Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці

Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці

Гарадоцкае ажурнае ткацтва (“кісея”) – унікальны від беларускай народнай творчасці, які вядомы на Гарадоччыне з другой паловы XIX ст. Адметнай асаблівасцю ажурных тканін (ручнікоў, “набожнікаў”, абрусаў) з’яўляецца разрэджаная сеткавая структура. Малюнак ствараюць празрыстыя геаметрычныя шэрагі палос і квадратаў. Для ткацтва такіх тканін выкарыстоўваюцца адбеленыя ільняныя ніці. Краі вырабаў упрыгожваюцца карункамі, якія вязаныя кручком з белых ільняных нітак.

У Гарадоцкім раёне дадзены від ткацтва сустракаецца паўсюдна. Тэхніка часткова перададзена па спадчыне, а ў большай частцы адноўлена па шматлікіх артэфактах, знойдзеных у час экспедыцый, а таксама пры дапамозе метадычных дапаможнікаў і навуковай літаратуры майстрам Гарадоцкага Дома рамёстваў Гушчай Марынай Леанідаўнай.

Ручнікі Марыны Леанідаўны выкарыстоўваюцца на шматлікіх абласных і раённых святах у якасці выставачных экспанатаў. Майстар актыўна ўдзельнічае ў конкурсах майстроў народных рамёстваў і промыслаў, яе праца заўсёды адзначаецца на высокім узроўні. Марына Леанідаўна перадае тэхналогію ажурнага ткацтва праз майстар-класы для жыхароў і вучняў горада. На базе Гарадоцкага Дома раместваў працуе майстэрня па ткацтву, у якой размешчаны кросны. На занятках вучні знаёмяцца з гісторыяй ажурнага ткацтва і вывучаюць яго тэхналагічны працэс.


Фотасправаздача: Традыцыя ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.