Масленічная абрадавая гульня “Пахаванне Дзеда” Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці

Масленічная абрадавая гульня “Пахаванне Дзеда” Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці

Абрадавая гульня “Пахаванне дзеда” прымеркавана да Масленічнага тыдня. Бытаванне абраду ў межах супольнасцей вёскак Маскаленяты і Даўгаполле Гарадоцкага раёна неперарыўнае. У дзеі, якая праводзіцца кожны год у першы панядзелак Масленіцы, удзельнічаюць у асноўным жанчыны, прычым сталага ўзросту. 

Жыхары абедзвюх вёсак “хаваюць” міфалагічнага дзеда-продка (Сідорку і Цімку адпаведна), увасобленага ў спецыяльна падрыхтаванай, вялізнай, у чалавечы рост, ляльцы з саломы і розных ануч, якой надаюцца палярныя характарыстыкі – абжора, п’яніца, гуляка, працавіты чалавек, жыццелюбівы, моцны. Ляльку кладуць на лаву галавой у чырвоны кут. У хаце ля памерлага збіраюцца аднавяскоўцы і пачынаюць весці дыялогі, галасіць па ім. Яны абменьваюцца рытуальна-гульнёвымі рэплікамі, якія адпавядаюць сітуацыі смерці чалавека. Дыялогі і галашэнні характарызуюцца варыятыўнасцю. Такім чынам, абрад прымае гульнёвую форму і набывае імправізацыйны характар у межах традыцыі. Абрадавая гульня адзначаецца таксама і ярка выражаным эратычным зместам.

Пасля аплаквання дзеда адбываецца яго “пахаванне” – яго выносяць на вуліцу, кладуць на снег і прысыпаюць ім. Потым усе прысутныя вяртаюцца ў хату, садзяцца за памінальны стол з рытуальнымі стравамі (на ім абавязкова прысутнічае “сырніца”) і з песнямі, музыкай і прыпеўкамі памінаюць памерлага.


Фотасправаздача: Масленічная абрадавая гульня “Пахаванне Дзеда” Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.