікі савецкай улады разбурылі царкву. У навуковай літаратуры, аднак, выказваецца думка, што абрады пераносу свячы маюць старажытнае паходжанне і актуалізуюцца ў пэўнай супольнасці пад уплывам шэрагу гістарычных абставін. У Вяляцічах такімі абставінамі могуць лічыцца разбурэнне царквы і разбор абразоў з яе жыхарамі вёскі па хатах. Практыка перарывалася ў час Другой сусветнай вайны Свяча вызначаецца супольнасцю як каштоўнасць, дзень святога Міхаіла лічыцца ў вёсцы святам, у абрадзе ўдзельнічаюць сем’ямі, далучаюць дзяцей. Прыезжыя пераймаюць абрад ад суседзяў. Людзі, што не жывуць стала ў Вяляцічах, наведваюць родную вёску адмыслова каб паўдзельнічаць у абрадзе
  • Клёцкі з “душамі” – страва, распаўсюджаная на заходняй тэрыторыі Віцебскай вобласці. Многія жыхары вобласці захоўваюць у памяці веды, звязаныя з элементам (тэхналогію прыгатавання, рэцэптуру) і карыстаюцца імі практычна. Клёцкі з “душамі” бытуюць як у гарадскім, так і ў вясковым асяроддзі. Жыхары вёсак не страцілі сельскагаспадарчы ўклад жыцця, што з’яўляецца важным чыннікам захавання дадзенай стравы, асноўны кампанент якой – традыцыйная для беларускай сялянскай гаспадаркі культура – бульба. Паэтычная назва гэтага элемента культуры харчавання паходзіць ад начынкі, якая змяшчаецца ў сярэдзіне клёцкі і называецца “душой”. Раней клёцкі з’яўляліся рытуальнай стравай памінальнага стала, але з цягам часу іх сталі гатаваць і ў выхадныя дні, калі за сталом збіраецца ўся сям’я. Для прыгатавання клёцак з “душамі” акрамя бульбы неабходны мука, цыбуля, прыправа, для начынкі выкарыстоўваюцца сала, мяса, фарш, грыбы ці хатняя каўбаса. Дастаткова просты працэс прыгатавання клёцак патрабуе пэўных навыкаў і адбываецца наступным чынам: бульбу дзяруць на тарцы, адціскаюць. Затым, як адстоіцца вада, – яе зліваюць, а ілаўку (крахмал) дадаюць ў адціснутую дранку, соляць, падсыпаюць трошкі мукі, замешваюць. У начынку кладуць кмен, соль, цыбулю. Начыняюць гатовае драннё і робяць клёцкі, кідаюць іх у кіпячую ваду, вараць паўгадзіны. Практыка прыгатавання клёцак з “душамі” не перарывалася, што звязана з іх трывалым замацаваннем у мясцовай сістэме харчавання і дастаткова простай рэцэптурай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях, паўсюдна выкарыстоўваецца ў пунктах грамадскага харчавання
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван салома саломка, саламяныя жгуты, лаза, пляцёнка, лыка сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава