Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Узорнае ткацтва – самабытная мастацкая з'ява ў нацыянальнай культуры беларусаў, прадстаўляе сабой унікальны працэс стварэння прыгожай тканіны (вырабу) шляхам перапляцення каляровых нітак асновы і ўтка, выкарыстоўваючы пры гэтым разнастайныя тэхнікі ўзораўтварэння, у выніку чаго ўтвараецца выразная фонавая структура. Майстры аг. Пагародна да гэтага часу валодаюць і практыкуюць традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў, якія характаразуюцца: - выкарыстаннем пяці ўзораўтвараючых тэхнік ткацтва: двухслойнае ткацтва, або несшываныя дываны з паліхромнымі ўтковымі палосамі – набіванкі ці “радужкі” cшыўныя і суцэльныя; двухбаковы перабор на двух нітах з адной прыціскной ніткай і двума кантраснымі па колеры ўткамі – “перабіранкі з адной штапноўкай”; двухбаковы перабор на двух нітах з двума прыціскнымі ніткамі і двума кантраснымі па колеры ўткамі – “перабіранкі з двума штапноўкамі”; чатырохнітовае двухутковае ткацтва; пяцінітовае двухутковае ткацтва з прыціскной ніткай; - разнастайным ўжываннем каляровых нітак, якое ўключае шырокі спектр колераў, сакавітасць малюнка, гарманічнае спалучэнне насычаных колераў; - прынцыпамі кампазіцыйнай арганізацыі ўзорнага поля: рапортны паўтор монакампазіцыі (маштаб, памер і размяшчэнне рапортаў моцна вар’іруюцца); замкнутыя купонныя кампазіцыі на ўсё поле дывана; колеравая, танальная і рытмічная імправізацыя. Ужыванне разнастайных ткацкіх тэхнік дазваляла забяспечваць як пабытовыя патрэбы ў тканінах, так і ствараць прыгожыя, па-мастацку аздобленыя вырабы, якія выкарыстоўваліся ў інтэр’еры, а таксама падчас сямейных урачыстасцяў і абрадаў. Так, посцілкі і дываны выкарыстоўваліся ў паўсядзённым побыце (засцілаць ложак, канапу ці крэслы), а таксама для ўпрыгожвання вясковага інтэр’еру (вешаюць на сцены дома), і як рытуальна-абрадавыя вырабы – на вяселле (калісьці дываны былі самым каштоўным падарункам на вяселлі; іх лічылі важнай часткай пасагу маладой), жалобу (посцілкі, пазбаўленыя яркіх колераў, напрыклад, чорна-белыя, выкарыстоўваюцца ў пахавальных абрадах). Сыравінай для вырабу ўзорных тканін здаўна служылі як ільняныя і ваўняныя ніткі дамашняга прадзення, так пакупныя. Акрамя ваўняных, ільняных, майстрыхі куплялі і шырока выкарыстоўвалі баваўняныя, шаўковыя, змешаныя валокны разнастайных колераў. Дэкаратыўныя вырабы, тканыя на кроснах, захоўваюцца і практычна ўжываюцца многімі вясковымі сем’ямі Воранаўскага і суседніх з ім раёнаў , але як рэгулярны занятак і хатняе рамяство на сённяшні дзень сустракаецца толькі ў аг. Пагародна. Акрамя традыцыйных па форме вырабаў (посцілак і дываноў) распачаты творчы працэс стварэння малых форм ткацтва – сурвэтак, макатак, упрыгожаных традыцыйнымі ўзорамі. Старэйшымі носьбітамі мясцовай ткацкай традыцыі з’яўляюцца народны майстар, цудоўная ткалля Станіслава Вікенцьеўна Міхно, майстрыхі Ядвіга Людвікаўна Коўза і Гэлена Янаўна Грыгілевіч. Майстрыхі валодаюць унікальнымі ведамі не толькі аб ўсіх этапах стварэння ўзорных палотнаў у розных тэхніках, але і аб спосабах падвязвання нітоў для кожнай з іх. Яны ахвотна перадаюць сваё рамяство мясцовым школьнікам і моладзі на занятках студыі “Школа ткацтва” ў аг. Пагародна Воранаўскага раёна. Традыцыя ткацкіх тэхнік мае адметныя тэхналагічныя асаблівасці стварэння ўзорных палотнаў. Яны заключаюцца ў адмысловых спосабах і прыёмах наладу асновы, подвязі нітоў, ходу па панажах і іншыя веды, якія з’яўляюцца жывым скарбам варта захоўваць, як мясцовай, так і рэгіянальнай культуры, і прызнаюцца яе носьбітамі як элемент іх спадчыны, варты захавання
  • Белаўзорыстае ткацтва – традыцыйная культурная з’ява ў народным тэкстылі, якая была пашырана на тэрыторыі Панямоння ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Белаўзорыстае ткацтва аб’ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва: аднаўточнае двухнітовае з пераборам на дошку, двухнітовае ткацтва, чатырохнітовае аднаўточнае, чатырохнітовае двухуточнае, пяцінітовае, шасцінітовае, васьмінітовае аднаўточнае і васьмінітовае двухуточнае ткацтва, дванаццацінітовае, двухбаковы перабор, у выніку якіх ўтвараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні і далікатнай фактурай, утворанай своеасаблівым перапляценнем нітак асновы і ўтку. Такое палатно выкарыстоўваецца пераважна для вырабу ручнікоў, абрусоў, сурвэткаў. Ручнікі вылучаюцца адметнымі белымі палатнінамі, вартасць якіх у высокай якасці, дасканаласці выканання, эфектнай гульні светлаценяў на дробнаўзорыстай белай паверхні палатна. Пры іх вырабе менш увагі надавалася каляроваму ўзору, які ішоў толькі па краі вырабу, узорны малюнак часта быў сціплы або яго магло не быць увогуле – менавіта гэта адрознівае Панямонскі ручнік ад ручнікоў іншых рэгіёнаў Беларусі. Тканыя вырабы часта аздаблялі карункамі, звязанымі кручком. Ручнікі выкарыстоўваліся як у праваслаўных, так і ў каталікоў у радзінна-хрысціннай, вясельнай, сітуацыйнай і каляндарнай абраднасці для святочнага прыбірання, белаўзорыстыя абрусы былі абавязковым элементам падрыхтоўкі любога абрадавага і святочнага стала. Да пачатку ХХ ст. белаўзорыстыя тканіны вырабляліся з самапрадзеных белых ільняных нітак, пазней сталі выкарыстоўвацца фабрычныя баваўняныя, шаўковыя ніткі. Сёння гэтыя тэхнікі ткацтва амаль не выкарыстоўваюцца ў сваім натуральным вясковым асяроддзі. Дзякуючы Яўгену Маркевічу, які захоўвае традыцыі ткацтва сваёй сям’і, працэс ткацтва наладзіўся ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, што выклікае вялікі гонар у супрацоўнікаў, якія далучаюцца да аднаўлення і надалей зберажэння сваёй культурнай спадчыны.
  • Тэкстыльныя традыцыі в. Неглюбка і навакольных пасёлкаў – унікальная з’ява беларускай народнай творчасці: амаль паўстагоддзя знакамітыя неглюбскія ручнікі з’яўляюцца візітнай карткай Беларусі. Багацце і разнастайнасць тэхнік ткацтва і вышыўкі, складаная паліхромія, вялікі арнаментальны фонд з’яўляюцца асноўнымі прыкметамі элемента. У ткацтве выкарыстоўваюцца браная (аднаўточнае і двухуточнае), пераборная (перабор “пад палатно”, двухбаковы і аднабаковы перабор), выбарная, закладная і шматнітовая тэхнікі. У вышыўцы шырока распаўсюджаны набор, крыжык, лікавая і адвольная гладдзь, «строчка па выразах», тамбурны шоў, двухбаковы шоў-“роспіс”. Апроч таго, шырока выкарыстоўваюцца складаныя злучальныя швы (“неглюбская мярэжка”) і тэкстыльнае пляценне. Неглюбскія ручнікі выконваюцца ў бела-чырвонай, бела-чырвона-чорнай гаме, а таксама маюць складаную паліхромію (да 25 колераў і адценняў у адным вырабе). Тканыя ручнікі вылучаюцца багаццем арнаментыкі: люстэркава-сіметрычнае размяшчэнне арнаментаў (на кожным канцы 3-9 узорных арнаментаваных палос), выкарыстанне некалькі дзясяткаў відаў складаных геаметрычных і раслінных арнаментаў, аздабленне канцоў ручнікоў пяцельнымі махрамі з чырвоных, белых, чорных нітак. Высокімі мастацкімі якасцямі, адметнай паліхроміяй і складанасцю арнаментацыі вызначаюцца шматлікія вырабы мясцовых майстрых: шматкаляровыя посцілкі, настольнікі, фіранкі, накутнікі і іншыя прадметы інтэр’ера Неглюбскі строй – адзін з найбольш архаічных і складаных строяў беларускага народнага адзення (старадаўні панёўны комплекс), у якім гарманічна спалучаюцца белая арнаментаваная сарочка, дробнаклятчастая панёва-плахта, суконны фартух, нагрудны фартух (“запіна”), шырокі чырвоны пояс, узорная тканая хустка. Пры стварэнні традыцыйнага касцюма сёння выкарыстоўваюцца практычна ўсе пералічаныя вышэй тэхнікі ткацтва і вышыўкі. Сучасныя майстры ажыццяўляюць перадачу характэрных для неглюбскай традыцыі тэхналогій праз навучанне ў гуртках, арганізаваных пры Неглюбскім сельскім цэнтры ткацтва, у гуртку “Юныя ткачыхі” Неглюбскай СШ, гуртку ткацтва Веткаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
"драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы спевы "у перахлёст" старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сула, страла, вялікдзень, карагоды, пасожжа