Aбрад прымеркаваны да старажытнага земляробчага свята Юр’я, якое адзначаецца 6 мая ў гонар св. Юрыя — заступніка свойскай жывёлы. Абрад з’яўляецца абыходным і вылучаецца выразнымі лакальнымі адметнасцямі сярод бeлapycкix Юр’еўскіх абрадаў. Акрамя традыцыйнай земляробчай i жывёлагадоўчай тэматыкі тут прысутнічае шлюбны змест. Абрадавая дзея суправаджаецца развітым цыклам Юр’еўскіх абрадавых велічальных i прымеркаваных да абраду пазаабрадавых лірычных песень, якія характарызуюцца разнастайнасцю і мастацкімі вартасцямі тэкстаў i мелодый. Тэматыка абраду звязана з першым пасля зімы выганам жывёлы ў поле. Пасля Юр’я пачынаюцца палявыя работы, па стане надвор’я на Юр’я мяркуюць, што больш трэба сеяць і інш. Абрадавая дзея праводзіцца ў два этапы — увечары 5-га мая адбываецца «сустрэча Юр’я», 6-га — «провады Юр’я». Абрад пачынаецца з шэсця жанчын, якія спяваючы рухаюцца па вёсцы: спачатку ідуць да ўпрыгожанага крыжа ў пачатак вёскі, дзе адна з жанчын звяртаецца да Святога Юр’я, і спяваюць юр’еўскія песні. Паступова да крыжа падыходзяць іншыя жыхары вёскі, і потым усе прысутныя накі¬роўваюцца да другога крыжа ў канцы вёскі. Пасля шэсця адбываецца віншавальны абход двароў маладых пар, у час якога спяваецца велічальная песня маладой жонцы, за што маладая пара праз плот кідае тканы пояс і адорвае пачастункамі ўдзельнікаў абраду. Гэты пояс разрываюць на кавалкі і захоўваюць як абярэг. Павіншаваўшы ўсе маладыя пары, удзельнікі абраду збіраюцца разам у адной хаце, спяваюць песні і частуюцца. На наступны дзень жанчыны-ўдзельніцы абраду сустракаюцца каля крыжа ў пачатку вёскі, каб правесці Юр’ю песняй «Праважаем Юр’я за сяло». Гэта традыцыя з сакральнымі функцыямі ў Ахонава захавалася ў дастаткова поўным і разгорнутым выглядзе, дзякуючы трывалай яе перадачы
Творчасць майстра па вырабу габеленаў Алены Шунейка засноўваецца на традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва Гродзеншчыны. Часам майстрыха звяртаецца да тэхнікі гродзенскіх дываноў-кілімаў. Яна творча пераэнсоўвае мясцовую ткацкую традыцыю і стварае арыгінальныя маштабныя і міні-габеленавыя кампазіцыі з выявамі помнікаў архітэктуры, гераічнымі сюжэтамі, стылізаванымі расліннымі матывамі. Алена Шунейка гарманічна спалучае традыцыйныя першаўзоры з творчым аўтарскім падыходам.
Пераемнасць майстэрства адбываецца праз майстар-класы і асабістыя заняткі з ткачамі вобласці, выкладанне на аддзяленні павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Школу рамёстваў пры Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Супольнасць г. Гродна і Гродзенскай вобласці надае вялікае значэнне майстэрству Алены Шунейка, якое адлюстроўвае традыцыі ткацтва Гродзеншчыны. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці зацікаўлены ў захаванні, адраджэнні і папулярызацыі традыцый ткацтва рэгіёна
Лакальная традыцыя роспісу велікодных яек у г. п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят.
Для роспісу вырыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент – «шпілька»– палачка з убітым у тарэц цвічком, пчаліны воск, натуральны фарбавальнік чорна-карычневага колеру з настою кары дубу, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза.
Найбольш пашыраны і любімы матыў Сапоцкінскіх майстрых – круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтру яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Нярэдка цэнтры разетак пападаюць на канцы яйка. Такая кампазіцыя дыктуецца асаблівасцямі тэхналогіі: майстрыха вялікім і ўказальным пальцамі трымае яйка на канцах і па крузе наносіць узор з кропелек.
Трыдыцыйным малюнкам на яйках у Сапоцкіна з’яўляецца нанясенне старажытных матываў: птушкі (курыцы), кветкі (рамонкі, дзмухаўцы), яловыя галінки.
Мясцовая майстрыха Юрчэня Антаніна пераняла традыцыю ад маці і перадала сваім вучаніцам – Ларысе Касіцкай і Алене Лашэвіч. Жанчыны карыстаюцца традыцыйнай тэхналогіяй роспісу, дзеляцца сакрэтамі «пісанак» з дзецьмі мясцовай школы, унукамі, жыхарамі і гасцямі г. п. Сапоцкін праз майстар-класы і семінары, фестывалі, заняткі ў гуртках раённага Дома рамёстваў. Жыхары пасёлка Сапоцкін ганарацца і стараюцца зберагчы гэту старажытную традыцыю