Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Творчасць майстра Алены Шунейка па вырабу габеленаў у тэхніках падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 43Б0000096
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 20.04.2012 № 192. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-131018/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Адрас: вул. Савецкая, 8, 230025, г. Гродна, ;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Творчасць майстра Алены Шунейка па вырабу габеленаў у тэхніках падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Падвойныя дываны, «гродзенскія дываны», «закладанкі», «перабіранкі»

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Асноўным носьбітам тэхнікі падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва з’яўляецца Алена Феліксаўна Шунейка. Акрамя Алены Феліксаўны, тэхналогіяй валодае яе брат – Яўген Шунейка і вучаніца Вольга Сняжыцкая

Арэол распаўсюджвання:

Гродзенская вобласць » Гродзенскі раён » г. Гродна;   Гродзенская вобласць » Гродзенскі раён » Гродзенскі р-н;   Гродзенская вобласць » Лідскі раён » Лідскі р-н;   Гродзенская вобласць » Іўеўскі раён » Іўеўскі р-н;   Гродзенская вобласць » Слонімскі раён » Слонімскі р-н;   Гродзенская вобласць » Мастоўскі раён » Мастоўскі р-н;   Гродзенская вобласць » Шчучынскі раён » Шчучынскі р-н;   Гродзенская вобласць » Свіслацкі раён » Свіслацкі р-н;   Гродзенская вобласць » Бераставіцкі раён » Бераставіцкі р-н;   Гродзенская вобласць » Зэльвенскі раён » Зэльвенскі р-н;   Гродзенская вобласць » Ваўкавыскі раён » Ваўкавыскі р-н;   Гродзенская вобласць » Мастоўскі раён » в. Гудзевічы;  

Кароткае апісанне элемента:

Творчасць майстра па вырабу габеленаў Алены Шунейка засноўваецца на традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва Гродзеншчыны. Часам майстрыха звяртаецца да тэхнікі гродзенскіх дываноў-кілімаў. Яна творча пераэнсоўвае мясцовую ткацкую традыцыю і стварае арыгінальныя маштабныя і міні-габеленавыя кампазіцыі з выявамі помнікаў архітэктуры, гераічнымі сюжэтамі, стылізаванымі расліннымі матывамі. Алена Шунейка гарманічна спалучае традыцыйныя першаўзоры з творчым аўтарскім падыходам. Пераемнасць майстэрства адбываецца праз майстар-класы і асабістыя заняткі з ткачамі вобласці, выкладанне на аддзяленні павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Школу рамёстваў пры Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Супольнасць г. Гродна і Гродзенскай вобласці надае вялікае значэнне майстэрству Алены Шунейка, якое адлюстроўвае традыцыі ткацтва Гродзеншчыны. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці зацікаўлены ў захаванні, адраджэнні і папулярызацыі традыцый ткацтва рэгіёна

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Ткацтва

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Габелены Алены Шунейка выкарыстоўваюцца пры дэкарыраванні інтэр’ера (як грамадскага, так і прыватнага), як сувенірныя вырабы (адзін з вытканых паясоў быў падараваны французскаму г. Ліможу, пабраціму г. Гродна), як музейна-выставачныя экспанаты (габелены Алены Шунейка захоўваюцца ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, Гродзенскага музея М. Багдановіча), як рэчы сакральна-рэлігійнага значэння (адна праца захоўваецца ў парафіі Найсвяцейшай Троіцы і Св. Роха на Залатой Горцы ў Мінску).Матывы і ўзоры могуць быць пераняты сучаснай тэкстыльнай прамысловасцю і выкарыстоўвацца для стварэння фабрычных мастацкіх габеленаў маштабных формаў і міні-габеленаў (тэкстыльных мініяцюр), таксама як дэкаратыўныя тканіны і як асобныя элементы ў адзенні. Напрыклад, перанятыя ўзоры з сюжэтам маглі бы быць выкарыстаны для габелена-заслона і выконваць дэкаратыўную і функцыянальную ролю

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Алена Шунейка працуе метадыстам народнага музея сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва пры Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, які быў заснаваны ў 1965 г. і размешчаны ў будынку XVIII ст. у гістарычным цэнтры горада. Пры Гродзенскім АМЦНТ яшчэ ў 50-я гг. ХХ ст. бацькам ткачыхі – Феліксам Шунейкам – была створана творчая майстэрня, якая адрадзілася ў 1980 г. (узноўлена сумесна з родным братам Яўгенам Шунейкам) і працуе да сённяшняга часу як майстэрня, дзе размешчаны два гарызантальныя ткацкія станкі і ўнікальны вертыкальны станок. Музей і майстэрню А. Шунейка наведваюць жыхары і турысты г. Гродна, студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ, вучні і дашкольнікі. У творчым праекце «Школа рамёстваў» пры Гродзенскім АМЦНТ выкладчыкам па ткацтву і габелену з’яўляецца А. Шунейка. Гэта спрыяе трансляцыі, павелічэнню сувенірнага фонду Гродзенскай вобласці. А. Шунейка актыўна ўдзельнічае ў выстаўках. Знакавыя адбыліся ў 2003–2004 гг. у Францыі, у 2009 г. у Музеі народнага мастацтва (п. Раўбічы). У снежні 2011 года майстрыха ўзяла ўдзел у сумеснай выстаўцы гродзенскіх і мінскіх мастакоў у Гродзенскім музеі М. Багдановіча «Гродна – калыска паэта» (снежань). Гродзенскі АМЦНТ зацікаўлены ў выкарыстанні габеленаў А. Шунейка ў якасці сувенірных вырабаў высокага мастацкага ўзроўню. Так, вытканы майстрыхай пояс быў падараваны французскаму г. Ліможу (гораду-пабраціму Гродна) у 2004 г. у час правядзення Міжнароднага фестывалю тэатральных сустрэч «Рампа Дружбы» (1988) тэкстыльныя кампазіцыі былі ўручаны пераможцам. А. Шунейка праводзіць майстар-класы і бярэ ўдзел ў семінарах. З поспехам прайшоў майстар-клас па ўдасканаленаму пераборнаму ткацтву ў г. Магілёве (па запрашэнню Магілёўскага АМЦНТ, чэрвень 2010 г.)

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама

Паходжанне элемента:

Алена Шунейка працуе (з 1982 г.) метадыстам народнага музея сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва пры Гродзенскім АМЦНТ, які быў заснаваны ў 1965 г. Яна стварае габелены ўжо каля 30 гадоў. Творчасць майстра па вырабу габеленаў засноўваецца на традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва Гродзеншчыны. Часам майстрыха звяртаецца да тэхнікі гродзенскіх дываноў-кілімаў. Яна творча пераасэнсоўвае мясцовую ткацкую традыцыю і стварае арыгінальныя маштабныя і міні-габеленавыя кампазіцыі з выявамі помнікаў архітэктуры, гераічнымі сюжэтамі, стылізаванымі расліннымі матывамі. Алена Шунейка гарманічна спалучае традыцыйныя першаўзоры з творчым аўтарскім падыходам. У 1947 г. Фелікс Антонавіч Шунейка (бацька Алены Шунейка), які стаў працаваць пры Гродзенскім Доме народнай творчасці, быў ініцыятарам заснавання лабараторыі па ткацтву. Ён жа прапанаваў удасканаліць пераборнае аднабаковае ткацтва («закладанне»), каб атрымаць магчымасць выконваць складаныя дэкаратыўныя і сюжэтныя кампазіцыі маштабных памераў. Былі створаны аўтарскія гарызантальныя кросны з 6-метровым бёрдам, што дазваляла працаваць адначасова пяці ткачам. Таксама пачалася выкарыстоўвацца вялікая гама (каля 500 колераў у адным габелене) каляровых адценняў. Гэта наблізіла гродзенскі метад ткацтва габеленаў да сярэдневяковых шматколерных шпалер. У 1980-х гг. дзейнасць лабараторыі была ўзноўлена Аленай і Яўгенам Шунейкамі. Феліксам Шунейкам былі распрацаваны новыя вертыкальныя кросны вялікіх памераў са своеасаблівым размяшчэннем асновы і іншымі тэхнічнымі прыстасаваннямі, што дазваляла сачыць за малюнкам (бачыць адразу два метры палатна) і ўносіць у яго своечасовыя змяненні. Гэты аўтарскі вертыкальны станок сёння адзіны на Беларусі. Алена Шунейка ў 2001г. пераняла тэхналогію падвойнага ткацтва ад Я. Райскай, якая выступала як носьбіт і транслятар традыцыі. Ядвіга Аўгустаўна Райская (1913–2003) была самай знакамітай ткачыхай на Гродзеншчыне, якая ў канцы 1930-х гг. вучылася падвойнаму ткацтву ў рамесніцкай майстэрні дываноў у Саколцы (зараз – тэрыторыя Польшчы). Менавіта Я. Райскую можна лічыць спадкаемцай традыцыі ад рамеснікаў – ткачоў – і зрабіць выснову, што вытворчасць падвойных дываноў на Гродзеншчыне не прыпынялася і мае пад сабой трывалыя гістарычныя карані. Яскравы напрамак у творчасці Алены Шунейка – аўтарскі мастацкі габелен у тэхніцы традыцыйнага падвойнага ткацтва (на гарызантальных кроснах). Ткачыха таксама выкарыстоўвае метад стварэння габеленавых кампазіцый на рамах

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Творы А. Шунейка носяць у сваёй большасці сюжэтна-тэматычны характар. Вялікае ўздзеянне аказвае культурны і гістарычны ландшафт г. Гродна, які называюць горадам-музеем, горадам храмаў, Каралеўскім горадам. Як вынік, у творах майстрыхі алюстраваны архітэктура старажытных сакральных будынкаў, гістарычныя постаці, звязаныя з Гродна. На габеленах А. Шунейка мы бачым Фару Вітаўта XIV ст. ¬(першы каталіцкі храм у Гродна, які меў шматвекавую складаную гісторыю і быў знішчаны ў 60-я гг. ХХ ст.); Каложскую Свята-Барыса-Глебскую царкву XII ст. (візітоўку і святыню гродзенцаў); былы Бернардзінскі кляштар XVII ст., дзе па паданню малітва не прыпыняецца чатыры стагоддзі; Кафедральны касцел XVIII ст. (былы езуіцкі, потым – Фарны, адзін з найпрыгажэйшых у Беларусі). Дарэчы, А. Шунейка з’яўляецца прыхажанкай Кафедральнага касцёла, таму і зварот да рэлігійнай тэматыкі не выпадковы. На творах А. Шунейка адлюстравана гістарычная грамадзянская архітэктура г. Гродна: Стары замак XVI ст. з каралём Стэфанам Баторыем, Новы замак XVIII ст. са Станіславам Аўгустам Панятоўскім – апошнім каралём Рэчы Паспалітай, будынак майстра XVIII ст. часоў старасты Антонія Тызенгаўза, мост праз Нёман. А. Шунейка не толькі выдатна ведае гісторыю свайго горада, але і нацыянальныя традыцыі. На габелане «Купальскі вянок» змешчаны тры дзяўчыны, апранутыя ў нацыянальныя беларускія строі, якія былі характэрны для Гродзеншчыны, – паласатыя андаракі (шарсцяныя спадніцы), кабаты (жылеты) са сціплым аздабленнем, кашулі і фартухі з традыцыйнай вышыўкай геаметрычнага арнаменту

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Традыцыйныя гарызантальныя кросны, традыцыйны чаўнок, аўтарскі вертыкальны станок, аўтарскі вялікі чаўнок, ткацкія рамы, шарсцяныя, паўшарсцяныя (радзей – сінтэтычныя) ніці розных колераў і адценняў

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Перадача адбываецца праз пастаянныя майстар-класы і асабістыя заняткі з ткачамі вобласці і метадыстамі раённых Дамоў рамёстваў, выкладанне на аддзяленні павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, Школу рамёстваў пры Гродзенскім АМЦНТ, дзе майстрыха праводзіць групавыя і індывідуальныя заняткі

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Носьбіт не малады (1950 г. н.), таму неабходна павелічэнне колькасці вучняў. Для большай папулярызацыі неабходна візуалізацыя праз выстаўкі і ўдзелы ў фестывалях

Ключавыя словы

падвойнае ткацтва, пераборнае ткацтва, габелен, дываны

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

autarskae_prava.pdf

aut_prava.pdf

zhoda_supolnasci.pdf

zhoda_supoln.pdf

Адраджэнне габелена.pdf

Адраджэнне габелена.pdf

Апісанне тэхналогіі ткацтва габеленаў.pdf

Апісанне тэхналогіі ткацтва габеленаў.pdf

Беларуская альтэрнатыва.pdf

Беларуская альтэрнатыва.pdf

Брэнд, якому няма роўных.pdf

Брэнд, якому няма роўных.pdf

Вялікая магчымасць мінігабелена.pdf

Вялікая магчымасць мінігабелена.pdf

Ганаровая грамата.pdf

Ганаровая грамата.pdf

Ганаровая грамата1.pdf

Ганаровая грамата1.pdf

Гобелен для Сталіна.pdf

Гобелен для Сталіна.pdf

Гобелен по-гродненскі.pdf

Гобелен по-гродненскі.pdf

Дзе ён, наш манументальны тэкстыль.pdf

Дзе ён, наш манументальны тэкстыль.pdf

З апошніх вернісажаў.pdf

З апошніх вернісажаў.pdf

З энцыклапедыі.pdf

З энцыклапедыі.pdf

Заміж персідскага ўзору.pdf

Заміж персідскага ўзору.pdf

Мастацтва.pdf

Мастацтва.pdf

Народныя майстры Гродзеншчыны.pdf

Народныя майстры Гродзеншчыны.pdf

Падзяка.pdf

Падзяка.pdf

У музейны гродзенскі вянок.pdf

У музейны гродзенскі вянок.pdf

ткацтва_.pdf

ткацтва_.pdf

экспертнае_заключэнне_шунейка.pdf

экспертнае_заключэнне_шунейка.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

(Тэхналогія)Ткацтва падвойных габеленаў А. Шунейка.avi

Інтэрв'ю з А. Шунейка.avi