Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Лакальная традыцыя роспісу велікодных яек у г. п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят. Для роспісу вырыстоўваецца спецыяльны самаробны інструмент – «шпілька»– палачка з убітым у тарэц цвічком, пчаліны воск, натуральны фарбавальнік чорна-карычневага колеру з настою кары дубу, альхі, альховых шышак і ржавага жалеза. Найбольш пашыраны і любімы матыў Сапоцкінскіх майстрых – круг-разетка, які размяшчаецца па цэнтру яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўразеткамі, кропкамі, ланцужкамі. Нярэдка цэнтры разетак пападаюць на канцы яйка. Такая кампазіцыя дыктуецца асаблівасцямі тэхналогіі: майстрыха вялікім і ўказальным пальцамі трымае яйка на канцах і па крузе наносіць узор з кропелек. Трыдыцыйным малюнкам на яйках у Сапоцкіна з’яўляецца нанясенне старажытных матываў: птушкі (курыцы), кветкі (рамонкі, дзмухаўцы), яловыя галінки. Мясцовая майстрыха Юрчэня Антаніна пераняла традыцыю ад маці і перадала сваім вучаніцам – Ларысе Касіцкай і Алене Лашэвіч. Жанчыны карыстаюцца традыцыйнай тэхналогіяй роспісу, дзеляцца сакрэтамі «пісанак» з дзецьмі мясцовай школы, унукамі, жыхарамі і гасцямі г. п. Сапоцкін праз майстар-класы і семінары, фестывалі, заняткі ў гуртках раённага Дома рамёстваў. Жыхары пасёлка Сапоцкін ганарацца і стараюцца зберагчы гэту старажытную традыцыю
  • Комплекс ведаў і навыкаў па вырабу дудкі метадам выкручвання ўяўляе сабой адзін са старажытных спосабаў вырабу традыцыйных народных музычных духавых інструментаў, вядомых як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і іншых краін свету. Дудка – падоўжаная свістковая флейта, якая ўяўляе сабой простую канструкцыю ў выглядзе трубкі з ігравымі адтулінамі (ад 3 да 6-7) са свістковым прыстасаваннем у верхняй частцы. Аpxaiчны спосаб вырабу дудкі праз выкручванне стрыжня дрэва быў распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі і меў лакальныя асаблівасці, што адлюстроўвалася на знешнем выглядзе, гучанні інструмента і спосабе ігры на ім. Такім рэгіянальным варыянтам беларускай прадольнай флейты была так званая палесская дудка, якая бытавала на тэрыторыі беларускага Палесся. У адрозненні ад беларускай дудкі, якая мела касы (“кларнетовы”) зрэз верхняй часткі інструмента (“галоўкі”) і была распаўсюджана ў многіх раёнах Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай вобласці, палеская мела прамы зрэз, што уплывала на тэмбр гука – гучанне з шумам або сіпам. Дудка з’яўлялася пастухоўскім музычным інструметам, таму яе стварэнне і выкарыстанне цесна было звязана с іх побытам. Пастухі выраблялі дудку і ігралі на ёй “для сябе”, задавальняючы ўласныя эстэтычныя патрэбы. Яе гучанне можна было пачуць не толькі на месцах выгана хатняй жывёлы, але і падчас каляндарна-земляробчых і сямейных абрадаў і святаў, танцавальных вечарын. Пастух быў адначасова стваральнікам дудкі і выканаўцам на ёй, праз яго асобу да майстэрства вырабу дудкі і ігры на ёй далучаліся заахвочаныя вяскоўцы, якія засвойвалі асноўныя музычныя асаблівасці мясцовай традыцыі. Нягледзячы на першапачаткова забаўляльную накіраванасць дудкі, якая выраблялася з простага даступнага прыроднага матэрыяла, яна з’яўлялася важный састаўляючай не толькі побытавага жыццёвага асяроддзя, але і складнікам беларускай традыцыйнай культуры ўцэлым. На дадзены момант на тэрыторыі Беларусі захаваўся і існуе комплекс ведаў і навыкаў па вырабу дудкі ў палескай традыцыі. Вядомы адзіны майстр, які валодае гэтымі ведамі і навыкамі, – Фёдар Уладзіміравіч Муравейка, які нарадзіўся і жыў у в. Карчаватка Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, пасля пераехаў у в. Тычыны Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Майстр лічыць свае веды і навыкі па вырабу дудкі спосабам выкручвання важнай часткай культурнай спадчыны сваёй мясцовасці і імкнецца перадаць традыцыю старажытнага рамяства нашчадкам
абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў баран баранава батлейка божая маці бортнік бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне воўна выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле габелен гаворка ганчарства гліна гуканне вясны гульня гурт дзед дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дрэва дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог ежа жывёла жыта інструменты кадрыля казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка каляды каляндар камяні каравай каравайніцы карагод карагоды касцёл каталіцтва кераміка клёцкі крыжы крыніца культ камянёў куст кухня лагойшчына лапці лірыка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас намётка неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва пальмавая (вербная) нядзеля панямонне папера пастухоўская дудка пахаванне паясы пераборнае ткацтва песні печыва пісанкі полька з камандамі полька, в. спорава пояс прадукты харчавання продак продкі, памінанне, вялікдзень, успенне, дзяды прусы птушка-абярэг птушкі пчала пчалярства рамяство роспіс русалка русальны тыдзень ручнікі рэцэптура сакральная тапаграфія салома святая варвара святы міхаіл святыя пётр і павел свяча спевы старадарожскі раён страва стравы страла стрылка сухавейкі танец ткацтва традыцыйныя святы традыцыя тройца тураўскі карагод тэхналогія узоры ушэсце фальклор фарбы фэст хлеб хрэсьбіны царква цары чысты чацвер шапавальства шчадроўкі шчодры вечар шчэпавая птушка