Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Белаўзорыстае ткацтва – традыцыйная культурная з’ява ў народным тэкстылі, якая была пашырана на тэрыторыі Панямоння ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Белаўзорыстае ткацтва аб’ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва: аднаўточнае двухнітовае з пераборам на дошку, двухнітовае ткацтва, чатырохнітовае аднаўточнае, чатырохнітовае двухуточнае, пяцінітовае, шасцінітовае, васьмінітовае аднаўточнае і васьмінітовае двухуточнае ткацтва, дванаццацінітовае, двухбаковы перабор, у выніку якіх ўтвараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні і далікатнай фактурай, утворанай своеасаблівым перапляценнем нітак асновы і ўтку. Такое палатно выкарыстоўваецца пераважна для вырабу ручнікоў, абрусоў, сурвэткаў. Ручнікі вылучаюцца адметнымі белымі палатнінамі, вартасць якіх у высокай якасці, дасканаласці выканання, эфектнай гульні светлаценяў на дробнаўзорыстай белай паверхні палатна. Пры іх вырабе менш увагі надавалася каляроваму ўзору, які ішоў толькі па краі вырабу, узорны малюнак часта быў сціплы або яго магло не быць увогуле – менавіта гэта адрознівае Панямонскі ручнік ад ручнікоў іншых рэгіёнаў Беларусі. Тканыя вырабы часта аздаблялі карункамі, звязанымі кручком. Ручнікі выкарыстоўваліся як у праваслаўных, так і ў каталікоў у радзінна-хрысціннай, вясельнай, сітуацыйнай і каляндарнай абраднасці для святочнага прыбірання, белаўзорыстыя абрусы былі абавязковым элементам падрыхтоўкі любога абрадавага і святочнага стала. Да пачатку ХХ ст. белаўзорыстыя тканіны вырабляліся з самапрадзеных белых ільняных нітак, пазней сталі выкарыстоўвацца фабрычныя баваўняныя, шаўковыя ніткі. Сёння гэтыя тэхнікі ткацтва амаль не выкарыстоўваюцца ў сваім натуральным вясковым асяроддзі. Дзякуючы Яўгену Маркевічу, які захоўвае традыцыі ткацтва сваёй сям’і, працэс ткацтва наладзіўся ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, што выклікае вялікі гонар у супрацоўнікаў, якія далучаюцца да аднаўлення і надалей зберажэння сваёй культурнай спадчыны.
  • На Слонімшчыне існуе шмат рэцэптаў абрадавага печыва, якія скарыстоўваюць старэйшыя жанчыны, рыхтуючыся да святаў. Велікодныя пірагі выпякаюць толькі ў гарачую (Чырвоную) пятніцу. Яны круглай формы і маюць свае ўпрыгожванні: пірог “Пасха” – на версе літары “ХВ”, выпякаецца для асвячэння, разгаўлення; пірог “Крыжык” – на версе выява крыжа, выпякаецца для памерлых родзічаў; пірог “Мазурка” – выпякаецца для прыёму гасцей, вельмі здобны; пірог “Пляцёнка” – аздоблены пераплеценымі жгутамі з ягадамі, прызначаецца для частавання валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” –аздоблены фігуркамі жывёл, кветачкамі, выпякаецца для частавання дзяцей; “Чырвоная горка” – пірог з замочанага аўса, у які кладуцца чырвоныя яйкі, прызначаецца для жывёл як засцярог ад сурокаў і хвароб. У вёсках Новікі і Прырэчча на Сёмуху выпякаюць “Траецкі пірог” з дабаўленнем тварагу. Традыцыя выпякаць вясельныя караваі і караваі для сустрэчы гасцей звязана як з выкананнем мясцовых звычаяў і павер’яў, так і прытрымліваннем канкрэтнай рэцэптуры. Выраб вясельныях караваяў самы працаёмкі, звязаны з дэкарыраваннем шматлікімі фігуркамі з цеста (“шышкамі”): нізкай цеставых пацерак, птушкамі (сімвалам будучых дзяцей), калоссямі (сімвалам дабрабыту), кветкамі – для радаснага жыцця, падкоўкамі (“брамкамі”), “васьмёркамі” (“какардамі”). Звычайна іх пякуць не менш за пяць чалавек. Сярод каравайніц існуе прымаўка:“Спячы каравай – як нарадзіць дзіця”. У аздабленні гасцявога караваю скарыстоўваюць яркія стужкі, а з прэснага цеста складаюць надпісы або сімвалы святаў. Носьбітамі, захавальнікамі і транслятарамі традыцыі выпечкі слонімскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” філіяла Навасёлкаўскага цэнтра культуры. Ад старэйшых жанчын маладзейшыя перанялі веды і ўменні. Праз практычныя заняткі ў школах, раённыя святы-кірмашы народнай творчасці, публікацыі каравайніцы вучаць дзяцей і моладзь шанаваць і практыкаваць мясцовую традыцыю
  • Адэльская кухня – самабытная і нетыповая. Спосабы прыгатавання мясцовых страў будуюцца на традыцыях, якія ідуць з глыбіні стагоддзяў, з’яўляюцца жывой унікальнай праявай лакальнай культуры. Гэтыя традыцыйныя стравы ўтвараюць комплекс, у склад якога ўваходзяць паўсядзённыя (бабка і кішка бульбяная, жытні хлеб), святочныя (“капытцы”, “бігас”, “цымас”, сыр клінковы), абрадавыя (“ламанцы”) стравы. Па сваіх характарыстыках яны дзеляцца на раслінныя і нераслінныя (мясныя), посныя і скаромныя. Асабліва разнастайныя тут стравы з бульбы – бабка, дранікі, «пызы», кішка бульбяная, запечаная бульба. Адметнасцю бульбяных страў Адэльскай кухні з’яўляецца пераважнае выкарыстанне цёртай, а не цэлай, бульбы, існаванне некалькіх спосабаў прыгатавання цёртай масы, а таксама прымяненне абавязковай камбінаванай цеплавой апрацоўкі. Цэлай бульбу ўжываюць толькі ў трох відах – варанай у мундзірах, тушанай, печанай. Значнае месца ў традыцыйнай кухні Адэльска займаюць мясныя стравы, асабліва свініна і свіное сала. Стравы гатуюцца ў асноўным з буйных кавалкаў мяса вышэйшай якасці, таксама з хатняй птушкі, галоўным чынам, з гусей. Мяса сярэдняй якасці таксама выкарыстоўваюць, але толькі невялікімі кавалачкамі ў мяса-агародніных і мяса-грыбных стравах. Прасоленае свіное мяса з’яўляецца самастойнай стравай. Выкарыстоўваюцца таксама і вантробы (лівер ці вантробкі). Ведамі аб традыцыйных стравах, рэцэптуры прыгатавання валодаюць многія жыхары Адэльска, аднак на сённяшні дзень толькі ў некаторых сем’ях дадзены комплекс страў практыкуецца пастаянна. Сярод іх сем’і Мар’яны Кандрусевіч (1939 г. н.) і яе дачкі Ліліі Раткоўскай (1971 г. н.); сем’і Амеліі Іодэль (1929 г. н.), Рэгіны Саловіч (1933 г. н.) і яе дачкі Марыі Янаўны (1956 г. н.). Асноўныя носьбіты гатуюць прадстаўленыя стравы для паўсядзённага і святочнага ўласнага ўжывання, па замове аднавяскоўцаў,на святы
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі