Каляндар падзей
13.01.2013
Калядны Абрад «Шчадрэц» (в. Рог Салігорскага р-на Мінскай вобл.)
Самабытная вёска Рог на Беларускім Палессі месціцца каля Чырвонага возера. Гэтыя тэрыторыі вызначаюцца спецыфічнай захаванасцю старажытных праяў каляндарна-песеннай культуры. Адна з іх – навагоднія песенна-віншавальныя абходы – «Шчадрэц».
Абыходны абрад «Шчадрэц» («Шчодрык») праводзіцца на багатую куццю (13 студзеня). Магутным фактарам захавання традыцыі ў часе выступае песенны кампанент рытуальнага абходу, увасоблены ў віншавальных «шчадроўных» песнях для гаспадара і яго сям’і, песнях, суправаджаючыя рытуальныя скокі «казы». Віншавальныя напевы выконваюцца «шумна», у выгуковай манеры. Для выканальніцкага стылю ўласціва тэмбрава-дынамічная яркасць, элементы гетэрафоннай фактуры.
|
13.01.2013
Абрад «Калядныя Цары» (в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.)
«Калядныя цары» – віншавальны абыходны абрад, прымеркаваны да «Шчодрага вечара» (13 студзеня). Ён з’яўляецца своеасаблівай праявай лакальнай культурнай традыцыі в. Семежава Капыльскага раёна. Абрад змяшчае элементы традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы «Цар Максіміліян» і сфарміраваўся як своеасаблівае каляднае прадстаўленне, у якім бяруць удзел юнакі і маладыя мужчыны – «цары» і традыцыйныя мясцовыя персанажы «дзед» і «баба».
|
|
|
|
|
|
|
03.12.2012
7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
3 снежня 2012 г. у штаб-кватэры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя) пачалася 7-я сесія Міжурадавага камітэта па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – Камітэт). Сесія працягнецца з 3 па 7 снежня 2012. З прывітальным словам выступіла Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. Яна падкрэсліла вялікую ролю Камітэта ў імплементацыі Канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (далей – НКС) і зазначыла, што рэалізацыя Канвенцыі стала моцным каталізатарам развіцця дзейнасці па захаванні НКС ва ўсім свеце: “Паняцце НКС, якое дрэнна разумелі яшчэ некалькі гадоў таму, зараз ужываецца паўсюль. Яшчэ многа патрэбна зрабіць, каб растлумачыць сэнс існавання НКС, яго межы і ўклад у развіццё культуры чалавецтва, але галасы скептыкаў паступова знікаюць перад рэальнасцю”.
|
|
|
|
|
|