Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 43Б0000099
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 16.01.2013 № 199. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-130415/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Адрас: вул. Савецкая, 8, 230025, г. Гродна, ;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Пісанкі, крашанкі, маляванкі, рысаванкі

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

г.п. Сапоцкін, Гродзенскі р-н, Гродзенская вобл.; вул. 17 верасня, д. 50, г. Гродна

Арэол распаўсюджвання:

Гродзенская вобласць » Гродзенскі раён » г. Гродна;   Гродзенская вобласць » Гродзенскі раён » г.п. Сапоцкін;  

Кароткае апісанне элемента:

Лакальная традыцыя роспісу велікодных яек у г. п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят. Для роспісу вырыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент – «шпілька»– палачка з убітым у тарэц цвічком, пчаліны воск, натуральны фарбавальнік чорна-карычневага колеру з настою кары дубу, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза. Найбольш пашыраны і любімы матыў Сапоцкінскіх майстрых – круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтру яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Нярэдка цэнтры разетак пападаюць на канцы яйка. Такая кампазіцыя дыктуецца асаблівасцямі тэхналогіі: майстрыха вялікім і ўказальным пальцамі трымае яйка на канцах і па крузе наносіць узор з кропелек. Трыдыцыйным малюнкам на яйках у Сапоцкіна з’яўляецца нанясенне старажытных матываў: птушкі (курыцы), кветкі (рамонкі, дзмухаўцы), яловыя галінки. Мясцовая майстрыха Юрчэня Антаніна пераняла традыцыю ад маці і перадала сваім вучаніцам – Ларысе Касіцкай і Алене Лашэвіч. Жанчыны карыстаюцца традыцыйнай тэхналогіяй роспісу, дзеляцца сакрэтамі «пісанак» з дзецьмі мясцовай школы, унукамі, жыхарамі і гасцямі г. п. Сапоцкін праз майстар-класы і семінары, фестывалі, заняткі ў гуртках раённага Дома рамёстваў. Жыхары пасёлка Сапоцкін ганарацца і стараюцца зберагчы гэту старажытную традыцыю

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Пісанкі выкарыстоўваюцца як атрыбуты сакральна-рэлігійнага прызначэння: у абрадзе святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят, для асвячэння ў касцёле, пасля чаго раздаюцца дзецям, дорацца валачобнікам, ужываюцца падчас велікодных гульняў і забаў.Пісанкі выкарыстоўваюцца як музейна-выставачныя экспанаты і заўсёды выклікаюць цікавасць у наведвальнікаў музеяў (захоўваюцца ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, музейным пакоі Сапоцкінскага Цэнтра культуры і народнай творчасці).Цікавы і самабытны від мастацкага роспісу з поспехам практыкуецца ў Сапоцкінскай школе на ўроках працы, у гуртках, студыях, пры гэтым навучэнцы знаёмяцца з гісторыяй паходжання звычаяў і традыцый Гродзенскага раёна.Матывы і ўзоры могуць быць пераняты фабрыкай мастацкіх вырабаў, работнікамі дамоў рамёстваў для стварэння сувенірнай прадукцыі, могуць выконваць дэкаратыўную ролю.Супрацоўнікі РДР зацікаўлены ў стварэнні пісанак у якасці сувенірных вырабаў, рэалізацыі сувенірнай прадукцыі, у прыцягненні турыстаў, развіцці турыстычнага маршруту на Аўгустоўскім канале, які ўключыць наведванне Сапоцкінскага ЦКіНТ, дзе будзе экспанавацца калекцыя пісанак, зробленая мясцовымі майстрамі, а таксама дэманстравацца майстар-класы па роспісу велікодных яек

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Роспіс пісанак вельмі папулярны від творчасці ў мястэчку Сапоцкін і з’яўляецца адной з адметнасцей гэтага рэгіёна. Жыхары г. п. Сапоцкін вельмі ганарацца і стараюцца зберагчы старажытную традыцыю. Мястэчка знаходзіцца каля Аўгустоўскага канала, турыстычнага аб’екта, які злучае дзве краіны: Беларусь і Польшчу, таму з мясцовым відам роспісу знаёмяцца шматлікія турысты, госці, якія наведваюць гэту мясціну, а таксама вучні і дашкольнікі Сапоцкінскіх устаноў адукацыі. Супрацоўнікі РДР перанялі тэхналогію роспісу і афарбоўкі пісанак і ў сваю чаргу дэманструюць сваё ўменне ўдзельнікам гурткоў, работнікам клубных устаноў, адпачываючым санаторыяў і ўсім жадаючым на майстар-класах, што спрыяе трансляцыі, пераемнасці традыцыі. Супрацоўнікі Дома рамёстваў з пісанкамі актыўна ўдзельнічаюць у выстаўках. У 2011–2012 гг. – у маладзёжным фестывалі-выстаўцы «Пасхальный кулич», які адбыўся ў культурна-дзелавым цэнтры «Дом Москвы» (г. Мінск), абласных і раённых выстаўках перад святам Вялікадня, праводзяць майстар-класы і бяруць удзел у семінарах

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Сапоцкінскі Цэнтр культуры і народнай творчасці, Сапоцкінскі пасялковы Савет, аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама, упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама

Паходжанне элемента:

Дэкарыраванне велікодных яек можна лічыць адным са старажытных народных відаў роспісу, карані якога хаваюцца ў дахрысціянскіх часах. Яйка было сімвалам абуджэння прыроды пасля зімовага сну. У беларусаў, як і ў літоўцаў, і на прыгранічных тэрыторыях Польшчы, дэкарыраванне пісанак прымяркоўвалася да веснавога свята Юр’я, калі першы раз выганялі жывёлу ў поле. Потым курыныя яйкі ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня. Пісанкі выкарыстоўваліся для асвячэння ў касцёле, пасля чаго іх раздавалі дзецям, дарылі валачобнікам, уключаліся ў велікодныя гульні і забавы. Са слоў жыхаркі г. п. Сапоцкін Антаніны Лук’янаўны Юрчэні, традыцыя роспісу велікодных яек бытуе ў гэтай мясцовасці здаўна. Яна пераняла прыёмы роспісу ад мамы, а мама – ад бабулі. «Мода прыйшла з Польшчы», – кажа майстрыха. Пісанкі па-іншаму называліся: «рысаванкі», «маляванкі». Узоры на распісных яйках Антаніна Лук’янаўна малюе такія, як паказала ёй маці, але з часам яна сама прыдумвае ўзоры. «Рамонкі, адуванчыкі, лісточкі – гэта ўсе польскія ўзоры, якія малявалі яшчэ з даўнейшых часоў», – расказвае Юрчэня А.Л. Малявала яна не толькі для сябе, але і для людзей, якія прыносілі яйкі перад Вялікднем. Майстрыха ўспамінае, што раней многія распісвалі яйкі. Вельмі прыгожыя пісанкі атрымліваліся ў Г. Зайко: «Зараз гэтым займаюцца Ю. Змітровіч, В. Лукоўская – людзі старэйшага ўзросту, а моладзь ведае як маляваць, але трохі леніцца»

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Традыцыі роспісу велікодных яек у г. п. Сапоцкін перадаюцца ад пакалення да пакалення. Яшчэ ў маленстве дзеці разам з дарослымі прыхтуюцца да свята Вялікадня: бачаць, вучацца і прымаюць удзел у аздабленні велікодных яек. Такім чынам яны выкарыстоўваюць тыя традыцыі, якія бытавалі щ гэтай мясцовасці. Для прыгатавання фарбы выкарыстоўваецца кара з мясцовых парод дрэў. Сюжэты роспісу майстрыхі таксама бяруць з мясцовага прыроднага ландшафту: хвойныя галінкі, разеткі (кветкі), лісцікі, у асноўным – вясеннія матывы. Насельніцтва гэтага пасёлка па веравызнанню пераважна каталіцкае і вельмі паважна ставіцца да усіх рэлігійных свят. Таму такая старадаўняя традыцыя, як роспіс велікодных яек, збераглася і існуе сёння

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

- «Шпілька»– палачка з убітым у тарэц цвічком;- яйкі; - фарбавальнік з кары альхі і жалеза; - пчаліны воск;- алей;- бляшанка для растаплення воску;- пліта

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

«Пісанкі»з’яўляюцца сакральным атрыбутам святкавання Вялікадня

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Традыцыя перадаецца праз сям’ю, Сапоцкінскі Цэнтр культуры і народных традыцый; пад час заняткаў у мясцовай школе; праз Гродзенскі раённы Дом рамёстваў, які праводзіць майстар-класы і индывидуальныя заняткі з майстрамі і кіраўнікамі гурткоў не толькі Гродзенскага раёна, але і з усімі жадаючымі ў вобласці і рэспубліцы.У г. п. Сапоцкін на базе Цэнтра культуры і вольнага часу па некалькі раз на год праходзяць майстар-класы па роспісу велікодных яек, дзе свае веды і вопыт перадае майстрыха А. Юрчэня. Не застаюцца безудзельнымі і работнікі Дома рамёстваў, якія засвоілі традыцыйную тэхналогію роспісу і вырабу фарбавальнікаў для аздаблення яек. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаўках, фестывалях, святах, такім чынам прапагандуюць мясцовыя традыцыі. Супрацоўніцы Гродзенскага раённага Дома рамёстваў – Алена Міхайлаўна Лашэвіч і Ларыса Уладзіміраўна Касіцкая – праводзяць майстар-класы, дзеляцца навыкамі з дзецьмі і дарослымі на занятках у гуртках, такім чынам прывіваюць падрастаючаму пакаленню любоў да мясцовых традыцый.У адным з этнаграфічных залаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея экспануецца керамічная міска з велікоднымі яйцамі (многія з іх былі распісаны ў Сапоцкіна), сабранымі ў 1930-я г. Юзафам Ядкоўскім – гісторыкам і археолагам, заснавальнікам і дырэктарам музея. Асобая каштоўнасць калекцыі (сабрана каля сотні экспанатаў) у тым, што яна старэйшая ў Беларусі

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Асноўны носьбіт не малады (1944 г.н.), таму неабходна павялічэнне колькасці вучняў.Для большай папулярызацыі неабходна візуалізацыя праз выстаўкі і ўдзелы ў фестывалях, праз СМІ

Ключавыя словы

Яйкі, пісанкі, Вялікдзень, роспіс

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

бел_фальклор.pdf

бел_фальклор.pdf

бохан.pdf

бохан.pdf

буклет.pdf

буклет.pdf

нар_мастацтва.pdf

нар_мастацтва.pdf

пісанкі.pdf

пісанкі.pdf

пісанкі_.pdf

пісанкі_.pdf

тмкб-1.pdf

тмкб-1.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

1 Інтэрв'ю.avi

2 майстар-клас Юрчэня А..avi

3 Пераемнасць традыцый роспісу.avi