Дзіцячы онлайн-конкурс выканальнікаў беларускай казкі чакае ўдзельнікаў да 20 мая

Дзіцячы онлайн-конкурс выканальнікаў беларускай казкі чакае ўдзельнікаў да 20 мая

08.04.2020

Напярэдадні II Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які адбудзецца 27-29 мая 2021 г., Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізуе Дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі



Умовы конкурсу:

1.   Абярыце Вашу любімую беларускую народную казку.

2.   Здыміце відэаролік, у якім Вы выконваеце гэтую казку або яе самы пазнавальны фрагмент.

3.   Загрузіце відэаролік да 20 мая ў сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, Facebook, YouTube і інш.) і пазначце хэштэгамі #конкурсказкі2021, #belarusiantails2021. Зрабіце гэта самастойна альбо з дапамогай бацькоў ці старэйшых сяброў.

4.   Да пачатку працы Форума экспертнае журы падвядзе вынікі конкурсу і вызначыць пераможцаў.

5.   У часе форума будуць прадстаўлены лепшыя ролікі, а пераможцы атрымаюць узнагароды.

6.   Крытэрыі ацэнкі казкі:

казка павінна быць выканана на беларускай мове;

выканальніцкае майстэрства і ўменне імправізаваць.

Увага! Профілі ў сацсетках павінны быць адкрыты на час конкурса.

Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртайцеся па тэл. 8(017)2701803 або на электронны адрас forumtales2021@gmail.com

Калыханка на форуме.JPG

Фота Алены Ляшкевіч


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.