Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «ПЯТРОВІЦА» 9-12 ліпеня на Любаншчыне 08.07.2018 Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «ПЯТРОВІЦА» 9-12 ліпеня на Любаншчыне
Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры «Пятровіца» – гэта навучанне танцам і спевам, рэканструкцыі даўніх абрадаў, жывая музыка, спевы ля вогнiшча і несупынныя танцы, цiкавыя знаёмствы з гасцямі фэсту і шчырымі мясцовымі носьбітамі культуры, родная мова, вольнае паветра вёскі, смачныя традыцыйныя стравы і шмат чаго яшчэ! «Пятровіца» адбудзецца на Любаншчыне ў восьмы раз. Гэта значыць, у восьмы раз у в. Шыпiлавiчы Любанскага раёна з’едуцца зацiкаўленныя людзi з усёй Беларусі, а таксама блізкага і не надта блізкага замежжа. Прыедуць, каб танцаваць i спяваць, касіць і жаць, хлеб пячы і выцінанкі выразаць, адчуць атмасферу традыцыйных вячорак, адпачыць ад гарадскога шуму і проста добра правесці час. «Пятровiца» запрашае ўсіх!
Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» 20-24 чэрвеня 20.06.2018 Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» 20-24 чэрвеня
У гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці з 20 па 24 чэрвеня ў дзесяты раз пройдзе Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ». Прагрмама фестывалю апублікавана на сайце адддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама. Інтэрнэт-партал Жывая спадчына Беларусі супольна з аўтарам і кіраўніком праекта «БЕРАГІНЯ» Міколам Козенкам прапануе пазнаёміцца з удзельнікамі фестывалю 2018 году,
Як Канвенцыя аб ахове НКС перагукаецца з Канвенцыяй аб біяразнастайнасці 22.05.2018 Як Канвенцыя аб ахове НКС перагукаецца з Канвенцыяй аб біяразнастайнасці
У Беларусі распачалася праца па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыйнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойского пратакола ў Рэспубліцы Беларусь», выканаўцам якога з'яўляецца Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Як Нагойскі пратакол звязаны з Канвенцыяй аб ахове НКС і як фалькларысты супрацоўнічаюць з біёлагамі?
СВЯТКАВАННЕ СУСВЕТНАГА ДНЯ ПЧОЛ Ў ЛЕЛЬЧЫЦАХ 20.05.2018 СВЯТКАВАННЕ СУСВЕТНАГА ДНЯ ПЧОЛ Ў ЛЕЛЬЧЫЦАХ
У 2018 годзе ў свеце ўпершыню будзе адзначаны Сусветны дзень пчол, абвешчаны ААН. З гэтай нагоды Лельчыцкі райвыканкам праводзіць прэзентацыю  ляснога бортніцтва – архаічнага промысла, які захоўваюць ў раёне каля сотні патомных бортнікаў. Гэтай традыцыі нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, і рыхтуецца прапанова аб уключэнні яе ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Гурт PANI MALALA выступіць пад шкляным купалам мінскай Ратушы 19.05.2018 Гурт PANI MALALA выступіць пад шкляным купалам мінскай Ратушы

Гурт PANI MALALA разам з мастачкай пясочнай анімацыі Вольгай Радзецкай распавядуць “Пра дзявочыя мроі, што лунаюць на хвалях лёсу…” 19 траўня ў межах Ночы музеяў пад шкляным купалам Мінскай гарадской Ратушы. Гэта першае публічнае мерапрыемства ў гэтай незвычайнай зале, раней яна прымала толькі афіцыйныя паседжанні.

Палеская вечарына ў Карэтным дворыку 19.05.2018 Палеская вечарына ў Карэтным дворыку
19 траўня, калі паўсюль адзначаюць “Ноч музеяў”, у Карэтным дворыку мінскага Верхняга горада адбудзецца Палескі спеўны сход разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом "Вытокі" з вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна.