Адкрыты майстр–клас па вырабу палескай дудкі

Адкрыты майстр–клас па вырабу палескай дудкі

25.05.2018

Адкрыты майстр-клас па вырабу беларускай дудкі спосабам выкручвання адбудзецца ў Салігорскім раёне 29 мая. Традыцыю старажытнага майстэрства захоўвае адзіны вядомы на Беларусі майстар Фёдар Уладзіміравіч Муравейка з вёскі Тычыны. Ён імкнецца перадаць нашчадкам веды і навыкі па вырабу дудкі архаічным спосабам.

Да удзелу ў майстр-класе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, якія хацелі бы пабачыць і пераняць старажытнае майстэрства вырабу музычных інструментаў.

Майстар-клас арганізуе Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна. Па ўсіх пытаннях удзелу неабходна звярнуцца да намесніка дырэктара  цэнтра  Данілевіч Антаніны Рыгораўны па тэл. +375 29 658 4507. Ад'езд ад Палаца культуры ў 09.30.

На першы погляд, дудка – просты ва ўжыванні пастухоўскі інструмент, традыцыйна вырабляецца з даступнага прыроднага матэрыяла – дрэва. Не гледзячы на простую форму, яна была важнай часткай не толькі традыцыйнага побыту беларусаў, але і складнікам беларускай культуры ў цэлым. Майстэрства па вырабу дудкі-выкруткі ўключана ў Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

Старонка мерапрыемства https://www.facebook.com/events/623977884616225/?active_tab=discussion

Тэлеканалам МІНСК TV у цыкле «Спадчына» быў зняты фільм пра майстра з вёскі Тычыны

Неаднаразова ў прэсе публікаваліся цікавыя артыкулы пра майстра:

Чалавек, які вучыць дудачку граць

Последний сельский дудочник в Беларуси.



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.