Майстр-клас па вырабу дудкі спосабам выкручвання з Ф.У.Муравейкам адбыўся 29 мая ў Салігорскім раёне

Майстр-клас па вырабу дудкі спосабам выкручвання з Ф.У.Муравейкам адбыўся 29 мая ў Салігорскім раёне

Цікавая падзея ў культурнай прасторы Салігорскага раёна адбылася 29 мая. Майстр-клас па вырабу дудкі спосабам выкручвання правёў Фёдар Уладзіміравіч Муравейка, майстэрства якога ўключана ў Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Штогод сустрэчы са знакамітым майстрам, які захоўвае архаічнае рамяство і імкнецца перадаць яго нашчадкам, арганізуе намеснік дэрэктара Культурна-дасугавага цэнтра Салігорскага раёна Данілевіч Антаніна Рыгораўна. Дзякуючы яе намаганням, ствараюцца ўмовы для пераемнасці майстэрства. У мінулым годзе ў майстр-класе прымалі ўдзел студэнты кафедры этналогіі і фальклору БДУ культуры і мастацтваў і кандыдат мастацтвазнаўства, майстар народных музычных інструментаў А.Сурба. Сёлета вырабам дудкі зацікавіліся мясцовыя музыкі. Настаўнік Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў Максім Фалевіч разам са сваёй вучаніцай Мілаславай Маёравай засвойваў асноўныя этапы вырабу музычнага інструмента, для якога неабходны вельмі моцныя рукі. Гэта акалічнасць не напалохала настаўніцу па класе флейты Салігорскай дзіцячай музычнай школы Кацярыну Ганчарову. Яна прысутнічала на майстр-класе і актыўна ўдзельнічала ў працэсе вырабу дудкі.

Прысутнасць розных пакаленняў на сустрэчах з майстрам Ф. У. Муравейкам вельмі абнадзейвае ў з’яўленні маладых пераемнікаў традыцыі.

З фотарэпартажам з майстр-класа, які падрыхтавала Данілевіч А. Р., можна пазнаёміцца ў раздзеле Фотагалерэя.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.