Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з а/г Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 43Б0000097
Дата ўключэння: 02/08/2016
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 20.04.2012 № 192. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.08.2016 № 607
Шыфр (у Інвентары): НКС-131021/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Адрас: вул. Савецкая, 8, 230023, г. Гродна;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з а/г Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Майстар Мар’ян Скрамблевіч, а таксама жыхары а/г Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Гродзенская вобласць » Гродзенскі раён » а.г. Адэльск, Адэльскі с/с;  

Кароткае апісанне элемента:

Творчасць майстра Мар’яна Скрамблевіча заснавана на беларускай народнай традыцыі вырабу духавых і ўдарных музычных інструментаў. У той жа час майстар уносіць мадыфікацыі ў свае творы, захоўваючы агульную стылістыку і марфалогію, але эксперыментуючы ў тэхналогіі з мэтай лепшага гучання музычных інструментаў. Асаблівае захапленне выклікаюць яго акарыны: калі традыцыйна гэты інструмент вырабляецца з гліны, то майстру ўдалося зрабіць адзіную ў Еўропе калекцыю драўляных акарын у выглядзе птушак і рыб. Акрамя вынаходніцтвваў у галіне духавых і ўдарных інструментаў, Мар’ян Скрамблевіч працуе як майстар-рэстаўратар і эксперыментатар у галіне гукавых якасцяў гармоніка. Майстар Скрамблевіч актыўна працуе з дзецьмі мясцовай школы, перадае ім веды і вопыт вырабу музычных беларускіх народных інструментаў. Пры сваёй майстэрні ён арганізаваў музей, у якім выстаўлена практычна ўся калекцыя яго твораў

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Выраб музычных інструментаў

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Створаныя майстрам народныя духавыя і ўдарныя інструменты могуць выкарыстоўвацца ў розных творчых калектывах: аркестрах, ансамблях, у сольным выкананні. Сёння яго інструменты можна пачуць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; ансамблі песні, музыкі і танца “Белыя Росы” і інш. Інструменты Мар’яна Скрамблевіча выстаўляюцца на абласных і рэспубліканскіх фестывалях і выстаўках, выкарыстоўваюцца як сувенірныя вырабы. Майстар М.А. Скрамблевіч мае свой музей, у адным з пакояў якога захоўваюцца загатоўкі парод дрэў, часткі інструментаў на розных этапах яго стварэння, а ў другім – усе віды драўляных музычных інструментаў. Такім чынам, музей музычных інструментаў Скрамблевіча з’яўляецца месцам, дзе ўсе жадаючыя могуць не толькі пазнаёміцца з яго вырабамі, але і школай навучання, дзе Мар’ян Антонавіч перадае сваё майстэрства юным наведвальнікам музея

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Музей Мар’яна Скрамблевіча, што знаходзіцца ў Адэльскім Цэнтры культуры і народнай творчасці наведваюць усе жыхары вёскі. Ён уключаны ў турыстычны маршрут па Адэльску (мястэчку больш за 520 год). Тут жа працуе майстэрня, дзе Скрамблевіч разам з вучнямі, якіх прыводзяць бацькі для пераемнасці вопыту, займаецца вырабам народных інструментаў. Таксама майстар праводзіць “адкрытыя ўрокі” ў мясцовай школе. Вучні і іншыя дзеці з’яўляюцца ўдзельнікамі аматарскага інструментальнага ансамбля, дзе выкарыстоўваюць толькі аўтарскія інструменты Скрамблевіча. Дарэчы, ён вырабляе інструменты разам з мясцовымі жыхарамі – Генадзем Навіцкім і Віктарам Бардасавым. Ніводнае свята ў Адэльску не абыходзіцца без удзелу Мар’яна Антонавіча Скрамблевіча (майстар-класы, канцэртныя нумары, выстаўкі-прэзентацыі)

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Адэльскі Цэнтр культуры і народнай творчасці, школа а/г Адэльск, Адэльскі сельскі савет, аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама, упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама

Паходжанне элемента:

Скрамблевіч Мар’ян Антонавіч нарадзіўся 25 сакавіка 1939 г. у в. Адэльск Гродзенскага раёна. Скончыў Адэльскую сярэднюю школу, затым служыў у войску. У 1963–1970 гг. Мар’ян Антонавіч быў настаўнікам музыкі і спеваў у Адэльскай СШ, завочна скончыў аддзяленне тэорыі музыкі Універсітэта імя Н.К. Крупскай у Маскве (1965), курсы баяністаў пры Гродзенскім абласным Доме народнай творчасці. З 1970 г. працаваў загадчыкам клуба аўтобуснага парку № 1 г. Гродна і кіраваў хорам. У 1972–1977 гг. вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе культуры ў Ленінградзе. У а/г Адэльск пасля вайны было каля 30 музыкантаў, якія гралі на розных інструментах: на дудачках, скрыпках. Менавіта тады, з маленства Скрамблевіча, пачалося яго знаёмства з народнымі інструментамі. З 1992 г. Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч пачаў вырабляць народныя драўляныя музычныя інструменты. “Мысль пачаць іх вырабляць прыйшла пасля перастройкі, калі не было чаго рабіць”, – казаў майстар. Яшчэ ў арміі вучыўся на токара, там яго і навучылі чарціць. Гэтыя веды яму спанадабіліся праз 40 гадоў. Свае веды ён чэрпаў з розных кніг: беларускіх і замежных. Акрамя гэтага, Мар’ян Скрамблевіч наведваў майстроў на фэстах і прыносіў свае інструменты гродзенскім музыкантам. Напрыклад, у музычнае вучылішча і ў ансамбль “Белыя росы”. Тыя, у сваю чаргу, давалі рэкамендацыі і заўвагі. Таксама майстар наведваў бібліятэкі, дзе знаходзіў матэрыялы, у якіх было падрабязнае апісанне, як у мінулыя часы красілі дрэвы народнымі сродкамі, стваралі клей, абрамлялі дрэва. Мар’яну Скрамблевічу цяжка даваліся трубкі, ён шукаў усё новыя сродкі для паляпшэння іх выгляду. Быў час, калі ён шукаў металічныя трубкі на свалках. Праз некаторы час майстру, па яго просьбе, зрабілі такарны станок, на якім ён адточваў свае ўменні, таксама токар зрабіў свёрла і насадкі. Вялікую ролю М. Скрамблевіч надаваў гуку. Ён слухаў гучанне, тэмбры і строй розных дудак на фестывалях (у Беларусі, Польшы), звяртаўся да майстроў за кансультацыяй, шукаў гучанне старажытных інструментаў у запісах. Нягледзячы на багаты вопыт і веды Мар’яна Антонавіча Скрамблевіча, ён і сёння не спыніўся ў пошуках новых гукаў, знешняга выгляду інструмента

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Майстар Мар’ян Скрамблевіч у сваёй творчасці выкарыстоўвае мясцовыя матывы. Яшчэ ў маленстве майстар бачыў, слухаў і вучыўся ў майстроў і музыкаў, якія гралі ў яго вёсцы. Такім чынам ён ў яго інструментах адбіваюцца тыя традыцыя, якія бытавалі ў мясцовым арэале. Таксама свае інструменты Скрамблевіч робіць з мясцовых парод дрэў. Гэта клён, акацыя, ясень, чаромха, сасна, дуб, рабіна, груша і інш.

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Музычныя інструменты, абсталяванне для вырабу музычных інструментаў: такарны станок, свёрла, насадкі

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Праз сям’ю (майстэрствам валодае сын), Адэльскі Цэнтр культуры і народнай творчасці дапамагае майстру трансліраваць яго майстэрства; пад час заняткаў у мясцовай школе

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Майстру Мар’яну Скрамблевічу амаль 73 гады, ён носьбіт унікальнай традыцыі, якая ў значнай ступені базуецца не толькі на народнай традыцыі, але і на яго самабытным таленце. Сёння неабходна разгарнуць больш шырокую працу па перадачы ведаў Скрамблевіча маладому пакаленню, шырэй прапагандаваць яго веды і вопыт праз сродкі СМІ

Ключавыя словы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

2019-10-11_ЛіМ-с.16.pdf

2019-10-11_ЛіМ-с.16.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Буклет.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Буклет.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Ганаровая_грамата.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Ганаровая_грамата.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Голас_радзімы-38-2752.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Голас_радзімы-38-2752.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-1.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-1.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-2.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-2.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-3.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-3.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-4.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-4.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-5.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-5.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-6.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-6.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-7.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-7.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-8.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Дыплом-8.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Каталог_работ.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Каталог_работ.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Культура-1997.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Культура-1997.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Мапа.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Мапа.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Падзяка-2.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Падзяка-2.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Падзяка.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Падзяка.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Пасведчанне_лаўрэата.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Пасведчанне_лаўрэата.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Узнагарода.pdf

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Узнагарода.pdf

Фотафіксацыя

Аўдыёфіксацыя

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Інтэрв'ю.mp3:

Творчасць_майстра_Скрамблевіча–Адэльск_Гродзенскі_р-н_Гродзенская_вобл–Інтэрв'ю-converted.mp3