Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён)

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 63А0000108
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 15.042015 № 11-01-01/4, Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-140929/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Старадарожскага райвыканкама. Адрас: вул. Пралетарская, д. 31, 222932, г. Старыя Дарогі Мінскай вобласці;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён)

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары в. Баранава і в. Прусы Палажэвіцкага с/с Старадарожскага раёна Мінскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Мінская вобласць » Старадарожскі раён » в. Прусы;   Мінская вобласць » Старадарожскі раён » в. Баранава;  

Кароткае апісанне элемента:

Самабытнасць спеўнай традыцыі міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён) раскрываецца праз непаўторнае жанравае аблічча. У гэтай мясцовасці захаваліся старажытныя напевы каляндарнага (калядныя, веснавыя, жніўныя) і сямейна-абрадавага (вясельныя) цыклаў. Другой асаблівасцю спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляецца раннефальклорнае інтанаванне з характэрным для яго комплексам (тэмбравая напружанасць, максімальны дынамічны ўзровень, спецыфічнае унісонна-гетэрафоннае спалучэнне галасоў). Носьбітамі спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляюцца жыхары вёсак Прусы і Баранава Старадарожскага раёна. Больш шырока дадзеную традыцыю прэзентуюць удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Набіліцы” Баранаўскага сельскага клуба і народнага фальклорнага калектыву "Прусаўчанка" Прускага сельскага дома культуры. Песенная спадчына міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы прадстаўлена як у традыцыйнай стыхійнай форме выканання (у час Вялікадня і Троіцы, провадаў у армію і заручынаў, традыцыйных “бясед”, выканання гаспадарчых прац), так і ў сучаснай канцэртна-арганізаванай форме. Гуртом "Прусаўчанка" адроджаны абрады “Гуканне вясны”, “Зажынкі”, “Радзіны”, “Заручыны”. Пераемнасці традыцыі спрыяе дзейнасць дзіцячага фальклорнага калектыву “Пралеска” Прускага сельскага дома культуры. Мясцовая супольнасць паважліва ставіцца да зберажэння і трансляцыі сваёй спеўнай традыцыі, спрыяе яе захаванню і лічыць яе сваёй духоўнай каштоўнасцю

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Выканальніцкія мастацтвы » Спевы

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Спеўны стыль міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы, рэпрэзентаваны гуртамі "Прусаўчанка" і "Набіліцы" – адметная з’ява як для Старадарожскага раёна, так і для ўсёй Беларусі. Ён мае вялікі патэнцыял для пераймання іншымі фальклорнымі гуртамі раёна, якія ў сваіх населеных пунктах ужо не маюць носьбітаў спеўных традыцый, дзіцячымі фальклорнымі калектывамі. Традыцыйная (аўтэнтычная, народная) і сучасная (сцэнічная, эстрадная) спеўныя манеры розняцца вельмі моцна, таму мясцовая манера выканання традыцыйных песень в.Баранава цікавая моладзі, народжанай у горадзе, якая спрабуе ў сучасных гарадскіх умовах навучыцца спяваць у аўтэнтычнай манеры, характэрнай для вясковых бабуль. Песні з вёсак Прусы і Баранава могуць быць выкарыстаны постфальклорнымі музычнымі гуртамі як матэрыял для апрацовак традыцыйнага песеннага матэрыялу у сучаснай манеры. Як прыклад такога ўжывання песень можна прывесці праграму беларускага тэлебачання "Наперад у мінулае". У 2013 г. у выкананні гурта “Rostani” ў перадачы прагучала Баранаўская песня “Камарыкі”. На песнях, запісаных у Прусах і Баранаве, можна будаваць заняткі па спевах ў музычных і звычайных школах, на фальклорных аддзяленнях універсітэтаў.Традыцыйныя спевы маюць вялікі выхаваўчы патэнцыял (калыханкі, дзіцячы фальклор)

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Спеўны стыль міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы рэпрэзентуе традыцыйную культуру Старадарожчыны як частку беларускай традыцыйнай культуры. Дадзеная лакальная традыцыя з'яўляецца часткай беларускай традыцыйнай культуры, адзінай у сваёй шматстайнасці. Функцыя культурнай памяці – спеўны стыль міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы звязвае між сабой спевакоў і спявачак розных пакаленняў, дазваляе сучаснікам адчуць повязь з продкамі. Удзел у гуртах "Прусаўчанка" і "Набіліцы" яднае мясцовую супольнасць на аснове ўключэння ў агульныя камунікацыйныя акты

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

- Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Старадарожскага райвыканкама; - Старадарожскі раённы цэнтр культуры і адпачынку; - Баранаўскі сельскі Дом культуры; - Прускі сельскі Дом культуры; - Дзіцячая школа мастацтваў в. Старыя Дарогі; - Дзіцячая школа мастацтваў в. Баранава

Паходжанне элемента:

Гісторыю спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы можна прасачыць праз фарміраванне народнай песеннай сістэмы на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Жанры каляндарна-абрадавага і сямейна-абрадавага цыклаў, па меркаванні даследчыкаў, склаліся да XVI стагоддзя. І сёння яны працягваюць захоўваць свае старажытныя функцыі – аграрна-магічную, пракавальную, бо па-ранейшаму актуальныя для мясцовых жыхароў такія традыцыйныя святы, як Каляды, Вялікдзень, Троіца, Купалле, Мікола. Усік Марыя Пятроўна 1931 г.н. з в. Баранава распавядае: “Я ўсе песні памятаю, што спявала мая маці. На Каляды спявалі песні: “Ішла Каляда калядуючы”, “Добры вечар таму, хто ў гэтым даму”. Марціновіч Марыя Васільеўна ўмее рабіць з паперы і воску кветачкі на вэлюм нявесты. Таму яе ў маладосці заўсёды бралі дружкаю. Жанчына распавядае: “Робім кветкі і спяваем песні. Іх, вясельных песень шмат. Але чамусьці ўсе яны пра дзявочую долю ля свякрухі, на чужбіне. Вядома ж, свякруха – не родная мамка…”. На вяселлях у Баранаве гучалі песні “Падзякуймо свату”, “Сонейка калясом ідзе”. Па ўспамінах жанчын, раней строга прытрымліваліся святаў і пастоў. Але ў пост, як і ў іншыя дні, дзяўчаты за кроснамі і прасліцаю доўгімі зімовымі вечарамі спявалі. Лапуцька Марыя Андрэеўна 1938 г. н. з в. Прусы ўспамінае: “Асноўная работа была – гэта кросны. Мама ткала і спявала: “Устану ранюсенька, умыюся бялюсенька, той зірну ў аконца я, дзе ясны зоры свецяць…" На зажынках плялі вянкі, надзявалі на галаву. Пелі песні “Да пайду я дарогаю, да пушчу голас дуброваю…”, “А я ў полі жыта жала”. Лапуцька Міхаіл Якаўлевіч 1938 г.н. з в. Прусы ўспамінае: “Я памятаю ўсе песні, што колісь пела мая маці. Я быў малы, але бегаў на вечарынкі, ці вячоркі. Жанчыны і дзяўчаты на вячорках пралі пражу, ткалі, “сучылі” ніткі і пры гэтым спявалі такія песні, як: “Вецер з мора, уткі з поля”, “І туды гара, і сюды гара”, “Дробен дожджык ідзе” і іншыя. У нас уся сям’я “пявучая”, нават дочкі мае спявалі і ўдзельнічалі ў самадзейнасці ў клубе”. Чаркоўская Алена Леанідаўна распавядае: “Мы адрадзілі абрад “Заручыны”, пастараліся ўсё зрабіць так, як гэта было раней. Калі сваты, кросны бацька і малады прыходзілі ў хату да маладой, то спявалі песню “Ой, гуляла Настачка”. Калі маці маладой абвязвала сватоў рушнікамі, гучала песня “А ў нашага свата харошая хата”. Малады прыходзіў са сваёю гарэлкаю і ў хаце маладой рабілі “злівіны” (калі зліваліся дзве гарэлкі – маладога і маладой). Сват прыгаворваў: “Як зліваецца гарэлка ў гэту чашу, так хай нашы два рады ўжываюцца”, пры гэтым спявалі песню “Гаварыла бочачка”. У канцы спявалі песню “Ой, прапіў бацька дачку”. Пры адаходзе сватоў радня маладой спявала песню “Не журыся бацька па мне”. Новы этап гісторыі элемента пачынаецца ад 1970-х гг. Тады пры мясцовых установах культуры ўтварыліся гурты “Набіліцы” і "Прусаўчанка". Спачатку яны выступалі ў родных вёсках, з 1980-х гг. сталі спяваць на раённых святах, потым на абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах

Стан бытавання:

пад пагрозай знішчэння

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Элемент практыкуецца ў сялянскім асяродку ў месцы свайго ўзнікнення. Старадарожскі раён – памежная зона паміж этнаграфічнымі рэгіёнамі Цэнтральнай Беларусі і Палесся, таму і спеўны стыль міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы складана аднесці да пэўнага рэгіёну. На спеўны стыль міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы паўплываў традыцыйный лад жыцця. У пазаабрадавых песнях рэгіёну знайшла адлюстраванне традыцыйная этыка, народны погляд на тыя ці іншыя жыццёвыя абставіны. Традыцыйныя святы сёння спраўляюць радзей, чым раней, суадносна, у носьбітаў традыцыі менш шанцаў выконваць песні ў натуральных умовах іх бытавання. Новым асяродкам для бытавання элемента НКС становіцца сцэна

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Мясцовая гаворка сярэднебеларускага дыялекту асноўнага беларускага тыпу

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Касцюмы, у якіх выступае народны фальклорны калектыў “Набіліцы”, не аўтэнтычныя, але некаторыя элементы Старадарожскага строю захаваныя . “Кофты” сучасныя белыя, вышытыя чырвонымі і сінімі кветкамі. Такі ж і фартух. Спадніца чорная “у гармошку” – “плісіроўка”. Хустачкі сучаснага фабрычнага вырабу – белыя ў чырвоныя і сінія кветкі. Кветкі на кофтах і фартухах вышыты гладдзю. Кожная ўдзельніца сама вышывала сабе сцэнічны строй.Касцюмы гурта "Прусаўчанка" - сцэнічныя, пашытыя на замову. "Прусаўчанка" часам спявае пад гармонік

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Усік Марыя Пятроўна добра памятае мясцовыя паданні пра жывёл і птушак і валодае мастацтвам іх апавядаць. У 2009 годзе яна прадставіла іх на рэгіянальным свяце “Казкі бабулі Аўдулі” ў г.Любань. Потым яны былі надрукаваны ў рэспубліканскім часопісе “Алеся” № 7 за 2010 г.Ласоцкая Надзея Міхайлаўна, 1948 г.н.: “…на Івана кажуць ведзьмы ходзяць. Ды хацяб нічога трэба даваць. А калі есць ведзьма, бяруць мурашнік і перасыпаюць вуліцу да сонца. Дык карова той ведзьмы будзе нагою капаць землю.” На Купалле гучаць песні: “Не кукуй зязюлька пры дуброве”, “Ішла дзеўка борам-борам”.Марыя Васільеўна Марціновіч выдатна валодае мастацтвам вышыўкі, а таксама вырабу вясельных вянкоў з тканіны і воску.У вёсцы Баранава ладзяць кірмаш на Міколу 19 снежня. Мемус Вольга Рыгораўна расказвае, што на Міколу вёска нібы “вяселле спраўляе”. У розных кутках чуюцца песні: “Столікі вы мае пазасціланыя, госцікі вы мае пазазываныя…”, “Ой, сягоння дзень субота, нельзя ў полі работаць…”У в. Прусы больш святкуюць Міколу веснавога 22 мая. У гэты дзень спяваюць такія песні, як: “Сталы мае пазасціланыя”, “Брат с сястрою па садочку ходзяць”, “Усе дадому, а я млада не пайду “, “Ой адна, як быліна ў полі” (гасцявыя песні).Вішнеўская Кацярына Афанасьеўна з в. Прусы ўспамінае: “Раней, калі праважалі хлопца ў салдаты, збіралася ўся радня, дружкі хлопца, сядзелі за сталом і пелі песні “Аддала маці сына ў салдаты”, “Куды ты едзеш, Ванечка дружок”. А калі ўжо салдат прыходзіў са службы да дому – зноў рабілі вячэру, дзе спявалі такія песні “У чыстым полі пад ракітам”, “Павеяў буйны вецярок”. У рэдукаваным выглядзе абрад провадаў у войска спраўляецца і цяпер, бабуль запрашаюць спяваць

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Для дадзенага элемента з'яўляюцца характэрнымі наступныя мадэлі перадачы:- у сям’і элемент перадаецца ад бацькоў дзецям, ад бабуль - унукам.- у гурце элемент перадаецца ад старэйшых удзельніц малодшым.- праз дзіцячыя школы мастацтваў - песні, запісаныя ў Прусах і Баранаве, вывучаюць і пераймаюць вучні дзіцячых школа мастацтваў в. Баранава і в. Старыя Дарогі

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

1) Дэмаграфічная сітуацыя ў вёсках - у бабуль мала патэнцыйных пераймальнікаў2) У “Набіліц” няма дзіцячага калектыва-спадарожніка (звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй у вёсцы). Зараз удзельніцы калектыву перадаюць свае веды падчас правядзенне майстар-класаў вучням школ Старадарожскага раёна, але гэтага недастаткова для паўнавартаснага пераняцця спеўнай манеры3) Змена жыццёвага ладу і сістэмы каштоўнасцей сучасных людзей Адыходзяць у нябыт традыцыйныя заняткі, якія суправаджаліся спевамі, – ручное земляробства, ткацтва.4) Працэсы глабалізацыі і ўрбанізацыі. Моладзь з большага арыентавана на гарадскую культуру, імкнецца пераязджаць у буйныя гарады

Ключавыя словы

спевы, Прусы, Баранава, Старадарожскі раён

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

-

Дакументы, звязаныя з элементам

Гісторыя_элементу_спевы_Старыя_Дарогі.pdf

Гісторыя_элементу_спевы_Старыя_Дарогі.pdf

Публікацыя_В. Вольская_спевы_Старыя Дарогі.Pdf

Публікацыя_В. Вольская_спевы_Старыя Дарогі.Pdf

Публікацыя_Л. Бірук пра М.П. Усік_спевы_Баранава.Pdf

Публікацыя_Л. Бірук пра М.П. Усік_спевы_Баранава.Pdf

Публікацыя_Л. Бірук_спевы_Баранава_2006.Pdf

Публікацыя_Л. Бірук_спевы_Баранава_2006.Pdf

Публікацыя_Н. Астрэйка_спевы_Старыя Дарогі.Pdf

Публікацыя_Н. Астрэйка_спевы_Старыя Дарогі.Pdf

Публікацыя_С.Хорсун_спевы_Старыя Дарогі.pdf

Публікацыя_С.Хорсун_спевы_Старыя Дарогі.pdf

Публікацыя_Фальклор беларускай глыбінкі_Г. Суша_спевы_Баранава.Pdf

Публікацыя_Фальклор беларускай глыбінкі_Г. Суша_спевы_Баранава.Pdf

Публікацыя_пра М.П. Усік_спевы_Баранава.Pdf

Публікацыя_пра М.П. Усік_спевы_Баранава.Pdf

Публікацыя_спевы_Баранава_2006.Pdf

Публікацыя_спевы_Баранава_2006.Pdf

Публікацыя_спевы_Баранава_2008.Pdf

Публікацыя_спевы_Баранава_2008.Pdf

Рэпертуар_н.ф.к._Набіліцы_з_вёскі_Баранава.pdf

Рэпертуар_н.ф.к._Набіліцы_з_вёскі_Баранава.pdf

Спіс_публікацый_спевы_Старыя_Дарогі.pdf

Спіс_публікацый_спевы_Старыя_Дарогі.pdf

Сцэнар вяселля Баранава.pdf

Сцэнар вяселля Баранава.pdf

з Энцыклапедыі Беларускі фальклор_спевы_Баранава.Pdf

з Энцыклапедыі Беларускі фальклор_спевы_Баранава.Pdf

іНТЭРВ_Ю__ЛАСОЦКАЯ_Н.М._(БАРАНАВА).pdf

іНТЭРВ_Ю__ЛАСОЦКАЯ_Н.М._(БАРАНАВА).pdf

іНТЭРВ_Ю_ЛОЙКА_В.К._(БАРАНАВА).pdf

іНТЭРВ_Ю_ЛОЙКА_В.К._(БАРАНАВА).pdf

іНТЭРВ_Ю_УСІК_М.П.._(БАРАНАВА).pdf

іНТЭРВ_Ю_УСІК_М.П.._(БАРАНАВА).pdf

Прэзентацыя_спевы_Баранава.pdf

Прэзентацыя_спевы_Баранава.pdf

Прэзентацыя_спевы_Прусы.pdf

Прэзентацыя_спевы_Прусы.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

2013-спевы-Баранава.avi

Аўдыёфіксацыя

2006-спевы-Ішлі хмаркі ў тры паркі-восеньская-Баранава.mp3:

2006-спевы-Ішлі хмаркі ў тры паркі-восеньская-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Асцерагайцеся сваткі-вясельная-Прусы.mp3:

2006-спевы-Асцерагайцеся сваткі-вясельная-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Вы камарыкі мае, ой не лятайце-веснавая-Прусы.mp3:

2006-спевы-Вы камарыкі мае, ой не лятайце-веснавая-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Вы кумачкі-траецкая-Баранава.mp3:

2006-спевы-Вы кумачкі-траецкая-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Да кругом балоцечка-жніўная-Прусы.mp3:

2006-спевы-Да кругом балоцечка-жніўная-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Дзеўчына мая заручоная-вясельная-Баранава.mp3:

2006-спевы-Дзеўчына мая заручоная-вясельная-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Добры веча таму, хто ў гэтым даму-калядная-Прусы.mp3:

2006-спевы-Добры веча таму, хто ў гэтым даму-калядная-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Кукавала зязюлечка ў садочку-летняя-Баранава.mp3:

2006-спевы-Кукавала зязюлечка ў садочку-летняя-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-На моры вутка купалася-веснавая-Баранава.mp3:

2006-спевы-На моры вутка купалася-веснавая-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-На мураве-гасцявая-Баранава.mp3:

2006-спевы-На мураве-гасцявая-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Надаело пахаджаючы-восеньская-Баранава.mp3:

2006-спевы-Надаело пахаджаючы-восеньская-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Ой адна я-жалобная-Прусы.mp3:

2006-спевы-Ой адна я-жалобная-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Ой сястрыца з браткам па садочку ходзіць-гасцявая-Прусы.mp3:

2006-спевы-Ой сястрыца з браткам па садочку ходзіць-гасцявая-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Ой там за тынам, на моры сінім-восеньская-Баранава.mp3:

2006-спевы-Ой там за тынам, на моры сінім-восеньская-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Ой ты пан Іван-калядная-Баранава.mp3:

2006-спевы-Ой ты пан Іван-калядная-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Ой, ляцелі гусі да з-пад Белай Русі-гуканне вясны-Баранава.mp3:

2006-спевы-Ой, ляцелі гусі да з-пад Белай Русі-гуканне вясны-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Ой, ляцелі гусі да з-пад Белай Русі-сацыяльна-побытавая-Прусы.mp3:

2006-спевы-Ой, ляцелі гусі да з-пад Белай Русі-сацыяльна-побытавая-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Прыехалі да заручыны-вясельная-Прусы.mp3:

2006-спевы-Прыехалі да заручыны-вясельная-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Піце людзі да гарэлачку-сіроцкая-Прусы.mp3:

2006-спевы-Піце людзі да гарэлачку-сіроцкая-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Раса росу расіла-гасцявая-Баранава.mp3:

2006-спевы-Раса росу расіла-гасцявая-Баранава-converted.mp3

2006-спевы-Сонечка калясом ідзе-вясельная-Прусы.mp3:

2006-спевы-Сонечка калясом ідзе-вясельная-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Сталы мае пазасціланыя-гасцявая-Прусы.mp3:

2006-спевы-Сталы мае пазасціланыя-гасцявая-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Ты крапіва, ты зялёная-сацыяльна-побытавая-Прусы.mp3:

2006-спевы-Ты крапіва, ты зялёная-сацыяльна-побытавая-Прусы-converted.mp3

2006-спевы-Цёмна ночка да нявіднае-жніўная-Прусы.mp3:

2006-спевы-Цёмна ночка да нявіднае-жніўная-Прусы-converted.mp3