Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Спіральнае пляценне Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў і горада Віцебска – традыцыйнае рамяство, якое распаўсюджана на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Тэхналагічны спосаб заключаецца ў тым, што жгуты саломы, пачынаючы са дна вырабу, выкладваюцца па спіралі і сшываюцца паміж сабой гібкімі расчэпленымі пруткамі лазы, палоскамі лыка, яловымі ці сасновымі каранямі, раней – ніткамі з раслінных валокнаў (лён, крапіва, каноплі), а на сённяшні дзень – ніткамі прамысловай вытворчасці. Тэхналогія вырабу нагадвае не столькі пляценне, колькі сшыванне, тым больш што для гэтага выкарыстоўваецца спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе іголкі – кадычак, швайка з дубовай галінкі. Для фармавання саламянага жгута выкарыстоўваецца полая трубачка. Тэхніка пляцення забяспечвае розныя формы вырабаў. Зберагаючы прыродныя вартасці матэрыялаў, майстры ствараюць не проста карзіну, сумку, кораб, а прадуманыя да дробных дэталяў мастацкія вырабы. Сярод усёй разнастайнасці плеценых вырабаў з саломы вылучаецца група гаспадарчага начыння, здаўна і паўсюдна пашыранага ў народным побыце – карабы, карзіны, кублы, каробкі для рукадзелля і інш. Аб’ядноўваюцца гэтыя вырабы не толькі характарам прызначэння – для збору, пераноскі і захавання прадуктаў, але і спосабам вытворчасці – спіральным пляценнем. Пластыка гэтых вырабаў і да нашага часу захавала першапачатковую прастату і прадуманасць формаў, іх адпаведнасць прызначэнню вырабаў. Дзякуючы сваім спецыфічным якасцям, саламянае начынне не сустракала канкурэнцыі з боку стварэння вырабаў з іншых шырокадаступных матэрыялаў і таму бытавала практычна паўсюдна. Яно ўжывалася для захавання зерня, мукі і іншых сыпкіх прадуктаў, а таксама іх пераноскі. У некаторых выпадках плеценыя вырабы служылі для зберажэння адзення і іншых каштоўных рэчаў. Бо вырабы ў тэхніцы спіральнага пляцення былі гіграскапічнымі, іх не грызлі мышы. Характэрныя ўтылітарныя якасці плеценага начыння абумовілі яго выкарыстанне і ў якасці пчаліных вулляў. Плеценыя з саломы вырабы маюць выразную, дасканалую форму, а дробны дыяганальны ці спіральны ўзор лазовага перапляцення на жгутах саломы ажыўляе фактуру самаго вырабу, робіць яго паверхню прыгожай. Несумненна, пры стварэнні вырабаў у тэхніцы спіральнага пляцення ўлічвалася не толькі ўтылітарнае прызначэнне, але і іх мастацкі выгляд. На сённяшні дзень прасочваецца дэкаратыўна-прыкладное прызначэнне плеценых сучасных рэчаў: талеркі, каробачкі, ёмістасці для гарбаты і кавы, каробкі для рукадзелля, званочкі, калачыкі, пано і шмат іншых вырабаў
  • Комплекс ведаў і навыкаў па вырабу дудкі метадам выкручвання ўяўляе сабой адзін са старажытных спосабаў вырабу традыцыйных народных музычных духавых інструментаў, вядомых як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і іншых краін свету. Дудка – падоўжаная свістковая флейта, якая ўяўляе сабой простую канструкцыю ў выглядзе трубкі з ігравымі адтулінамі (ад 3 да 6-7) са свістковым прыстасаваннем у верхняй частцы. Аpxaiчны спосаб вырабу дудкі праз выкручванне стрыжня дрэва быў распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі і меў лакальныя асаблівасці, што адлюстроўвалася на знешнем выглядзе, гучанні інструмента і спосабе ігры на ім. Такім рэгіянальным варыянтам беларускай прадольнай флейты была так званая палесская дудка, якая бытавала на тэрыторыі беларускага Палесся. У адрозненні ад беларускай дудкі, якая мела касы (“кларнетовы”) зрэз верхняй часткі інструмента (“галоўкі”) і была распаўсюджана ў многіх раёнах Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай вобласці, палеская мела прамы зрэз, што уплывала на тэмбр гука – гучанне з шумам або сіпам. Дудка з’яўлялася пастухоўскім музычным інструметам, таму яе стварэнне і выкарыстанне цесна было звязана с іх побытам. Пастухі выраблялі дудку і ігралі на ёй “для сябе”, задавальняючы ўласныя эстэтычныя патрэбы. Яе гучанне можна было пачуць не толькі на месцах выгана хатняй жывёлы, але і падчас каляндарна-земляробчых і сямейных абрадаў і святаў, танцавальных вечарын. Пастух быў адначасова стваральнікам дудкі і выканаўцам на ёй, праз яго асобу да майстэрства вырабу дудкі і ігры на ёй далучаліся заахвочаныя вяскоўцы, якія засвойвалі асноўныя музычныя асаблівасці мясцовай традыцыі. Нягледзячы на першапачаткова забаўляльную накіраванасць дудкі, якая выраблялася з простага даступнага прыроднага матэрыяла, яна з’яўлялася важный састаўляючай не толькі побытавага жыццёвага асяроддзя, але і складнікам беларускай традыцыйнай культуры ўцэлым. На дадзены момант на тэрыторыі Беларусі захаваўся і існуе комплекс ведаў і навыкаў па вырабу дудкі ў палескай традыцыі. Вядомы адзіны майстр, які валодае гэтымі ведамі і навыкамі, – Фёдар Уладзіміравіч Муравейка, які нарадзіўся і жыў у в. Карчаватка Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, пасля пераехаў у в. Тычыны Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Майстр лічыць свае веды і навыкі па вырабу дудкі спосабам выкручвання важнай часткай культурнай спадчыны сваёй мясцовасці і імкнецца перадаць традыцыю старажытнага рамяства нашчадкам
"драць заяц" абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульні гульня гурт дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жніво жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інструменты кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печ печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство рашчына роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома саломка, саламяныя жгуты, лаза, пляцёнка, лыка сваха, какошніца,“брэжэ”, “вочы”, вяселле, лелікава святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча скірмантава спевы спевы "у перахлёст" старадарожскі раён страва стравы страла