Актуаліі

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Абрад “Провады русалкі” вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці 03.04.2013 Абрад “Провады русалкі” вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці
Абрад “Провады русалкі” звязаны з заканчэннем святкавання на восьмым тыдні пасля Вялікадня Русальнага тыдня, праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы.
Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці 03.04.2013 Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці
Гарадоцкае ажурнае ткацтва (“кісея”) – унікальны від беларускай народнай творчасці, які вядомы на Гарадоччыне з другой паловы XIX ст. Адметнай асаблівасцю ажурных тканін (ручнікоў, “набожнікаў”, абрусаў) з’яўляецца разрэджаная сеткавая структура. Малюнак ствараюць празрыстыя геаметрычныя шэрагі палос і квадратаў. Для ткацтва такіх тканін выкарыстоўваюцца адбеленыя ільняныя ніці. Краі вырабаў упрыгожваюцца карункамі, якія вязаныя кручком з белых ільняных нітак.
Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (а.г. Сакаўшчына і в. Ракаў) 03.04.2013 Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (а.г. Сакаўшчына і в. Ракаў)
Традыцыя ткацтва паясоў на Валожыншчыне адметная тэхналогіяй ткацтва “на ніту” – раней распаўсюджанай па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але менавіта ў Валожынскім раёне захаванай носьбітам традыцыі Марыяй Мікалаеўнай Стасяловіч. Цікавы спосаб замацавання нітак падчас ткання: аснова не прывязваецца да нерухомага прадмета для стварэння нацяжэння, а замацоўваецца на таліі і выцягнутай назе ткачыхі. Гэта дазваляе ткаць там, дзе няма зручнага прадмета для мацавання асновы.
Масленічная абрадавая гульня “Пахаванне Дзеда” Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці 03.04.2013 Масленічная абрадавая гульня “Пахаванне Дзеда” Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці
Абрадавая гульня “Пахаванне дзеда” прымеркавана да Масленічнага тыдня. Бытаванне абраду ў межах супольнасцей вёскак Маскаленяты і Даўгаполле Гарадоцкага раёна неперарыўнае. У дзеі, якая праводзіцца кожны год у першы панядзелак Масленіцы, удзельнічаюць у асноўным жанчыны, прычым сталага ўзросту.
Актуаліі 1 - 4 з 4
Пачатак | Папярэд. | 1 | Наст. | Апошняя