Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Выраб гродзенскіх велікодных вербаў (дэкарыраванне вербных галінак) – гэта адметная тэхналогія вырабу раслінна-кветкавых кампазіцый да Вербнай (Пальмавай) нядзелі, якая адзначаецца за тыдзень да Вялікадня (Пасхі). Гродзенскія пальмы з’яўляюцца святочным атрыбутам і, адначасова, сапраўдным творам народнага мастацтва. У гродзенскіх вербах спалучаецца народны вопыт пазбаўлення ад хваробаў пры дапамозе зёлкавай магіі і хрысцыянскае царкоўнае благаслаўленне праз свянцоную ваду. Свянцоныя вербы кладуць на абразы парай (па дзве) на сямейнае шчасце. Лічыцца, што свянцоная вярба адганяе навальніцу. У сельскай мясцовасці свянцонай вярбой на Юр’я выганяюць жывёлу ў поле, а на Дзяды – адносяць на могілкі.У каталіцкай традыцыі іх спальваюць ў канцы вербнай нядзелі, попел збіраюць, нясуць ў касцёл і там пасыпаюць ім галаву. Сёння, акрамя хрысціянскага значэння, вербы маюць дэкаратыўны характар і часта служаць аздобай інтэр’ера жылля. Усе гродзенскія вербы – плоскія (“лапаткі”), робяцца абавязкова на трох галінках белай вярбы. Для іх вырабу выкарыстоўваюць бяссмертнікі, жытнія і аўсяныя каласкі, разнастайныя травы: цімафееўку, канапельку, мятлік і іншыя. Ствараецца дэкаратыўная вертыкальная рытміка. Майстры маюць шырокі выбар розных па фактуры, пластычных магчымасцях матэрыялаў каларыстычнай палітры. Побач з травамі натуральнай прыроднай афарбоўкі, рознакаляровымі бяссмертнікамі, якія вытворцы вербаў спецыяльна вырошчваюць, ужываюцца расліны, пафарбаваныя штучнымі анілінавымі фарбавальнікамі (часцей за ўсё ў чырвоны, зялёны, ліловы, жоўты, аранжавы колер). Вырабы маюць сярэднія памеры, каля 50 сантыметраў. Сёння асноўнымі носьбітамі традыцыі вырабу гродзенскіх велікодных вербаў з’яўляюцца чатыры сястры Сарасек (прозвішча дзявочае) з Гродна. Традыцыю перанялі ад продкаў і ў сваю чаргу далучаюць да яе сваіх родных, блізкіх, знаёмых
  • Вызначэнне тыпу тканін “гродзенскія дываны” звязана з дзейнасцю Юзафа Ядкоўскага (1928 г., "Стан народных промыслаў у Сакольскім павеце"), які набыў для музея падвоеныя дываны і апісаў – цэнтры, асаблівасці кампазіцыі, арнаменту, каляровых спалучэнняў. Пазней на падставе матэрыялаў яго калекцыі і запісаў “гродзенскія дываны” па мастацкіх якасцях былі вылучаны ў асобны тып двуасноўных тканін. Перавагу Панямонню пры вывучэнні мастацкага ткацтва Ю. Ядкоўскі надаваў, бо сам нарадзіўся і жыў у Гродна. Сабраўшы каштоўны этнаграфічны матэрыял, ён меў падставы вылучыць тканіны, зробленыя двухасноўным спосабам з падвойнай структурай палатна, якія былі распаўсюджаны ў наваколлі, у асобную групу і назваць “гродзенскімі дыванамі”. Рукапісы яго не захаваліся, апублікаваны быў толькі кароткі агляд промыслаў Гродзенскага рэгіёна, але яго напрацоўкамі карысталіся іншыя даследчыкі. Што дакладна можна сцвярджаць па матэрыялах Ядкоўскага – дывановыя вырабы, якія называюць “гродзенскімі дыванамі”, на тэрыторыі Панёманскага краю сапраўды былі з’явай распаўсюджанай. У гродзенскіх дыванах прысутнічае камбінацыі сіняга і карычнева-бурачковага колераў. Часта сустракаецца спалучэнне колераў чырвона-зялёнага або ружова-зялёнага, характэрнага для тэкстыльных вырабаў польскага рэгіёна Пажонды. Каларыстыка ў залежнасці ад рэгіёну характарызуе так званы “польскі стыль”. Рэгіянальная прыналежнасць з’яўляецца больш значным крытэрыем вартасці тканін, чым індывідуальны густ заказчыка або аўтара твора. Тэндэнцыя мастацтва Пажонды захоўвае гэту якасць і ў пазнейшы час. А вось вызначэнне гродзенскіх адметнасцяў колеравых спалучэнняў такой сувязі не дэманструе
  • Творчасць майстра Мар’яна Скрамблевіча заснавана на беларускай народнай традыцыі вырабу духавых і ўдарных музычных інструментаў. У той жа час майстар уносіць мадыфікацыі ў свае творы, захоўваючы агульную стылістыку і марфалогію, але эксперыментуючы ў тэхналогіі з мэтай лепшага гучання музычных інструментаў. Асаблівае захапленне выклікаюць яго акарыны: калі традыцыйна гэты інструмент вырабляецца з гліны, то майстру ўдалося зрабіць адзіную ў Еўропе калекцыю драўляных акарын у выглядзе птушак і рыб. Акрамя вынаходніцтвваў у галіне духавых і ўдарных інструментаў, Мар’ян Скрамблевіч працуе як майстар-рэстаўратар і эксперыментатар у галіне гукавых якасцяў гармоніка. Майстар Скрамблевіч актыўна працуе з дзецьмі мясцовай школы, перадае ім веды і вопыт вырабу музычных беларускіх народных інструментаў. Пры сваёй майстэрні ён арганізаваў музей, у якім выстаўлена практычна ўся калекцыя яго твораў
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пінкавічы пісанкі пляценне з саломкі полька з камандамі полька, в. спорава поразава, банкуха, "валко", цеста, печ пояс праводная нядзеля прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень рухаўскі дыван ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія саламяны дыван саламяныя павукі