Абрад «Калядныя Цары» (в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.)

Абрад «Калядныя Цары» (в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.)

«Калядныя цары» – віншавальны абыходны абрад, прымеркаваны да «Шчодрага вечара» (13 студзеня). Ён з’яўляецца своеасаблівай прая­вай лакальнай культурнай традыцыі в. Семежава Капыльскага раёна. Абрад змяшчае элементы традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы «Цар Максіміліян» і сфарміраваўся як своеасаблівае каляднае прадстаўленне, у якім бяруць удзел юнакі і маладыя мужчыны – «цары» і традыцыйныя мясцовыя персанажы «дзед» і «баба».

Віншавальны абыходны абрад распачынаецца з наступленнем цемры. Калядоўшчыкі ідуць з запаленымі паходнямі, што надае абраду незвычайную відовішчнасць. «Цары» ходзяць спачатку па хатах тых аднавяскоўцаў, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, а потым – да астатніх. У хаце разыгрываюць невялікае жартоўнае прадстаўленне сустрэчы і бітвы «цароў», пасля чаго з’яўляецца «доктар» і «лечыць» сапернікаў, прапісваючы ім жартоўныя рэцэпты. Пасля прадстаўлення адбываецца традыцыйнае віншаванне гаспадароў хаты і адорванне ўдзельнікаў абыходу.

Абрад з’яўляецца жывой лакальнай традыцыяй і перадаецца вусным шляхам ад пакалення да пакалення. Ён захоўвае ў сучасным выкананні ўсе першапачатковыя элементы і функцыі: сацыялізуючую, камунікатыўную, эмацыянальную, эстэтычную, выхаваўчую, і з’яўляецца яркім прыкладам беражлівых адносін да святочна-абрадавай традыцыі.

Зараз у Семежава пражывае каля 500 чалавек моладзі, якія з’яўляюцца носьбітамі традыцыйнага абраду. Усе астатнія семежаўцы актыўна падтрымліваюць традыцыю.

З фотаальбомам Калядны абрад "Калядныя Цары" можна азнаёміцца тут.

Больш падрабязна пра абрад "Калядныя Цары" можна даведацца тут.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.