Палеская вечарына ў Карэтным дворыку

Палеская вечарына ў Карэтным дворыку 19 траўня, калі паўсюль адзначаюць “Ноч музеяў”, у Карэтным дворыку мінскага Верхняга горада адбудзецца Палескі спеўны сход разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом "Вытокі" з вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна.
На вечарыне палескіх песень можна будзе апынуцца ў атмасферы беларускага Палесся, пабачыць сапраўдны веснавы палескі абрад і паўдзельнічаць у ім, заспяваць разам з аўтэнтычным гуртом “Вытокі” песні вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна. Будзе сюрпрыз ад гурта Vuraj.
Падрабязнасці і відэа з гуртом "Вытокі" - па спасылцы.
Алена Ляшкевіч

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.