Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (а.г. Сакаўшчына і в. Ракаў)

Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (а.г. Сакаўшчына і в. Ракаў)

Традыцыя ткацтва паясоў на Валожыншчыне адметная тэхналогіяй ткацтва “на ніту” – раней распаўсюджанай па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але менавіта ў Валожынскім раёне захаванай носьбітам традыцыі Марыяй Мікалаеўнай Стасяловіч. Цікавы спосаб замацавання нітак падчас ткання: аснова не прывязваецца да нерухомага прадмета для стварэння нацяжэння, а замацоўваецца на таліі і выцягнутай назе ткачыхі. Гэта дазваляе ткаць там, дзе няма зручнага прадмета для мацавання асновы.

Валожынскія паясы – гэта вузкія ўзорыстыя “тасёмкі”. Шырыня паяскоў не перавышае 2 см. Яны рознакаляровыя і выраблены як з ільняных і шарсцяных нітак хатняга прадзення, так і з пакупных баваўняных нітак. Пераважаюць адценні барвовага, белага альбо шэрага і ружовага колераў. Дапаўненнем служаць ніткі чорнага, зялёнага, жоўтага, фіялетавага колераў. Канцы паясоў аздабляюцца прыгожымі кутасамі, кароткімі ці доўгімі махрамі.

Валожынскія паясы актыўна выкарыстоўваюцца мясцовай супольнасцю: адноўлены мясцовы строй у складзе якога важнае месца займае пояс, ужываюцца паяскі і ў вясельных абрадах, дзейнічаюць два гуртка па ткацтве для дзяцей.

Носьбіт традыцыі – Марыя Мікалаеўна Стасяловіч – і яе вучні, а таксама іншыя жыхары Сакаўшчыны і Ракава, якія з пашанай і гонарам ставяцца да дадзенай традыцыі і лічаць яе неад’емнай часткай мясцовай культуры, якую трэба захоўваць і перадаваць нашчадкам.


Фотасправаздача: Традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне Мінскай вобласці (а.г. Сакаўшчына і в. Ракаў)

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.