Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 43АК000118
Дата ўключэння: 06/02/2018
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 23.01.2018 № 04-01- 02/1. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 06.02.2018 № 3
Шыфр (у Інвентары): НКС-180925/1

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Адрас: вул. Савецкая, 8, 230025, г. Гродна, ;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

“Палатнянае ў дошкі”, “Перабіранкі”

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Арэол распаўсюджвання:

Гродзенская вобласць » Лідскі раён » г. Ліда;  

Кароткае апісанне элемента:

Белаўзорыстае ткацтва – традыцыйная культурная з’ява ў народным тэкстылі, якая была пашырана на тэрыторыі Панямоння ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Белаўзорыстае ткацтва аб’ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва: аднаўточнае двухнітовае з пераборам на дошку, двухнітовае ткацтва, чатырохнітовае аднаўточнае, чатырохнітовае двухуточнае, пяцінітовае, шасцінітовае,  васьмінітовае аднаўточнае і васьмінітовае двухуточнае ткацтва, дванаццацінітовае, двухбаковы перабор, у выніку якіх ўтвараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні і далікатнай фактурай, утворанай своеасаблівым перапляценнем нітак асновы і ўтку. Такое палатно выкарыстоўваецца пераважна для вырабу ручнікоў, абрусоў, сурвэткаў. Ручнікі вылучаюцца адметнымі белымі палатнінамі, вартасць якіх у высокай якасці, дасканаласці выканання, эфектнай гульні светлаценяў на дробнаўзорыстай белай паверхні палатна. Пры іх вырабе менш увагі надавалася каляроваму ўзору, які ішоў толькі па краі вырабу, узорны малюнак часта быў сціплы або яго магло не быць увогуле – менавіта гэта адрознівае Панямонскі ручнік ад ручнікоў іншых рэгіёнаў Беларусі. Тканыя вырабы часта аздаблялі карункамі, звязанымі кручком. Ручнікі выкарыстоўваліся як у праваслаўных, так і ў каталікоў у радзінна-хрысціннай, вясельнай, сітуацыйнай і каляндарнай абраднасці для святочнага прыбірання, белаўзорыстыя абрусы былі абавязковым элементам падрыхтоўкі любога абрадавага і святочнага стала. Да пачатку ХХ ст. белаўзорыстыя тканіны вырабляліся з самапрадзеных белых ільняных нітак, пазней сталі выкарыстоўвацца фабрычныя баваўняныя, шаўковыя ніткі. Сёння гэтыя тэхнікі ткацтва амаль не выкарыстоўваюцца ў сваім натуральным вясковым асяроддзі. Дзякуючы Яўгену Маркевічу, які захоўвае традыцыі ткацтва сваёй сям’і, працэс ткацтва наладзіўся ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, што выклікае вялікі гонар у супрацоўнікаў, якія далучаюцца да аднаўлення і надалей зберажэння сваёй культурнай спадчыны.

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Ткацтва

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Разнастайныя тэхнікі вырабу белаўзорыстых тканін, якія з’яўляліся яскравай адметнасцю традыцыйнага тэкстылю Панямоння, маюць значны мастацка-тэхналагічны патэнцыял, які можа быць скарыстаны і раскрыты пры вырабе сучаснай тканай прадукцыі як прафесіяналамі, так і аматарамі. Акрамя традыцыйных ручнікоў, якія сёння карыстаюцца попытам і ў нашых суайчыннікаў, і ў замежных турыстаў, у асартыменце вырабаў ручнога белаўзорыстага ткацтва паступова з’яўляюцца вырабы не толькі для дэкаратыўна-прыкладнога, але і для практычнага выкарыстання ў побыце – сурвэткі, чайныя і кафейныя камплекты, шалі і шалікі, купоны і ўзорыстыя ўстаўкі для адзення і інш. Ручное ткацтва (як саматканыя рэчы, так і сам працэс) заўсёды прыцягвае ўвагу турыстаў. А калі тканыя вырабы будуць адпавядаць старадаўнім традыцыям рэгіёну, то яны будуць не толькі лепшымі сувенірамі на памяць аб наведванні гэтых мясцін, але і прыгожымі рэчамі дэкаратыўна-мастацкага і ўтылітарнага прызначэння, якія ўвойдуць у побыт людзей

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Разнастайныя тэхнікі вырабу белаўзорыстых тканін, якія з’яўляліся яскравай адметнасцю традыцыйнага тэкстылю Панямоння, маюць значны мастацка-тэхналагічны патэнцыял, які можа быць скарыстаны і раскрыты пры вырабе сучаснай тканай прадукцыі як прафесіяналамі, так і аматарамі. Акрамя традыцыйных ручнікоў, якія сёння карыстаюцца попытам і ў нашых суайчыннікаў, і ў замежных турыстаў, у асартыменце вырабаў ручнога белаўзорыстага ткацтва паступова з’яўляюцца вырабы не толькі для дэкаратыўна-прыкладнога, але і для практычнага выкарыстання ў побыце – сурвэткі, чайныя і кафейныя камплекты, шалі і шалікі, купоны і ўзорыстыя ўстаўкі для адзення і інш. Ручное ткацтва (як саматканыя рэчы, так і сам працэс) заўсёды прыцягвае ўвагу турыстаў. А калі тканыя вырабы будуць адпавядаць старадаўнім традыцыям рэгіёну, то яны будуць не толькі лепшымі сувенірамі на памяць аб наведванні гэтых мясцін, але і прыгожымі рэчамі дэкаратыўна-мастацкага і ўтылітарнага прызначэння, якія ўвойдуць у побыт людзей

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Паходжанне элемента:

Белаўзорыстае ткацтва – адна з цікавых і маладаследаваных з’яў традыцыйнай беларускай культуры. У музеях Рэспублікі Беларусь захоўваецца значная колькасць белаўзорыстых ручнікоў і абрусоў, вытканых на тэрыторыі Панямоння ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Вядома, што на Гродзеншчыне белаўзорыстае ткацтва было распаўсюджана ў Лідскім, Воранаўскім, Іўеўскім, Шчучынскім, Гродзенскім раёнах. Лепшая калекцыя белаўзорыстых ручнікоў захоўваецца ў зборы Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Ёсць такія рэчы і ў музейным зборы аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”. Два ручнікі з гэтай калекцыі, якія паходзяць з вёсак Мінойты і Збляны Лідскага раёна, прадстаўлены ў навуковым выданні “Помнікі мастацкай культуры Беларусі” (Мінск: Беларусь, 2012. – с. 306.). Асаблівасці белых ручнікоў Гродзеншчыны апісаны ў выданні “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 3. Гродзенскае Панямонне. Кн.2” (Мінск: Выш.шк., 2006) дзе пазначаецца, што ручнікі такога тыпу распаўсюджаны ў памежных з Гродзеншчынай раёнах Польшчы, а стылістычна і тэхналагічна яны блізкія народным тканінам Літвы і Латвіі. Іх вызначае манахромнасць, багацце дробнаўзорыстай тэкстыльнай фактуры і перапляценняў, дасканаласць выканання. У канцы ХХ ст. разнастайныя тэхнікі белаўзорыстага ткацтва сталі прымяняцца народнымі майстрыхамі значна радзей і паступова сталі забывацца. Але этнаграфічныя экспедыцыі паказваюць, што ручнікі і абрусы, вырабленыя з белаўзорыстага палатна, сустракаюцца ў жыхароў вёскак Лідскага, Воранаўскага, Іўеўскага, Шчучынскага, Навагрудскага, Гродзенскага раёнаў. Тканыя вырабы не толькі захоўваюцца як памяць аб майстэрстве продкаў, але і выкарыстоўваюцца ў побыце. Падчас этнаграфічнага даследавання апошніх гадоў была выяўлена тэхніка аднаўточнага двухнітовага ткацтва з пераборам на дошку, якая навукоўцамі да гэтага часу не была апісана. Пры гэтым традыцыя ткацтва не прыпынілася зусім, бо знайшоўся малады чалавек, які асвоіў майстэрства ткацтва, перанятае непасрэдна ад стрэйшых жанчын сваёй сям’і. Першапачатковыя веды і ўменні Яўген Маркевіч атрымаў ад сваёй бабулі Кузьма Надзеі Якаўлеўны (1934-2014 гг.), якая жыла ў вёсцы Ачукевічы Навагрудскага раёна. Праваслаўная. Сваё майстэрства пераняла ад матулі. Яна навучыла ўнука Яўгена прыёмам снавання асновы і вырабу белаўзорыстых тканін. Сваячка Яўгена Маркевіча – Кузьма Ганна Пятроўна (1924-2014 гг.) – жыла ў вёсцы Ачукевічы Навагрудскага раёна. Праваслаўная. Была швачкай. Сваё майстэрства пераняла ад матулі. Ганна Пятроўна перадала Яўгену шмат ведаў пра тэхніку ткацтва. Яшчэ адна сваячка Яўгена Маркевіча – Аліферовіч Браніслава Станіславаўна (1920-2014 гг.) – жыла ў вёсцы Любары Лідскага раёна. Працавала паляводам. Каталічка. Сваё майстэрства пераняла ад матулі. Яна навучыла Яўгена розным тэхнікам белаўзорыстага ткацтва. Такім чынам, носьбіты дадзенай традыцыі, якія перадалі сваё майстэрства Яўгену Маркевічу, нарадзіліся ў 1920, 1924 гг. і маглі навучыцца ткаць ад сваіх матуль толькі ў 1930-я гг., што сведчыць пра тое, што ў гэты перыяд у вёсках Гродзеншчыны была пашырана традыцыя вырабу белаўзорыстых тканін. Дзякуючы энтузіязму Яўгена Маркевіча і цікавасці да гэтага майстэрства супрацоўнікаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ўстановы культуры “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” практыка традыцыйнага белаўзорыстага ткацтва працягвае існаваць. Толькі цяпер яна перайшла з вясковага асяроддзя ў рукі гарадскіх майстроў і сферу арганізацыі вольнага часу. Больш 7 гадоў у цэнтры культуры навыкі традыцыйнага белаўзорыстага ткацтва ўдасканальваліся, каб атрымаць патрэбную якасць гатовых вырабаў

Стан бытавання:

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Фотафіксацыя